аўстрыйскі заолаг і філосаф; адзін з заснавальнікаў эталогіі. Вучыўся ў Нью-Йоркскім і Венскім ун-тах. З 1940 праф. Кёнігсбергскага ун-та. У 1944—48 у сав. палоне. З 1950 кіраўнік Ін-та фізіялогіі паводзін навук.т-ва Макса Планка (Германія). Навук. працы па пытаннях ранняга абучэння (запамінання) і яго ролі ў фарміраванні паводзін у дарослых жывёл. Распрацаваў вучэнне аб інстынктыўных паводзінах і іх развіцці ў анта- і філагенезе.
Распаўсюджваў біял. заканамернасці паводзін жывёл на чалавека і чалавечае грамадства. Філас. працы па эвалюц. эпістэмалогіі, сацыябіялогіі і інш. Нобелеўская прэмія 1973 (разам з Н.Тынбергенам і К. фон Фрышам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛБРЭЙТ, Гэлбрэйт (Galbraith) Джон Кенет (н. 15.10.1908, г. Аяна-Стэйшэн, Канада), амерыканскі эканаміст, філосаф. Скончыў ун-т у Таронта (1931). Праф. эканомікі Гарвардскага ун-та. Прыхільнік дзярж. рэгулявання эканомікі (распрацаваў тэорыю «ўраўнаважвальнай сілы», у якасці якой выступае дзяржава, што спрыяе стварэнню раўнавагі паміж попытам і прапановай). Аўтар канцэпцыі новага індустрыяльнага грамадства, дзе вырашальная роля належыць «тэхнаструктуры» (увасабленне калектыўнай улады спецыялістаў розных узроўняў). Выступаў за мірнае суіснаванне капіталіст. і сацыяліст. сістэм, прытрымліваўся канвергенцыі тэорыі.
Тв.:
Рус.пер. — Новое индустриальное общество. М., 1969;
Экономические теории и цели общества. М., 1979;
Жизнь в наше время: Воспоминания. М., 1986;
Капитализм, социализм, сосуществование. М., 1988 (разам з С.Меншыкавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЯНКО́Ў (Анатоль Ізотавіч) (н. 24.1.1947, в. Крупец Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1987). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1971). Працаваў у АН Беларусі. З 1975 у БДУ (у 1962—66 прарэктар, з 1987 — заг. кафедры філасофіі і метадалогіі навукі). Даследуе праблемы філасофіі, сац. экалогіі, метадалогіі навукі. У 1993 рашэннем міжнар.біягр. цэнтра пры Кембрыджскім ун-це удастоены Ганаровай узнагароды XX стагоддзя ў галіне філасофіі і метадалогіі навукі.
Тв.:
Принцип отрицания в философии и науке. Мн., 1981;
Динамика биосферы и социокультурные традиции. Мн., 1987 (разам з П.А.Вадап’янавым);
Мировоззренческие структуры в научном познании. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЦІН (Марк Барысавіч) (5.7.1901, г. Жытомір, Украіна — 20.1.1987),
савецкі філосаф. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Ін-т чырвонай прафесуры ў Маскве (1929). Гал. рэдактар час. «Под знаменем марксизма» (1930—44), «Вопросы философии» (1960—67), дырэктар ін-та Маркса-Энгельса-Леніна пры ЦККПСС (1939__44). з 1967 у АНБССР. Работы па дыялектычным і гіст. матэрыялізме, сац. філасофіі, бурж. і рэвізіянісцкай ідэалогіі. Дзярж. прэмія СССР (1943).
Тв.:
Гегель и теория материалистической диалектики. М., 1932;
Философия и современность. М., 1960;
Проблемы современной идеологической борьбы: Критика социолог. и социально-полит. концепций. М., 1976;
Философия и социальный прогресс: Анализ современ. буржуаз. концепций социал. прогресса. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ (Уладзімір Канстанцінавіч) (н. 25.8.1946, в. Іванава Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1999). Скончыў БДУ (1974). З 197» у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1996 у Бел.эканам. ун-це (заг. кафедры). Даследуе праблемы метадалогіі навук. пазнання, філасофіі навукі і тэхнікі, сацыякульт. і сац.-эканам. праблемы навук.-тэхн. прагрэсу. Распрацаваў канцэпцыю абгрунтавання і крытэрыяў навуковасці метадаў даследавання. Аўтар навуч. дапаможніка для аспірантаў і магістрантаў «Анатомія навуковага метаду» (1999).
Тв.:
Модели и метод моделирования в человеческой деятельности. Мн., 1983;
Научный метод: Структура, обоснование и развитие. Мн., 1991;
Стереотипы и динамика мышления. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ПАЛ (Іван Капітонавіч) (13.1.1896—26.5.1943),
расійскі філосаф, літаратуразнавец. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Маск. ун-т (1919), Ін-тЧырв. прафесуры (1924), працаваў у Маск. ун-це і Ін-це Чырв. прафесуры, у 1935—40 дырэктар Ін-та сусв. л-ры імя М.Горкага. Даследаваў творчасць франц. матэрыялістаў (Д.Дзідро, Ж.Ламетры), раскрыў эвалюцыю іх поглядаў, вучэнне аб этыцы і эстэтыцы, прыродзе і пазнанні, філас. погляды У.Акосты, А.М.Радзішчава, І.Дз.Якушкіна і інш. Аўтар артыкулаў пра А.С.Пушкіна, Л.М.Талстога, А.М.Горкага, У.У.Маякоўскага, Ш.Руставелі, І.В.Гёте, Г.Гейнэ, П.Беранжэ, А.Франса. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЛО́-ПАНЦІ́ ((Merleau-Ponty) Марыс) (14.3.1908, г. Рашфор-сюр-Мер, Францыя — 4.5.1961),
французскі філосаф, прадстаўнік фенаменалогіі. Адукацыю атрымаў у Вышэйшай нармальнай школе. з 1945 праф. у Ліёне, у 1949—52 у Сарбоне, Калеж дэ Франс. Аўтар прац «Структура паводзін» (1942), «Фенаменалогія перцэпцыі» (1945), «Гуманізм і тэрор» (1947), «Прыгоды дыялектыкі» (1955) і інш. Быццё чалавека (яго экзістэнцыя), паводле М.-П., рэалізуецца ў дыялогу суб’екта са светам; свядомасць чалавека і ўся яго істота перажывае і асэнсоўвае свет, валодае спецыфічнай інтэнцыянальнасцю (здольнасць ствараць свой прадметны свет, напаўняць яго зместам, набываць сэнс і значэнне). Яго філас. ідэі знаходзяць адлюстраванне ў філас. герменеўтыцы, структуралізме, экзістэнцыялізме і інш.
матэматык і біёлаг, філосаф-пазітывіст, адзін з заснавальнікаў сучаснай статыстыкі. Вучыўся ў Кембрыджы, Гайдэльбергу і Берліне. З 1884 праф. Лонданскага ун-та. Працы ў галіне матэм. тэорыі статыстыкі і яе выкарыстання ў біялогіі (біяметрыя). Асн.філас. праца «Граматыка навукі» (1892) прысвечана пытанням метадалогіі навукі. Задача навукі, паводле П., не тлумачыць, а класіфікаваць і апісваць факты. П. лічыў матэрыяльныя рэчы толькі групамі пачуццёвых успрыманняў, а законы прыроды, прастору і час — прадуктамі чалавечага розуму. Адхіляючы хрысц. мараль як заснаваную на сляпых рэліг. пачуццях, П. меркаваў, што маральныя паводзіны і набліжэнне да маральнага ідэалу магчымы толькі на аснове навук. пазнання і інтэлектуальнага прагрэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАСЕ́НЯ (Пётр Фёдаравіч) (25.8.1910, в. Баславічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 5.6.1987),
бел.філосаф. Д-рфілас.н. (1961), праф. (1962). Скончыў БДУ (1931). У 1944—47 нам. дырэктара Мінскага пед. ін-та, з 1948 заг. кафедры Рэсп.парт. школы пры ЦККП(б)Б. З 1950 у БДУ, з 1962 у БПІ (заг. кафедры). З 1975 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялект. матэрыялізму і філас. праблемах прыродазнаўства.
Тв.:
Происхождение сознания и его особенности. Мн., 1959;
Проблемы общения и мышления первобытных людей. Мн., 1961;
Человек и его сознание // Беседы о природе и обществе. 2 изд. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙ (Рам Мохан) (22.5.1772 або 1774, Раджнагар, Індыя — 27.9.1833),
індыйскі (бенгальскі) асветнік, філосаф, рэфарматар індуізму, грамадскі і літ. дзеяч. Скончыў вышэйшую мусульм. школу ў г.Патна. Імкнуўся стварыць універсальную рэліг. сістэму на аснове індуізму, выступаў за скасаванне яго найб. адыёзных звычаяў (самаспаленне ўдоў, дыскрымінацыя «недатыкальных», дзіцячыя шлюбы і інш.). Стварыў рэліг.-рэфарматарскае т-вы Ар’я самадж (1815) і Брахма самадж (1828). Па ініцыятыве Р. ў Калькуце адкрыта першая інд. свецкая школа — Індускі каледж (1817). Выдаваў газ. «Шомбад каўмудзі» («Месяц навін», на бенгальскай мове) і «Мірат уль-ахбар», («Люстэрка навін», на перс. мове). Аўтар перакладаў на бенгальскую мову філас. твораў Стараж. Індыі, юрыд. даследаванняў, памфлетаў, падручнікаў.