ТАЛСТО́Й Дзмітрый Андрэевіч (13.3.1823, Масква — 7.5.1889),
граф, рас.дзярж.дзеяч, гісторык. Скончыў Царскасельскі ліцэй (1843). З 1848 служыў у дэпартаменце духоўных спраў Мін-ваўнутр. спраў, з 1853 — у Марскім мін-ве. З 1861 сенатар, з 1866 чл.Дзярж. савета. У 1865—80 обер-пракурор Сінода, з 1866 міністр нар. асветы. Правёў рэформы сярэдняй адукацыі (1871), гар. вучылішчаў (1874), духоўных навуч. устаноў пры Сінодзе (1867, 1869). У 1882—89 міністр унутр. спраў Расіі і шэф корпуса жандараў, Прыхільнік «моцнай» улады, адзін з лідэраў паліт. рэакцыі 1880-х г. З дапамогай А.Дз.Пазухіна распрацаваў праекты «контррэформ»: «Закон аб земскіх участковых начальніках» (1889), «Палажэнне аб земскіх установах» (1896). З 1882 прэзідэнт Акадэміі навук. Аўтар прац «Гісторыя фінансавых устаноў Расіі з часоў заснавання дзяржавы да смерці імп. Кацярыны II» (1848), «Рымскі каталіцызм у Расіі» (1876).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЦЯ́К Іван Майсеевіч (н. 20.2.1923, с. Малая Папоўка Харольскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
савецкі ваен.дзеяч. Ген. арміі (1976). Герой Сав. Саюза (1945), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Астраханскае стралкова-кулямётнае вучылішча (1941). Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1949) і Генштаба (1959), Вышэйшыя акад. курсы (1970). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну на Зах. і 2-м Прыбалт. франтах: камандзір роты, батальёна, палка. Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. У 1967—76 камандуючы Беларускай ваеннай акругай, з 1976 — Далёкаўсх. ваен. акругай. У 1987—91 галоўнакаманд. войскамі ППА — нам. міністра абароны СССР. Канд. у чл.ЦККПСС з 1971, чл.ЦККПСС у 1976—91. Чл.ЦККПБ у 1971—76, Бюро ЦККПБ у лют.—жн. 1976. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—89. Аўтар кнігі «Храбрыя сэрцы аднапалчан» (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУЦЭ́ВІЧ Іаіль (7—1654),
бел. грамадскі і культ.дзеяч, друкар, пісьменнік. Дзяцінства і юнацтва, верагодна, прайшлі ў Магілёве, дзе ён мог атрымаць адукацыю. Чл. Магілёўскага богаяўленскага брацтва (2-я чвэрць 17 ст.), ігумен Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (г, Орша). Магчыма, у Магілёве пазнаёміўся з бел. друкаром і асветнікам С.Собалем. Удзельнічаў у заснаванні Куцеінскай друкарні, з сярэдзіны 1630-х г. яе кіраўнік. Да многіх нелітургічных выданняў напісаў прадмовы на бел. і царкоўнаслав. мовах. Пад яго рэдакцыяй выйшлі «Лексіконъ славенороскій и именъ тлъкованіе» П.Бярынды (1653), «Трефологіонъ» (1647) і інш. Прыхільнік грамадска-паліт. і культ. сувязей з Рус. дзяржавай. Памёр у час пераезду друкарні ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам.
Літ.:
Харлампович К.В. Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань, 1914;
Жудро Ф. Иоиль Труцевич, первый игумен кутеинских монастырей // Могилевские епархиальные ведомости. 1891. № 8—11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ДЖМАН (Tudjman, Tudman) Франьё (14.5.1922, Вяліка-Трговішча, Харватыя — 10.12.1999), харвацкі ваен., паліт. і дзярж.дзеяч, гісторык. Ген.-маёр (1960), д-ргіст.навук. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік антыфаш. партыз. руху.
Пасля 1945 служыў у югасл. Мін-ве абароны і Генштабе. З 1961 вучыўся ў Заграбскім ун-це, з 1963 выкладаў у ім, потым дырэктар Ін-та гісторыі харвацкага рабочага руху (г. Заграб), У 1967 за выступленні ў абарону самабытнасці харвацкай мовы звольнены з працы і выключаны з Саюза камуністаў Югаславіі. Да 1969 выбіраўся дэпутатам харвацкага Сабара (парламента). У 1971—73 зняволены югасл. ўладамі за «контррэв. дзейнасць», у 1981—84 — за «антыдзярж. прапаганду». У 1989 заснаваў Харвацкую дэмакр. садружнасць (з 1998 старшыня гэтай партыі). З мая 1990 старшыня Дзярж. прэзідыума, са жн. 1992 прэзідэнт Харватыі. Устанавіў у краіне аўтакратычны рэжым. Аўтар шэрагу кніг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЙТЭЛЬБО́ЙМ (Teitelboim) Валодзя (н. 19.3.1916, г. Чыльян, Чылі),
чылійскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Скончыў юрыдычны ф-т ун-та Чылі (1938). У 1961—65 чл. палаты дэпутатаў, з 1965 сенатар. З 1973 у эміграцыі. Дэбютаваў гіст. нарысам «Заранак капіталізму і заваяванне Амерыкі» (1943). У раманах «Сын салетры» (1952), «Насенне на пяску» (1957), «Унутраная вайна» (1979) тэмы рабочага руху, існавання людзей ва ўмовах канцлагера, супрацьстаяння чылійцаў дыктатуры. Аўтар літ.-крытычных прац «Чалавек і чалавек» (1969, з гісторыі рус. і сав. л-ры), «Нэруда» (1984), публіцыстыкі, у т. л.кн. «Чылі: барацьба працягваецца» (1976).
Тв.:
Рус.пер. — Семя на песке. М., 1959;
Снова о событиях в Чили. М., 1977;
Чили: борьба продолжается. М., 1979;
Внутренняя война. М., 1982;
Неруда. М., 1988.
Літ.:
Кутейщикова В.Н. Роман Латинской Америки в XX в. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДЗІНО́ (Oudinot) Нікала Шарль (25.4.1767, Бар-ле-Дзюк, Францыя — 13.9.1847),
французскі ваен. і дзярж.дзеяч. Маршал Францыі (1809), герцаг Рэджо (1809). У арміі з 1784, з 1794 генерал. З 1799 удзельнік большасці напалеонаўскіх войнаў. У час вайны 1812 камандаваў 2-м корпусам «Вялікай арміі», які быў пакінуты ў Полацку для прыкрыцця наступлення гал. сіл на Маскву. Удзельнічаў у Клясціцкіх баях 1812, у Чашніцкіх баях 1812. У час першай з Полацкіх бітваў 1812 17—18 жн. У. цяжка паранены. У час Бярэзінскай аперацыі 1812 узначальваў авангард франц. войск. Стрымліваючы рас. войскі ў час бітвы каля в.Студзёнка, У. забяспечыў пераправу франц. часцей цераз Бярэзіну. Удзельнік кампаній 1813—14. У 1814 перайшоў на бок Бурбонаў і падтрымліваў іх у час «Ста дзён Напалеона» ў 1816. Пэр Францыі (1814). У 1823 камандаваў корпусам пры падаўленні рэвалюцыі ў Іспаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАЎ Дзмітрый Фёдаравіч (30.10.1908, г. Самара, Расія — 20.12.1984),
савецкі дзярж., парт. і ваен.дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1976), Герой Сав. Саюза (1978), двойчы Герой Сац. Працы (1942, 1961). Скончыў Ленінградскі ваен.-мех.ін-т (1934). З 1934 інж.-канструктар НДІ, нач. бюро эксплуатацыі і доследных работ з-да, нам.гал. канструктара, дырэктар з-да. З 1941 нарком, з 1946 міністр узбраення СССР. З 1953 міністр абароннай прамысловасці СССР. З 1957 нам. старшыні, з 1963 першы нам старшыні Савета Міністраў СССР і старшыня ВСНГ. Сакратар ЦККПСС у 1965—76. З 1976 міністр абароны СССР. Чл.ЦККПСС з 1952. Чл. Палітбюро ЦККПСС з 1976 (канд. у чл. Прэзідыума ЦК з 1965, канд. у чл. Палітбюро ЦК з 1966). Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50, з 1954. Ленінская прэмія 1982, Дзярж. прэмія СССР 1953, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ГНЕР Вера Мікалаеўна (7.7.1852, с. Хрыстафораўка, Татарстан — 15.6.1942),
дзеячрэв.народніцтва ў Расіі. Вучылася ў Цюрыхскім і Берлінскім ун-тах (1872—75). У народніцкім руху з 1873. З 1879 чл. Выканкома «Народнай волі», удзельнічала ў падрыхтоўцы замахаў на цара Аляксандра II у Адэсе (1880) і Пецярбургу (1881), арганізавала забойства адэскага ваен. пракурора ген. Стрэльнікава (30.3.1882), падтрымлівала сувязі з бел. нарадавольцам М.Э.Янчэўскім. У 1882—83 спрабавала аднавіць разгромленую паліцыяй «Нар. волю». 22.2.1883 арыштавана і прыгаворана да смяротнага пакарання, замененага катаргай. Да кастр. 1904 зняволена ў Шлісельбургскай крэпасці, потым — у ссылцы. У 1906 выехала за мяжу, дзе праводзіла кампанію ў абарону рас.паліт. зняволеных. У 1907—09 належала да эсэраў. З 1915 у Расіі, займалася пераважна літ. дзейнасцю.
Тв.:
Запечатленный труд: Воспоминания. Т. 1—2. М. 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́МАРШЭЛЬД (Hammarskjōld) Даг Яльмар (29.7.1905, г. Іёнчэпінг, Швецыя — 18.9.1961),
дзяржаўны дзеяч Швецыі, дыпламат, эканаміст. Чл.Швед. акадэміі (з 1954). Сын К.Я.Хамаршэльда, прэм’ер-міністра Швецыі ў 1914—17. Скончыў Упсальскі ун-т (1928). У 1930—34 сакратар швед. Камісіі па беспрацоўі. У 1936—45 статс-сакратар Мін-ва фінансаў, адначасова ў 1941—48 старшыня праўлення Нац. банка. З 1949 ген. сакратар Мін-ва замежных спраў, з 1951 міністр без партфеля; у 1952—53 узначальваў швед. дэлегацыі пры ААН. З крас. 1953 ген. сакратар ААН (у вер. 1957 перавыбраны). Садзейнічаў вырашэнню міжнар. канфліктаў у Егіпце (вакол Суэцкага канала, 1956), Венгрыі (паўстанне і сав. ўмяшанне 1956), хваляванняў у Ліване (1952) і Конга (1960). Загінуў у авіякатастрофе ў час пасрэдніцкага візіту ў Конга. Аўтар кн. «Знак на шляху» (выд. 1963). Нобелеўская прэмія міру 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Леанід Ніканоравіч (н. 19.2.1938, в. Малы Алонец Алонецкага р-на, Карэлія),
бел. педагог і гісторык, дзярж.дзеяч. Замежны чл.Рас. акадэміі адукацыі (2001). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Д-ргіст.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Гродзенскі ун-т (1960). З 1964 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1978 прарэктар Мінскага ін-та замежных моў; з 1989 прарэктар, з 1993 рэктар Бел.пед. ун-та. З 1999 прэзідэнт Бел. акадэміі адукацыі. Даследуе развіццё і станаўленне бел.пед. навукі, праблемы ўдасканалення сістэмы вышэйшай адукацыі, абагульняе вопыт работы па маральным выхаванні моладзі. Чл. Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні пастаяннай камісіі па Нац. бяспецы і міжнар. справах (1996—2000).