ВЫСО́ЦКІ (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 10.2.1928, в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Акад.АН Беларусі (1989, чл.-кар. 1984), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1976). Засл. работнік прам-сці СССР (1991). Скончыў Усесаюзны завочны маш.-буд.ін-т (1955). З 1949 на Мінскім аўтамаб. з-дзе, з 1961 гал. канструктар, з 1975 гал. канструктар ВА «БелаўтаМАЗ». Адначасова з 1992 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, з 1993 дырэктар навук. цэнтра праблем механікі машын АН Беларусі. Працы па праблемах развіцця асноў тэорыі, праектавання і выпрабаванняў аўтамабіляў агульнага прызначэння. Распрацаваў канцэпцыю модульнага пабудавання магістральных аўтапаяздоў і тэорыю комплекснага падыходу да надзейнасці, трываласці, дынамікі і ўстойлівасці аўтамабіляў. Дзярж. прэмія СССР 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Основы проектирования автомобилей и автопоездов большой грузоподъемности. Мн., 1980;
Грузовые автомобили: Проектирование и основы конструирования. 2 изд. М., 1995 (разам з Л.Х.Гілелесам, С.Р.Херсонскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН РУШД, Ібн Рошд Абу-ль-Валід Мухамед ібн Ахмед (латынізаванае Авероэс; Averroes; 1126, г. Кордава, Іспанія — 10.12.1198), арабскі філосаф, вучоны-энцыклапедыст, урач; прадстаўнік усх. арыстоцелізму. Жыў і працаваў у Андалусіі і Марока. Большасць яго прац — каментарыі да твораў Арыстоцеля. У сваёй філас. канцэпцыі зыходзіў з прызнання нястворанасці і незнішчальнасці першаматэрыі і руху. Прызнаваў быццё Бога, якое не папярэднічае быццю матэрыі, а «сувечна» яму, і што Бог з’яўляецца «першарухавіком». Сцвярджаў, што матэрыяльны свет бясконцы ў часе, хоць і абмежаваны ў прасторы. Абвяргаў бяссмерце індывід. душы і замагільнае жыццё, але прызнаваў бяссмерце ўсеагульнага інтэлекту. Абгрунтаваў ідэю пра разыходжанне філас. і рэліг. вывадаў, якая паслужыла асновай дзвюх ісцін тэорыі. У сацыялогіі быў прыхільнікам справядлівага грамадскага ладу. Творчасць І.Р. паўплывала на развіццё еўрап. сярэдневяковай філасофіі 13—16 ст.
Тв.:
У кн.: Избранные произведения мыслителей стран Ближнего и Среднего Востока IX—XIV вв. М. 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЫ́ГІНА (Арыядна Барысаўна) (н. 2.3.1927, Мінск),
бел.вучоны-эстэтык, музычны крытык і педагог. Дачка Б.І.Ладыгіна. Д-рфілас.н. (1976). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1950). Выкладала ў Саратаўскім муз. вучылішчы, Маскоўскай і Казанскай кансерваторыях. З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1963 у Бел. акадэміі музыкі (з 1978 праф.). Даследуе праблемы народнасці мастацтва, пераемнасць культур (пераважна на матэрыяле бел. музыкі), гісторыю бел.муз.т-ра. Выступае як муз.-тэатр. крытык.
Тв.:
Народнасць савецкага мастацтва і беларуская музыка. Мн., 1961;
Искусство и современность. Мн., 1964;
Искусство: Диалектика преемственности. Мн., 1979 (разам з В.В.Грыніным);
О преемственности в искусстве. М., 1982 (з ім жа);
Книга по эстетике для музыкантов. М.;
София, 1983 (у сааўт.);
Искусство в системе духовных ценностей общества. М., 1986 (разам з В.В.Грыніным);
Le caractére populaire de l’art socialiste // Actes du VIIe congrés International d’esthétique. Bucarest, 1977. T. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПАТО́ (Георгій Паўлавіч) (н. 23.8.1924, в. Азершчына Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1995), чл.-кар.Рас.АН (1979). Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1952). З 1959 на Мінскім з-дзе ЭВМ. У 1969—72 дырэктар Мінскага філіяла Н.-д. цэнтра электроннай выліч. тэхнікі. З 1972 у НДІЭВМ (у 1972—87 дырэктар), адначасова ў Мінскім радыётэхнічным ін-це. У 1992—95 дырэктар навук.-інж. цэнтра «Нейракамп’ютэр», з 1995 у Ін-це сучасных ведаў. Навук. працы па распрацоўцы і вытв-сці ЭВМ сям’і «Мінск», ЭВМ Адзінай сістэмы, выліч. комплексаў, сістэм і сетак, аўтаматызацыі праектавання ЭВМ. Гал. канструктар ЭВМ «Мінск-1», шматмашынных сістэм «Мінск-222», сістэмы калект. карыстання «Нарач», шэрагу рухомых (бартавых ЭВМ), спец.выліч. комплексаў. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Тв.:
Вычислительная техника в Белоруссии // Информационные технологии и вычислительные системы. 1997. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬВІ́Н ((Calvin) Жан) (10.7.1509, г. Нуаён, Францыя — 27.5.1564),
дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму. Вывучаў багаслоўе ў Буржы, права ў Парыжы і Арлеане. Апрача тэалогіі ведаў стараж. мовы, мастацтва, меў ступень доктара правазнаўства. Пад уплывам ідэй М.Лютэра і Эразма Ратэрдамскага адрокся ад каталіцкай веры, прыняў пратэстанцтва. З 1536 у Жэневе, узначаліў новую царк. арг-цыю, якая фактычна падначаліла свецкую уладу (23 гады К. быў «жэнеўскім папам»).
Яго ўлада грунтавалася на тэакратычным дыктаце кальвінізму, строгім рэгламентаванні грамадскага і асабістага жыцця вернікаў. Выкаранялася ўсякае вальнадумства, праціўнікі вучэння жорстка праследаваліся (у 1533 быў пакараны смерцю ісп.вучоны М.Сервет). У сваім вучэнні, выкладзеным у кн. «Навучанне хрысціянскай веры» (1536), у прамовах і памфлетах К. зыходзіў з абсалютнага прадвызначэння лёсу чалавека. Лічыў, што жыццёвыя ўдачы спадарожнічаюць «выбраннікам» божым, а няўдачы сведчаць пра тое, што чалавек асуджаны Богам. Дзейнасць К. спрыяла распаўсюджванню пратэстантызму ў Еўропе.
Тв.:
Рус.пер. — Наставление в христианской вере. Т. 1, кн. 1—2. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́НСКАЯ (Ларыса Мікалаеўна) (н. 2.10.1934, в. Порса Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Д-рбіял.н. (1987). Скончыла БДУ (1958). З 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (з 1993 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па распрацоўцы тэарэт. асноў рэкурэнтнага (перыядычнага) адбору, выкарыстанні біятэхнал. метадаў эмбрыякультуры і культуры пыльнікаў in vitro для стварэння новых генет. крыніц трыцікале на аснове міжвідавых і міжродавых скрыжаванняў, вывучэнні заканамернасцей наследавання гаспадарча-каштоўных прыкмет у атрыманых формах раслін, а таксама экспрэсіі генаў у новым генет. асяроддзі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Периодический отбор в селекции растений Мн., 1976 (разам з М.В.Турбіным, Л.У.Хатылёвай);
Инбридиш у сельскохозяйственных растений. Мн., 1980 (у сааўт.);
Рекуррентная селекция. Мн., 1985;
Создание новых генетических источников тритикале на основе рекомбиногенеза в системе геномнозамещенных форм, линий пшеницы с различной комбинацией Vm генов и гомозиготизации в культуре in vitro (у сааўт.) // Генетические основы селекции сельскохозяйственных растений. М., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАВА́ЛАЎ (Яўмен Рыгоравіч) (19.9. 1914, в. Чарнарэчка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.6.1974),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.АНБССР (1969, чл.-кар. 1967), д-ртэхн.н. (1962), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1972). Скончыў Ленінградскі мех.-тэхнал.ін-т (1936). З 1955 заг. лабараторыі Фіз.тэхн. ін-та, з 1973 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. Навук. працы па новых відах апрацоўкі металаў, стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ультрагукавым полі. Адкрыў ультрагукавы капілярны эфект. Дзярж. прэмія Беларусі 1974. На будынку Фіз.-тэхн. ін-та Нац.АН Беларусі мемар. дошка.
Я.Р.Канавалаў.
Тв.:
Ультразвуковая обработка металлов. Мн., 1966 (у сааўт.);
Новые способы пропитки изделий с помощью ультразвуковых колебаний. Мн., 1967 (разам з І.М.Германовічам);
Чистовая и упрочняющая ротационная обработка поверхностей. Мн., 1968 (разам з В.А.Сідарэнкам);
Основы электроферромагнитной обработки. Мн., 1974 (разам з Ф.Ю.Сакулевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСО́ВІЧ (Каятан Андрэевіч) (14.5.1814, г. Полацк Віцебскай вобл. — 7.2.1883),
бел. і рускі вучоны-ўсходазнавец; адзін з першых санскрытолагаў Расіі. Скончыў Віцебскую гімназію (1832), Маскоўскі ун-т (1836). Чл. Рускага геагр.т-ва (1849). З 1850 рэдактар навук. прад Публічнай б-кі ў Пецярбургу. З 1864 праф. Харкаўскага, з 1865 — Пецярбургскага ун-таў. Пераклаў на рус. мову і выдаў стараж.-інд. драмы «Сунд і Упесунд» (1844), «Сказанне пра Дгруву» (1848), «Васантазена» (1849) і інш., урыўкі з эпасу «Махабхарата», «Яўрэйскую граматыку» Г.Ф.В.Гезеніуса і «Яўрэйскую хрэстаматыю» (1874—75), выдаў «Грэчаска-рускі слоўнік» (з І.Касовічам, 1847), збор стараж.-перс. клінападобных надпісаў (1872), склаў 1-ы ў Расіі «Санскрыта-рускі слоўнік» (1854, выд. не закончана). Верагодна, аўтар публікацыі бел.нар. песні з каментарыем, у якім падкрэслівалася своеасаблівасць бел. мовы (газ. «Молва», 1835, № 21, подпіс «Белорусс К.К.»).
Літ.:
Бас І. Эцюды пра вучоных // Маладосць. 1971. № 8;
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Биобиблиогр. словарь. Мн., 1976. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШКО́Ў (Віктар Міхайлавіч) (24.8.1923, г. Растоў-на-Доне, Расія — 30.1.1982),
украінскі вучоны ў галіне матэматыкі, кібернетыкі і выліч. тэхнікі. Акад.АН Украіны (1961), АНСССР (1964). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Новачаркаскі політэхн.ін-т і Растоўскі ун-т (1948). З 1957 дырэктар Выліч. цэнтра, з 1962 — Ін-та кібернетыкі АН Украіны, якому ў 1982 прысвоена імя Глушкова; віцэ-прэзідэнт АН Украіны (з 1962). Асн.навук. працы па алгебры, эканам. кібернетыцы, тэорыі аўтаматызаваных сістэм кіравання і сістэм штучнага інтэлекту. На аснове створанай ім тэорыі лакальна бікампактных груп рашыў абагульненую 5-ю праблему Гільберта. Пад яго кіраўніцтвам створаны першая ў СССР кіроўная ЭВМ «Днепр», серыя ЭВМ «Мір». Шматпрацэсарныя выліч. комплексы ЕС-2701, ЕС-1766 і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1968, 1977. Дзярж. прэмія Украіны 1970. У 1982 у АН Украіны засн. Прэмія імя Глушкова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАЎ (Канстанцін Васілевіч) (25.9.1904, в. Лінёва Ніжагародскай вобл., Расія — 26.7.1988),
бел.вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АН Беларусі (1938). Засл. дз. нав. і тэхн.БССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1930). У 1938—47 прэзідэнт АН Беларусі, у 1947—49 дырэктар Фізіка-тэхн. ін-та, у 1969—73 віцэ-прэзідэнт, в.а. акадэміка-сакратара Аддз. фізіка-тэхн. навук АН Беларусі. Навук. працы па структурных ператварэннях металаў і сплаваў. Даследаваў уплыў легіравальных элементаў і мадыфікавальных дамешак на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуну, уплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы састаў, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Кинетика и механизм разупрочнения некоторых стареющих сплавов (разам з Р.Л.Тафпенец) // Кинетика и механизм кристаллизации. Мн., 1973;
Фазовые равновесия в сплавах Fe—Cu и Fe—C—Cr (разам з Л.А.Шаўчуком) // Весці АНБССР. Сер. фізіка-тэхн. навук. 1976. № 2.