праектна-канструктарскі інстытут. Засн. ў 1967 у Мінску як буд. мантажна-наладачнае ўпраўленне супрацьпажарнай аўтаматыкі, якое падпарадкоўвалася Гал. ўпраўленню ў Маскве. З 1975 — Мінскі філіял Маскоўскага буд. праектна-канструктарскага бюро «Спецаўтаматыка», з 1.10.1991 — Бел. праектна-канструктарскі ін-т «Спецаўтаматыка», з 1997 — адкрытае акц.т-ва «Белспецпраект», у падпарадкаванні Мін-ва архітэктуры і буд-ва Беларусі. Базавая арг-цыяпа стварэнні і абслугоўванні пажарнай і ахоўнай аўтаматыкі і сігналізацыі. Асн. віды дзейнасці: праектаванне, мантаж, наладка і тэхн. абслугоўванне сістэм пажарнай аўтаматыкі і супрацьдымнай засцярогі, сродкаў і сістэм аховы; праектныя работы для буд-ва, пашырэння, рэканструкцыі і капітальнага рамонту аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага і вытв. прызначэння; спец.буд.-мантажныя і пуска-наладачныя работы; вогнезасцерагальныя работы па драўніне і драўнінных матэрыялах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПО́ЛЬСКАЯ (Topolska, сапр.Пяховяк, Piechowiak) Марыя Барбара (н. 21.5.1938, в. Кажмінак Велікапольскага ваяв., Польшча), польскі гісторык. Д-р габілітаваны (1984). Скончыла ун-т імя А.Міцкевіча ў Познані (1960). У 1973—76 ад’юнкт у Вышэйшай пед. школе пры ун-це ў Познані. З 1978 у Аддзяленні па вывучэнні замежнай Палоніі ў Познані (з 1992 Аддзяленне па вывучэнні нацыянальнасцей Польскай АН). З 1997 надзвычайны прафесар Ін-та гісторыі Вышэйшай пед. школы ў Зялёна-Гуры. Вывучае гісторыю культуры літ. і бел. зямель 15—20 ст., гісторыю Вял. Польшчы, праблемы этнічнай гісторыі, культуру польск. эміграцыі. Аўтар кн. «Шклоўскі маёнтак ва ўсходняй Беларусі ў XVII i XVIII ст.» (1969), «Чытач і кніга ў Вялікім княстве Літоўскім у эпоху Рэнесансу і барока» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ЕР (ад франц. trier адбіраць, сартаваць),
машына для ачысткі насення асн. культуры ад дамешкаў і сартавання па даўжыні ачышчанага насення. Бывае часткай (рабочым органам) зернеачышчальных машын. Найб. пашыраны цыліндрычныя і дыскавыя Т.
Рабочы орган цыліндрычных Т. — ячэйкавыя цыліндры. У цыліндрах з дробнымі ячэйкамі (кукольных) адбіраюцца кароткія зярняты і дамешкі, у цыліндрах з ячэйкамі большага дыяметра (аўсюжных) — доўгія зярняты і дамешкі. Пры вярчэнні цыліндра адбываецца раздзяленне насення па фракцыях і ачыстка яго ад дамешкаў. Дыскавыя Т. найб. выкарыстоўваюцца на млынах і ў хлебапякарных пунктах. Ёсць спецыялізаваныя Т. — для кукурузы, лёну і інш.
В.М.Кандрацьеў.
Трыер: а — трыерны блок (1 — трыерны цыліндр, 2, 3 — размеркавальнікі пярэдні і задні); б — схема работы (1 — жолаб, 2 — цыліндр з ячэістай паверхняй, 3 — шнэк).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЯДЗЕ́НСКІ Барыс Аляксеевіч (19.4.1893, Масква — 1.6.1969),
расійскі радыёфізік, заснавальнік радыёметралогіі і тэорыі радыёхваляводаў. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1934). Чл.-кар. Германскай АН (1955). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1915). Працаваў у розных НДІ. З 1946 акад.-сакратар аддз.тэхн. навук АНСССР, з 1953 у Ін-це радыётэхнікі і электронікі АНСССР. Навук. працы па тэорыі распаўсюджвання радыёхваль УКХ дыяпазону ў атмасферы Зямлі, па радыёметралогіі і фізіцы радыёхваляводаў. З 1951 гал. рэдактар 2-га выд. «Вял.сав. энцыклапедыі», 3-га выд. «Малой сав. энцыклапедыі», універсальнага «Энцыклапедычнага слоўніка» і інш. выданняў. Залаты медаль імя А.С.Папова (1949). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Дальнее тропосферное распространение ультракоротких радиоволн. М., 1965 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРБАНО́ВІЧ Павел Паўлавіч (н. 1.1.1955, в. Тоўсцікі Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1977). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1986—90 заг.н.-д. лабараторыі). З 1994 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1994—2000 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні паўправадніковых прылад і сістэм памяці звышвял. інфарм. ёмістасці. Распрацаваў асновы разліку надзейнасці інтэгральных мікрасхем памяці, сродкі аховы інфармацыі ў камп’ютэрных сетках. Аўтар электронных навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Избыточность в полупроводниковых интегральных микросхемах памяти. Мн., 1995 (разам з В.Ф.Аляксеевым, Я.А.Вернікоўскім);
Руска-беларускі слоўнік па радыёэлектроніцы, вылічальнай тэхніцы і сувязі. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯСЕ́НКАЎ Васіль Рыгоравіч (13.1.1889, г. Новачаркаск, Расія — 12.3.1972),
расійскі астраном, адзін з заснавальнікаў астрафізікі ў СССР. Акад.АНСССР (1935; чл.-кар. 1927). Акад.АН Казахстана (1946). Скончыў Харкаўскі ун-т (1911). Выкладаў у ВНУ. Адзін з арганізатараў Астр. ін-та імя П.К.Штэрнберга (у 1923—30 і 1936—39 дырэктар). Стваральнік Астрафіз. ін-та АН Казахстана (1942; да 1964 дырэктар). З 1945 старшыня К-тапа метэарытах АНСССР. Навук. працы па фізіцы Сонца, зорак, планет і метэораў, праблемах касмагоніі і атм. оптыцы. Прапанаваў дынамічную тэорыю задыякальнага святла. Даследаваў яркасць дзённага і свячэнне начнога неба. Сфармуляваў крытэрый прыліўнай устойлівасці нябесных цел.
Тв.:
Солнце и солнечная система: Избр. труды. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Дзмітрый Іванавіч (13.1.1893, г. Навазыбкаў Бранскай вобл., Расія — 25.5.1966),
расійскі геолаг і геахімік. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Вучань У.І.Вярнадскага і А.Я.Ферсмана. Скончыў Крымскі ун-т (1922). З 1922 ва ўстановах АНСССР, з 1953 акадэмік — сакратар Аддз. геолага-геагр. навук АНСССР, з 1964 заг. аддзела геахіміі Ін-та геалогіі рудных радовішчаў, петраграфіі, мінералогіі і геахіміі АНСССР. Удзельнік навук. экспедыцый на Памір, у Таджыкістан, Забайкалле і інш.Асн. працы па геалогіі і геахіміі радовішчаў рэдкіх металаў і радыеактыўных элементаў, па акіяналогіі і гісторыі геал.навук. Яго імем наз. мінерал — шчарбакавіт. Ленінская прэмія 1965.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—3. М., 1969—71.
Літ.:
Д.И.Щербаков: Жизнь и деятельность, 1893—1966. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Міхаіл Аляксандравіч (н. 16.3.1947, Мінск),
бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, кіравання, інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971), дзе і працаваў. З 1985 у НДІЭВМ. З 1997 заг. кафедры, праф. Ін-та сучасных ведаў. Навук. працы і вынаходствы патэхн. сродках ЭВМ, праграмаванні, кіраванні складанымі сістэмамі ў радыёэлектроніцы, авіяцыі і космасе. Распрацаваў мадэлі і алгарытмы комплексных сістэм аўтаматызаванага праектавання электронна-выліч. комплексаў на інтэгральных мікрасхемах. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУпа аўтаматызацыі канструявання, тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач.
Тв.:
Противоречие. Изобретение. Развитие: Избр. страницы клас. ТРИЗ. Мн., 2001 (разам з А.М.Шырокавым);
Inventive Thinking through TRIZ: Practical Guide. New York, 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЦЫН Мікалай Васілевіч (н. 18.8.1935, в. Туркава Яраслаўскай вобл., Расія),
расійскі і бел. вучоны ў галіне лугаводства. Д-рс.-г.н. (1984), праф. (1987). Засл. дз. нав. Расіі (1995). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1959). З 1966 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1971—88 заг. аддзела). З 1990 у Смаленскім с.-г. ін-це (у 1990—2000 рэктар). Навук. працы па праблемах лугавой кормавытворчасці. Распрацаваў комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні лугоў на поймавых землях, прапанаваў спосабы фарміравання сеяных супольнасцей доўгагадовых сенажацей і выпасаў з высокай прадукцыйнасцю.
Тв.:
Пойменные луга и их улучшение. Мн., 1972;
Продуктивность пойменных лугов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Луговое кормопроизводство в Нечерноземной зоне. Смоленск, 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТАЛЬСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў Зах. Палессі. Бытаваў у 19—1-й пал. 20 ст. на невял. тэр. Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. (вёскі Моталь, Тышкавічы, Асаўніца). Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па аснове, са шматлікімі складкамі вакол стаячага каўняра. Тыповым прыёмам аздаблення былі звычайныя строчкі, уручную прашытыя чорнай баваўнянай ніткай упоперак стаячага каўняра, манжэты. Спадніца — гладкафарбаваны, бурачковы ці чырвоны андарак або палатнянік з белага кужалю, сабранага па лініі таліі на матузок. Фартух кроілі з 4 полак кужэльнага палатна, якія злучалі дэкар. швом, што дазваляла насіць яго на два бакі. Арнамент натыкання вызначаўся дробным малюнкам чырвонага, чырвона-чорнага, блакітна-чырвона-чорнага геам. або расліннага арнаменту. Гарсэт шылі з чырвонага фабрычнага сукна, з серабрыстай парчы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы-галуна, стужак, пацерак, запраўлялі яго ў спадніцу і падпяразвалі шырокім бурачкова-чырвоным поясам ручнога пляцення. Галаўны ўбор — моцна накрухмаленая намітка, завітая на каробачку з чапцом, аздобленая кветкамі па баках або паўкругам спераду. Мужчынскае адзенне складалі нагавіцы і кашуля навыпуск, падперазаныя шырокім плеценым поясам з кутасамі, галаўны ўбор — саламяны брыль, магерка. Верхняе адзенне — світка, катанка, куртка з чорнага валенага сукна, аздобленая цёмна-сіняй аблямоўкай, з бакавымі клінамі-«вусамі». Прыгожым маст. аздабленнем вылучаліся аўчынныя кажушкі і паўкажушкі (гл.Мотальскія кажухі).
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Мотальскі строй. Летняе традыцыйнае адзенне жанчын. Вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 1930-я г.