ЧАКМАРО́Ў Аляксандр Пятровіч (12.9.1902, с. Вялікая Знаменка Каменска-Дняпроўскага р-на Запарожскай вобл., Украіна — 11.3.1975),
украінскі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам. Акад.
АН Украіны (1948) і АНСССР (1968). Герой Сац. Працы (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Украіны (1962). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1927). З 1930 у Днепрапятроўскім металург. ін-це, адначасова ў 1948—70 у Ін-це чорнай металургіі АН Украіны. Навук. працы па тэорыі пракаткі, удасканальванні пракатнага абсталявання, распрацоўцы новых тэхнал. працэсаў.
Тв.:
Прокатка экономических профилей. Киев, 1963;
Методы исследования процессов прокатки. М., 1969 (разам з С.А.Альдаіеўскім).