НО́НА ((Nono) Луіджы) (29.1.1924, г. Венецыя, Італія — 8.5.1990),
італьянскі кампазітар; адзін з прадстаўнікоў муз.авангарду. Скончыў Падуанскі ун-т (1946). Вучыўся ў кансерваторыі ў Венецыі ў Ф.Маліп’ёра і інш. Шырока выкарыстоўваў серыйную тэхніку. сродкі алеаторыкі, сенорыкі, электроннай музыкі і інш. Многія яго творы антыімперыяліст., антыфаш. накіраванасці: «Эпітафія Ф.Гарсіі Лорку» (1953), «Польскі дзённік 1958» для арк. (1959), кантаты «Перарваная песня» (1956), «На мосце Хірасімы. Песні жыцця і кахання» (1962); «Помні, што табе зрабілі ў Асвенціме» для сапрана, дзіцячага хору і магнітафона (1987). З інш. твораў: оперы «Нецярпімасць 1960» на тэксты Б.Брэхта, П.Элюара, У.Маякоўскага, Ж.П.Сартра (паст. 1961), «Пад шалёным сонцам кахання» (паст. 1975), «Праметэй» (паст. 1984), балет «Чырвоны плашч» (паст. 1954); творы для салістаў, хору і арк.; «Хары Дыдоны» для 32 спевакоў і ўдарных інструментаў; творы для арк.; інстр. ансамблі, у т. л. «Паліфоніка-Манодыя-Рытміка» (1951), электронная музыка і інш. Аўтар кніг і артыкулаў па музыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ЙО́РКСКАЯ ГАРАДСКА́Я О́ПЕРА (New York City Opera). Засн. ў 1943 у Нью-Йорку ў будынку Гар.цэнтр. тэатра. З 1966 працуе ў будынку Т-ра штата Нью-Йорк у Лінкальн-цэнтры. Адкрыта ў 1944 спектаклем «Тоска» Дж.Пучыні. У рэпертуары творы амер. кампазітараў
сусв. класікаў («Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева, «Воцак» А.Берга, «Юлій Цэзар» Г.Ф.Гендэля, «Каранацыя Папеі» К.Мантэвердзі, «Кармэн» Ж.Бізэ, «Чароўная флейта» В.А.Моцарта, «Травіята» Дж.Вердзі і інш.). З 1984 неангламоўныя творы суправаджаюцца цітрамі на англ. мове («бягучы радок» над прасцэніумам). У т-ры працуюць (2000): спевакі Э.Бертан, С.Паўэл; дырыжоры Дж.Мэнахан, Л.Мейджар; рэжысёры Дж.Робінсан, М.Ламас; маст. кіраўнік П.Келаг.
Я.У.Новікаў.
«Нью-Йоркскі гарадскі балет». Сцэна са спектакля «Антычныя эпіграфы». Балетмайстар Дж.Робінс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎЁЎ-СЯДО́Й (сапр.Салаўёў) Васіль Паўлавіч
(25.4.1907, С.-Пецярбург — 2.12.1979),
расійскі кампазітар, муз.-грамадскі дзеяч; адзін з буйнейшых майстроў сав. песні. Нар.арт.СССР (1967). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936). У 1948—64 старшыня праўлення Ленінградскага аддзялення Саюза кампазітараў Расіі. У 1957—74 сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1960 — Саюза кампазітараў Расіі. Яго муз. стыль вылучаюць рус.нац. склад, апора на традыцыі нар. і быт. музыкі, глыбокі лірызм, прастата выказвання. Сярод твораў: балет «Тарас Бульба» (1940); аперэты «Самае запаветнае» (1951), «Алімпійскія зоркі* (1962) і інш.; музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў, песні, у т. л. «Вечар на рэйдзе» (1941), «На сонечнай паляначцы» (1943), «Салаўі» (1944), «Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане» (1947), «Падмаскоўныя вечары» (1956), «Балада пра салдата» (1961) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947. Ленінская прэмія 1959.
Літ.:
Кремлев Ю. В.П.Соловьев-Седой: Очерк жизни и творчества. Л., 1960;
Хентова С.М. Соловьев-Седой в Петрограде-Ленинграде. Л., 1984.
расійская артыстка балета. Нар.арг.СССР (1986). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1970). З 1970 у Ленінградскім т-ры оперы і балета імя Кірава, з 1972 у Вял. т-ры ў Маскве. У 1991—92 у трупе «Нац.балет Вялікабрытаніі». Танцоўшчыца лірыка-драм. плана. Яе выкананне вылучаецца абвостранай эмацыянальнасцю, артыстызмам, чысцінёй выканаўчага стылю, віртуознай тэхнікай. Першая выканаўца партый Раксаны («Сірано дэ Бержэрак» М.Канстана), Соні Мармеладавай («Злачынства і кара» У.Пярта). Партыі класічнага і сучаснага рэпертуару: Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Валянціна («Ангара» А.Эшпая). Знялася ў тэлефільмах «Харэаграфічныя навэлы» (1973), «Свет Уланавай» (1981). Яе творчасці прысвечаны тэлефільм-канцэрт «Танцуе Людміла Семяняка» (1979). Прэмія Г.Паўлавай (Парыж), 1-я прэмія Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Токіо; абедзве 1976). Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-ЛЕО́Н (Saint-Léon) Арцюр [сапр.Мішэль
(Michel) Шарль Віктор Арцюр; 17.9.1821, Парыж — 2.9.1870], французскі танцоўшчык, балетмайстар, педагог, скрыпач. Вучыўся танцу ў бацькі — Л.Мішэля, ігры на скрыпцы — у Н.Паганіні. Дэбютаваў як танцоўшчык у Мюнхене (1835). З 1837 гастраліраваў у краінах Еўропы. Бліскуча выконваў класічныя і характарныя партыі. Яго танец адметны элегантнасцю і тонкім густам, пластычнай арнаментыкай і глыбокім зместам. У 1847 выступіў у Парыжы ў «Гранд-апера» як харэограф і выканаўца (балет «Мармуровая прыгажуня» Ц.Пуні). З 1854 балетмайстар у Лісабоне, з 1859 гал. балетмайстар у Пецярбургу і пастаянна працаваў у Маскве. Сярод яго пастановак найб. вядомы балеты на музыку Пуні («Скрыпка д’ябла», паст. 1849; «Грацыэла», паст. 1860; «Сірата Тэалінда», паст. 1862),
Л.Мінкуса («Фіямета», паст. 1864), Л.Дэліба («Ручай», паст. 1866; «Капелія», паст. 1870) і інш. Стваральнік арыгінальнай сістэмы запісу танца — «Сценахарэаграфія».
Літ.:
Красовская В. Русский балетный театр второй половины XIX в. Л.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВІ́Н (Аляксандр Якаўлевіч) (1.3.1863, Масква — 17.4.1930),
рускі тэатр. мастак, жывапісец. Акад. жывапісу (1912), нар.арт. РСФСР (1928). У 1881—89 вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў В.Паленава, І.Пранішнікава, У.Макоўскага і ў Парыжы (1889, 1897). Чл. аб’яднання «Свет мастацтва». У канцы 1900-х г. афармляў спектаклі, антрэпрызы С.П.Дзягілева ў Парыжы, балет І.Стравінскага «Жар-птушка». Тонкі каларыст, майстар тэатр. касцюма. Аформіў у Маскве спектаклі «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава (1901, Вял.т-р), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1927, МХАТ) і інш.; у Пецярбургу — «Кармэн» Ж.Бізэ (1908, Марыінскі т-р), «Маскарад» М.Лермантава (1917, Александрынскі т-р), «Сольвейг» Э.Грыга (1922, т-р оперы і балета) і інш. Аўтар партрэтаў Ф.Шаляпіна, У.Меерхольда, М.Траянавай і інш. У Нац.маст. музеі 7 работ мастака.
Літ.:
Головин А.Я. Встречи и впечатления;
Письма;
Воспоминания о Головине. Л.;
М, 1960;
Онуфриева С. А.Головнн. Л., 1977;
Гофман И.М. Головин-портретист. Л., 1981;
Александр Головин: Путь художника / Авт.-сост. М.Н.Пожарская. М., 1990.
А.Галавін. Вёска. Эскіз дэкарацыі балета на музыку Э.Грыга «Сольвейг». 1922.
рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1973). Герой Сац. Працы (1986). Праф. (1973). Прэзідэнт Камітэта танца Міжнар. ін-та т-ра (1975—85), Асацыяцыі дзеячаў харэаграфіі (з 1989), фонду «Рускі балет» (з 1990). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1946). З 1946 саліст, з 1961 балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Выконваў пераважна гратэскавыя партыі. У 1964—95 гал. балетмайстар Вял.т-ра ў Маскве. Спектаклі Грыгаровіча ўключаюць складаныя формы харэаграфічнага сімфанізму, класічны танец у іх узбагачаны элементамі інш.танц. сістэм, балеты класічнай спадчыны набываюць сучаснае гучанне. Сярод пастановак: «Каменная кветка» (1957), «Іван Грозны» (1975), «Рамэо і Джульета» (1979) С.Пракоф’ева, «Легенда аб каханні» А.Мелікава (1961, 1965), «Шчаўкунок» (1966), «Лебядзінае возера» (1969), «Спячая прыгажуня» (1963, 1973) П.Чайкоўскага, «Спартак» А.Хачатурана (1968, Ленінская прэмія 1970), «Ангара» А.Эшпая (1970), «Залаты век» Дз.Шастаковіча (1982), «Раймонда» А.Глазунова (1984), «Баядэрка» Л.Мінкуса (1991), «Карсар» А.Адана і Ц.Пуні (1994; усе паводле яго ўласных сцэнарыяў). Дзярж. прэміі СССР 1977, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́РЫНЬШ ((Zariņš) Маргерс) (н. 24.5.1910, г.п. Яўнпіебалга, Латвія),
латышскі кампазітар, пісьменнік. Нар.арт.СССР (1970). У 1929—33 вучыўся ў Латв. кансерваторыі. У 1940—50 муз. кіраўнік Маст.т-ра імя Я.Райніса ў Рызе. У муз. творчасці пераважае тэатр. стыхія, парадыйна-сатыр. вобразнасць, з 1960-х г. — рысы неакласіцызму. Сярод муз. твораў: оперы «Да новага берага» (1955), «Зялёны млын» (1958), «Опера жабракоў» (1964), «Цуд св. Маўрыкія» (опера-балет, 1975), «Опера на плошчы» (1970); араторыі «Валміерскія героі» (1950), «Махагоні» (1965); канцэрты для аргана і камернага арк. Concerte innocente (1969), Concerto triptichon (1972); вак. творы, хары, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар літ.-маст. твораў, у т. л. сатырыка-фантаст. рамана «Фальшывы Фауст, або Перапрацаваная і дапоўненая кулінарная кніга» (1973), «Містэрыі і хэпенінгі» (1975), зб. апавяданняў. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Латвіі 1958. На бел. мову асобныя літ. творы З. пераклаў А.Марціновіч.
Тв.:
Рус.пер. — Оптимистическая энциклопедия жизни. Л., 1986;
Календарь капельмейстера Коциня: Роман, повесть. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ (Мікалай Піліпавіч) (11.7.1933, г. Рэчыца Гомельскай вобл. —22.11.1989),
бел. артыст балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1972). Скончыў Бел. (1951; у 1953—56 і з 1960 выкладаў у ім) і Ленінградскае (1953) харэаграфічныя вучылішчы, Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1960). Працаваў у т-рах оперы і балета Чэлябінска і Баку. З 1960 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1975 арганізатар і кіраўнік эстр.-харэаграфічнага ансамбля «Чараўніцы». Выкананне К. вызначалася высокай тэхнічнасцю, экспрэсіяй, тэмпераментам. Сярод партый на бел. сцэне: Мікалай, Князь («Мара», «Выбранніца» Я.Глебава), Прынц, Тыбальд («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Прынц, Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Абдэрахман («Раймонда» А.Глазунова), Салор, Базіль («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Балетмайстар спектакляў «Фіялка Манмартра» І.Кальмана, «Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі (з Э.Піно, 1971) і інш. у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі; ставіў танцы і пантаміму да драм. спектакляў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1967). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
Літ.:
Грищенко М.М. Белорусский балет и современная тема. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЗАМІ́ ГАНДЖЭВІ́ (Гянджэві) Абу Мухамед Ільяс ібн Юсуф
(каля 1141, г. Гянджа, Азербайджан — каля 1209),
азербайджанскі паэт і мысліцель. Меў рознабаковую адукацыю. Пачынальнік дыдактычнага жанру ва ўсх. паэзіі. Пісаў на перс. мове. Аўтар «Хамсэ» («Пяцерыцы») — твора з 5 паэм (60 тыс. вершаваных радкоў); філас.-дыдактычнай «Скарбніца таямніц» (паміж 1173 і 1180), любоўна-рамантычных «Хасроў і Шырын» (1181), «Лейлі і Меджнун» (1188, аднайм. опера У.Гаджыбекава, паст. 1908), «Сем прыгажунь» (1197, аднайм.балет К.Караева, паст. 1952) і «Іскандэр-намэ» (каля 1203). Паэмы адметныя шматграннасцю асэнсавання жыцця, гуманіст. зместам, дыдактычна-філас. ідэямі, вобразнасцю мовы. У іх тэмы кахання і жанчыны, стваральнай працы, ідэальнага правіцеля. Вядомы шматлікія назірэ (паэт. адказы) і наследаванні яго паэмам на розных мовах. Часткова захаваліся творы лірычнага дывана Н. (касыды, газелі, рубаі, кіт’а). На бел. мову раздзел з паэмы «Скарбніца таямніц» пераклалі А.Бачыла і Р.Няхай.
Тв.:
Рус.пер. — Пять поэм. М., 1968;
Стихотворения и поэмы. Л., 1981.
Літ.:
Бертельс Е.Э. Низами: Творческий путь поэта. М., 1956;
Мустафаев Дж. Философские и этические воззрения Низами. Баку, 1962.