воўчыя, псовыя (Canidae), сямейства млекакормячых атр. драпежных. 15 (12) родаў, 35 (29) відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды і некат. астравоў (Мадагаскар, Новая Зеландыя, Сулавесі, Тайвань, арх. Меланезія і Палінезія). Жывуць у разнастайных, пераважна адкрытых ландшафтах. Селяцца ў норах або логавах. Трымаюцца паасобна, часам парамі, некат. — сямейнымі групамі і зграямі. На Беларусі пашыраны воўк, ліс, янотападобны сабака.
Даўж. да 160 см, маса да 80 кг. Афарбоўка разнастайная, пераважна аднатонная. Галава падоўжаная, морда вострая, вушы стаячыя. Футра густое, звычайна пушыстае. Хвост доўгі. На пярэдніх лапах па 5 пальцаў (у гіенавага сабакі — 4), на задніх — па 4; кіпцюры тупыя, не ўцягваюцца. Драпежнікі, спажываюць і расл. корм. Манагамы. Нараджаюць 3—4 (зрэдку да 13—16) шчанят 1 раз на год. Многія С. — аб’екты промыслу і зверагадоўлі (ліс, пясец і інш.). Да С. адносяцца ўсе пароды сабак свойскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫТАШЫ́ЙНЫЯ ЧАРАПА́ХІ (Cryptodira),
падатрад паўзуноў атр. чарапах. 8 сям., каля 50 родаў, 148 відаў. Вядомы з трыясу, паходзяць ад катылазаўраў. Пашыраны амаль усюды, акрамя Антарктыды. Большасць вядуць паўводны спосаб жыцця. На Беларусі 1 від — балотная чарапаха, занесеная ў Чырв. кнігу.
Даўж. панцыра ад 10 да 150 см, маса да 400 кг (слановыя чарапахі). Цела ўкрыта панцырам, які складаецца са спіннога (карапакс) і брушнога (пластрон) шчытоў. Здольныя ўцягваць шыю (адсюль назва) і галаву пад панцыр, пры гэтым выгінаюць шыю S-падобна ў верт. плоскасці. Тазавыя косці не зрошчаныя з панцырам. Пластрон укрыты 11—12 рагавымі шчыткамі. Адкладваюць яйцы на сушы. Кормяцца расл. і жывёльным кормам. Жывуць зрэдку да 150 гадоў. Некат. віды ў Чырв. кнізе МСАП. Асобныя віды — аб’екты развядзення і промыслу (выкарыстоўваюць мяса, тлушч, яйцы, рагавыя шчыткі. Іл.гл.даарт.Чарапахі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНАВЫ́ ХРЫБЕ́Т,
сістэма горных хрыбтоў ва Усх. Сібіры і на Д. Усходзе Расіі, пераважна ў Якуціі (Саха) і Амурскай вобл.; водападзел паміж басейнамі рэк Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Працягваецца ад сярэдняга цячэння р. Алёкма да вытокаў р. Учур (бас.р. Алдан). Даўж. каля 700 км, шыр. 100—180 км. Пераважаюць выш. 1500—2000 м, найб. 2412 м. 2 паралельныя хрыбты падзелены падоўжнымі далінамі. Складзены з дакембрыйскіх і ніжнепалеазойскіх адкладаў, у шматлікіх мясцінах перарваных інтрузіямі гранітаў. Шматгадовая мерзлата. Радовішчы золата, рэдкіх металаў, кам. і бурага вугалю, жал. руды, слюды. Клімат суровы, кантынентальны. Зіма халодная і працяглая, маразы да -30, -40 °C. Ападкаў каля 500 мм за год (да 80% выпадае летам). Рэкі бас. Лены і Амура. Схілы да 1300 м укрыты лістоўнічнымі і яловымі лясамі, вышэй зараснікі кедравага сланіку і горная тундра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 10 км на Пд ад г.п. Расоны. Пл. 1,11 км², даўж. 2,3 км, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 6,1 м, даўж. берагавой лініі 7,4 км, пл. вадазбору 4,4 км². Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. 7—10 м (на ПнУда 18 м, на У 2—4 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗда 0,5 м, на ПнУ зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пд тарфяністыя, на ПдУ утвараюць некалькі заліваў. На Пд забалочаная пойма шыр.да 350 м, парослая хмызняком. Дно пераважна выслана сапрапелем, на З ілам, каля берагоў пясчанае. Паласа расліннасці ўздоўж берагоў шыр. 10—200 м, пашырана даглыб. 2,3 м. Упадае 1 ручай, на Пд выцякае ручай у воз. Убежа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ТРЫ (Tatry),
горны масіў у Польшчы і Славакіі, самы высокі ў Карпатах. Даўж. 65 км, выш.да 2655 м (г. Герлахаўскі-Шціт, найвышэйшы пункт Карпат). Далінамі рэк Ваг і Горнад падзелены на Высокія і Нізкія Татры. Высокія Татры складзены з гранітаў, гнейсаў, маюць зубчаты грэбень, альпійскія формы рэльефу (трогі, цыркі, каравыя азёры). У Нізкіх Татрах трапляюцца таксама вапнякі з карставымі формамі рэльефу. Т. моцна ўвільготнены атл. цыклонамі на працягу года (800—1200 мм за год). Снегавое покрыва 6—8 месяцаў. Вясной і восенню характэрны вятры фены. У раслінным покрыве — дубова-букавыя лясы давыш. 700 м, букава-піхтавыя лясы давыш. 1200 м, субальпійскае хваёвае крывалессе з зараснікамі рададэндрану і чарнічніку да 1800 м, вышэй альпійскія лугі і камяністыя россыпы. Татранскі нацыянальны парк. Цэнтры зімовага спорту (Закапанэ і інш.). Курорты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́КЛЯ, Укла,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёраў. Пл. 9,83 км², даўж. 5,8 км, найб.шыр. 2,8 км, найб.глыб. 25 м. даўж. берагавой лініі 19,9 км, пл. вадазбору 69,3 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на Пн і Пдвыш. 10—12 м, на З і У нізкія, забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на З і У забалочаныя, на ПдУ (у заліве) высокія, стромкія, завалуненыя. Дно даглыб. 3—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем.
Мінералізацыя вады да 230 мг/л, празрыстасць да 3,5 м. Эўтрофнае. Зарастае даглыб. 2—2,5 м, шыр. паласы расліннасці 150—200 м. Выцякае ручай у воз. Абстэрна, упадаюць некалькі ручаёў, у т. л. з воз. Інава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАСО́ЛЯ (Phaseolus),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Азіі і Афрыкі. Стараж. культура Цэнтр. Амерыкі — Ф. звычайная (Ph. vulgaris) вядома з 4—3-га тыс.дан.э. У Еўропу завезена ў 16, у Расіі — з 17—18 ст. У культуры больш за 20 відаў. На Беларусі вырошчваюць Ф. звычайную і шматкветкавую, або агніста-чырвоную, ці турэцкія бабы (Ph. coccineus).
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Амаль усе віды — самаапыляльныя ліяны даўж.да 2,5 м, некат. — паўкусты, большасць з іх — расліны кароткага дня. У кустовых форм моцнае непалягаючае сцябло выш.да 0,5 м. Лісце трайчастае. Кветкі матыльковыя, разнастайнай афарбоўкі, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — струк. Насенне высокай смакавай годнасці, мае да 30% паўнацэннага бялку. Харч., кармавыя, лек., сідэральныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЬ,
імператарская дынастыя ў Кітаі, якая правіла ў 206 дан.э. — 220 н.э. Падзялялася на Зах., ці Раннюю (Старэйшую), Хань (206 дан.э. — 25 н.э.) і Усх., ці Познюю (Малодшую), Хань (25—220 н.э.). У кіт. гістарыяграфіі з дынастыі Х. выключаюць праўленне Ван Мана і Лю Сюаня (9—25 н.э.; гл.«Чырванабровых паўстанне»). Заснавальнік дынастыі Лю Бан аб’яднаў краіну, стварыў моцную цэнтралізаваную імперыю, аднак яго практыка раздачы зямель сваякам і паплечнікам садзейнічала расколу. Цэнтралізаваная ўлада ўмацавалася пры імператарах Цзіндзі (156—141 дан.э.) і асабліва У Дзі (140—87 дан.э.). Дынастыя вяла захопніцкія войны з мэтай пашырэння імперыі. У час яе праўлення афіц. ідэалогіяй стала канфуцыянства, актывізаваліся гандл. сувязі Кітая з Захадам па Вялікім шаўковым шляху. Дынастыя страціла ўладу ў выніку «Жоўтых павязак» паўстання і міжусобіц. Ад назвы дынастыі Х. паходзіць этнонім хань — саманазва кітайцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРКО́Н (ням. Zirkon ад перс. заргун — залацісты),
мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат цырконію, Zr[SiO4], Мае да 67,1% ZrO2, прымесі да 24% HfO2 (альвіт); да 16% Y2O3 і Ce2O3 (хагаталіт); Ta2O5 і Hb2O5 (наэгіт); U3O8, ThO3 (малакон, цырталіт) і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Утварае доўга- і кароткапрызматычныя або дыпірамідальныя крышталі, зросткі з інш. мінераламі, крыжападобныя двайнікі і інш.
Колер саламяна-жоўты (жаргон), пурпурна-чырвоны (гіяцынт), бясколерны (матураалмаз), ярка блакітны (штучна афарбаваны старліт), шэры, радзей зялёны. Бляск алмазны да шклянога. Празрысты. Цв. 7,5. Шчыльн. 4—4,7 г/см³. Крохкі. Малаконы і цырталіты радыеактыўныя. Пашыраны акцэсорны мінерал магматычных і метамарфічных парод, трапляецца ў россыпах. Руда на цырконій, гафній і іх злучэнні. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, ліцейнай (фармовачныя пяскі) і вогнетрывалай керамічнай вытв-сцях. Радовішчы ў Расіі, Нарвегіі, Бразіліі, Аўстраліі, ЗША, Шры-Ланцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУФА́, земляны міндаль,
сыць ядомая (Cyperus esculentus),
кветкавая расліна сям. асаковых. Радзіма — Афрыка. Пашырана ў тропіках і субтропіках, культывуецца як алейная расліна пераважна ў Міжземнамор’і. Вядома ў культуры Стараж. Егіпта з 3-га тыс.дан.э. На Беларусі вырошчваюць на прысядзібных участках.
Шматгадовая (у культуры аднагадовая) травяністая расліна выш. 20—60 см. У 1-ы год вегетацыі фарміруе да 240 пучкоў лінейнага вузкага лісця (па 3—12 у пучках) і каля 400 падземных парасткаў з клубеньчыкамі (да 1000 на адной расліне). Кветкі дробныя, у пазухах верхняга лісця, сабраныя ў парасонападобнае суквецце. Плод — арэшак. Клубні маюць крухмал (30—35%), тлусты алей (да 25%), цукры (15—20%), бялкі (3—7%). Спажываюць у ежу, з іх атрымліваюць харч. алей, выкарыстоўваюць у кандытарскай прам-сці, зялёная маса ідзе на корм жывёле. Харч., тэхн., кармавая расліна.