КЕ́ЛЕР (Keller) Готфрыд (19.7.1819, г. Цюрых, Швейцарыя — 15.7.1890),
швейцарскі пісьменнік. Пісаў на ням. мове. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1840—42), у Гайдэльбергскім ун-це. Літ. дзейнасць пачаў у 1846 як паэт (зб. «Вершы»). Вядомасць прынёс раман «выхавання» «Зялёны Генрых» (1855, 2-я рэд. 1879—80), напоўнены філас. роздумам пра лёс чалавека ў грамадстве, прызначэнне мастацтва. Аўтар рамана «Марцін Заландэр» (1886), зб-каў навел «Людзі з Зельдвілы» (т. 1—2, 1856—74), «Сем легенд» (1872), «Цюрыхскія навелы» (1878), «Выслоўе» (1881), літ.-крытычных эсэ, публіцыст. твораў. Маст. манеры К. ўласцівы мяккі гумар і сатыра, пластычнасць і яркасць вобразаў, павучальнасць і філасафічнасць.
Тв.:
Рус.пер. — Новеллы. Л., 1970;
Зеленый Генрих. М., 1972;
Избранное. Л., 1988.
Літ.:
Павлова Н.С., Седельник В.Д. Швейцарские варианты: Лит. портреты. М., 1990;
аўстралійскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1920-я г.Вядомасць набыў аўтабіягр. трылогіяй «Я магу скакаць цераз лужыны» (1955, экранізацыя 1970), «Гэта трава, што расце ўсюды» (1962), «У сэрцы маім» (1963), у цэнтры якой гісторыя дзяцінства і юнацтва, барацьбы з хваробай, выбар жыццёвага шляху. Аўтар зб-каў апавяд. «Раскажы нам пра індыка, Джо» (1946), «Як ты там, Эндзі?» (1956), «Дзікія чырвоныя коні» (1976), «Людзі мары» (1978), кніг нарысаў «Мы таксама людзі» (1948), «Аўстралія Алана Маршала» (1981), твораў пра дзяцей і жывёл. Сабраў і апрацаваў легенды і міфы абарыгенаў (зб. «Людзі з давён-даўна», 1952). На бел. мову прытчу М. пра абарыгенаў «Дынга і Кенгуру» пераклаў Я.Семяжон.
Тв.:
Рус.пер. — Страдай молча. М., 1966;
Я умею прыгать через лужи: Повесть.Рассказы. Легенды. 2 изд. М., 1982.
італьянскі паэт і драматург. Вучыўся ў акадэміі Аркадыя. З 1730 прыдворны паэт у Вене. Дэбютаваў паэт.зб. «Вершы» (1718). Залажыў асновы жанру лірычнай трагедыі на патэтычныя і любоўна-сентыментальныя сюжэты ў духу паэтыкі класіцызму і галантнай паэзіі ракако: «Пакінутая Дыдона» (1724), «Сірой» (1726), «Эцыо» (1728), «Пазнаная Семіраміда» (1729), «Артаксеркс» (1730). Сусв.вядомасць прынеслі гераічныя оперы-серыя: «Адрыян у Сірыі» (1731), «Алімпіяда» (1732), «Дэмафонт» (1733), «Міласэрнасць Ціта» (1734), «Фемістокл» (1736) і інш., у якіх спалучэнне традыцый грэч. трагедыі і італьян. пастаральнай драмы.
Аўтар ідылій, кантат, канцанет (зб. «Свабода», 1733; «Развітанне», 1746), эстэт.прац. Яго творы адметныя ўзвышанасцю маст. вобразаў, паэт. вытанчанасцю мовы і кампазіцыйнай зладжанасцю, гарманічным спалучэннем музыкі і паэзіі. Музыку на лібрэта М. пісалі Г.Ф.Гендэль, К.В.Глюк, І.Гайдн, В.А.Моцарт, М.Беразоўскі і інш.
мексіканскі паэт і эсэіст. Вывучаў юрыспрудэнцыю і філалогію. Быў дыпламатам (1943—68). Аўтар зб-каў паэзіі «Корань чалавека» і «Но пасаран!» (абодва 1937), «Свабода пад апекаю слова» (1949), «Саламандра» (1962), «Усходні бок» (1969), «Паварот» (1976), «Прарослае знутры» (1987) і інш., лірычных паэм «Сонечны камень» (1957), «Прабел» (1967), «Мінулае на далоні» (1974). Яго паэзія камерная, засн. на эстэтыцы сюррэалізму, на ліберальных каштоўнасцях, багатая на сімвалы; адна з яе гал. праблем — роля паэта і паэт. слова ў пераўтварэнні свету. Вядомасць набылі таксама эстэтыка-філас. эсэ: кн. «Лабірынт адзіноты» (1950), «Пераменны ток» (1967), «Пахмурна» (1987), «Абрысы Індыі» (1995) і інш. Нобелеўская прэмія 1990.
Тв.:
Рус.пер. — Поэзия. Критика. Эротика. М., 1996;
У кн.: Поэты Мексики. М., 1975;
У кн.: Поэты-лауреаты Нобелевской премии. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ХМУТАВА Аляксандра Мікалаеўна (н. 9.11.1929, пас. Бякетаўка, цяпер у межах г. Валгаград, Расія),
расійскі кампазітар. Нар.арт. Расіі (1977). Нар.арт.СССР (1984). Герой Сац. Працы (1990). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас В.Шабаліна). Вядомасць набыла як кампазітар-песеннік. Творы вызначаюцца разнастайнасцю тэматыкі. Песні адзначаны шчырасцю, лірычнай пранікнёнасцю і рэльефнасцю меладычнага малюнка: «Песня пра трывожную маладосць», «Геолагі», «Арляняты вучацца лётаць», «Абдымаючы неба», «Пяшчота», «Мелодыя», «Белавежская пушча», «Якія маладыя мы былі», «Паклонімся», «Рускі вальс» і інш. Аўтар балета «Азоранасць» (паст. 1974), кантаты «Васіль Цёркін» (1953), уверцюр «Юнацтва» (1957), «Цюрынгія» (1958), «Рускае свята» (1967), канцэртаў для арк. (1971), трубы з арк. (1955), музыкі для дзяцей, да драм. спектакляў, кінафільмаў, радыёпастановак. Дзярж. прэмія СССР 1975, 1982.
Літ.:
Добрынина Е. А.Пахмутова. М., 1973;
А.Пахмугова. М., 1979;
Квасникова Л.А. Дорогами песен А.Пахмутовой. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРМ’Е́НТА (Sarmiento) Дамінга Фаўсціна (14.2.1811, г. Сан-Хуан, Аргенціна — 11.9.1888),
аргенцінскі дзярж. і грамадскі дзеяч, пісьменнік і гісторык. Прытрымліваўся поглядаў унітарыяў (прыхільнікаў унітарнай дзяржавы), змагаўся ў 1820—30-я г. на іх баку супраць федэралістаў. Праціўнік дыктатуры Х.М.Росаса, у 1840 эмігрыраваў у Чылі, дзе набыў шырокую вядомасць сваёй грамадска-публіцыст. дзейнасцю. У 1852 удзельнік паўстання, якое скінула Росаса. Прэзідэнт Аргенціны ў 1868—74, ажыццявіў шэраг рэформ, якія спрыялі развіццю эканомікі, сельскай гаспадаркі, культуры; пры ім будаваліся чыгункі, школы, бальніцы, бібліятэкі, створана АН. Аўтар гісторыка-філас.прац. Выступаў супраць дыктатуры, лічыў, што роўнасці класаў і грамадскай гармоніі можна дасягнуць шляхам усеагульнай асветы; у апошнія гады жыцця зведаў уплыў сацыял-дарвінізму.
Тв.:
Рус.пер. — Цивилизация и варварство. Жизнеописание Хуана Факундо Кироги, а также физический облик, обычаи и нравы Аргентинской Республики. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЕТ (Smollett) Тобаяс Джордж (19.3.1721, Далкхарн, каля г. Дамбартан, Вялікабрытанія — 17.9.1771),
англійскі пісьменнік. Вывучаў медыцыну ва ун-це г. Глазга. Літ. дзейнасць пачаў у 1746. Вядомасць прынеслі раманы «Прыгоды Родрыка Рэндама» (1748), «Прыгоды Перыгрына Пікля» (1751), у якіх перапляліся рысы барока і асветніцкага класіцызму. Крызіс асветніцкай свядомасці выявіўся ў раманах «Прыгоды графа Фердынанда Фэтама» (1753) і «Прыгоды сэра Ланселота Грыўза» (1762), блізкіх да паэтыкі перадрамантызму і сентыменталізму. Найб. значны твор — эпісталярны раман у рэчышчы сентыменталізму «Падарожжа Хамфры Клінкера» (1771), адметны багаццем камічных сродкаў для характарыстыкі гратэскных персанажаў, дэмакр. пафасам, псіхал. майстэрствам у абмалёўцы характараў. Аўтар гіст. прац, у т. л. «Поўнай гісторыі Англіі» (1757—58), паэт. і сатыр. твораў, перакладаў.
Тв.:
Рус.пер. — Приключения Родрика Рэндома. М., 1949;
Приключения Перигрина Пикля. М., 1955;
Путешествие Хамфри Клинкера. М., 1983.
Літ.:
Елистратова А.А. Английский роман эпохи Просвещения. М., 1966.
амерыканскі пісьменнік. Скончыў Пенсільванскую ваен. акадэмію (1936), вучыўся ў Нью-Йоркскім і Калумбійскім ун-тах. Друкуецца з 1940. Вядомасць прынёс раман «Над безданню ў жыце» (1951), у якім успрымальны да прыгажосці летуценны падлетак процістаіць практыцызму, канфармізму і спажывецтву дарослых. Аўтар шматлікіх навел, лепшыя з якіх увайшлі ў зб. «Дзевяць апавяданняў» (1953). Героі многіх яго твораў — дзеці, сумленнасць і погляды якіх спрыяюць выяўленню заганаў грамадства. Аўтар цыкла аповесцей пра сям’ю, у т. л. «Вышэй кроквы, цесляры!» (1955), «Сімар: першае знаёмства» (1959), «Фрэні і Зуі» (1961), «Гэпварт 16, 1924» (1965). На бел. мову яго аповесць «Гэпварт 16, 1924» пераклаў П.Марціновіч.
Тв.:
Рус.пер. — Над пропастью во ржи: Повести. Рассказы. М., 1991.
Літ.:
Галинская И.Л. Философские и эстетические основы поэтики Дж. Д.Сэлинджера. М., 1975.
французскі паэт; прадстаўнік групы «Парнас». Чл.Франц. акадэміі (з 1881). Вывучаў права і дакладныя навукі ў Парыжскім ун-це. Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам рамантыкаў. Вядомасць прынёс першы зб. «Стансы і вершы» (1865). Зб-кі «Адзінота» (1869), «Дарэмная пяшчота» (1875), паэма «Лёсы» (1872) адметныя пластычнасцю вобразаў, жывапіснасцю, філас. праблематыкай. У працяг ант. традыцыі (пераклаў 1-ю ч. паэмы Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў», 1869) напісаў філас.-алегарычныя паэмы «Справядлівасць» (1878) і «Шчасце» (1888), у рэчышчы філасофіі пазітывізму — трактаты «Прадмова» (1869), «Псіхалогія свабоднага выбару» (1906) і інш. Аўтар шматлікіх нарысаў, сацыялагічных і мастацтвазнаўчых прац. Нобелеўская прэмія 1901.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. стихотворения. М., 1924;
у кн.: Французские стихи в переводе русских поэтов XIX—XX вв. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ф’ЁРАВА́НЦІ, Фіяраванці (Fioravanti) Арыстоцель (каля 1415, г. Балоння, Італія — каля 1486), італьянскі архітэктар, інжынер. Да 1473 працаваў пераважна ў Балонні і Мілане. Вядомасць набыў за інж. работы па ўмацаванні і перасоўцы буйных збудаванняў. У 1475 па запрашэнні вял.кн. Івана III Васілевіча прыехаў у Маскву. Пабудаваў Успенскі сабор (1475—79) Крамля Маскоўскага, у якім гарманічна спалучыў традыцыі Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства з рацыяналістычнымі рысамі архітэктуры італьян. рэнесансу. Як ваен. інжынер і начальнік артылерыі ўдзельнічаў у паходах Івана III на Ноўгарад (1477—78), Казань (1482), Цвер (1485). Зрабіў вял. ўплыў на развіццё рус.буд. тэхнікі.
Літ.:
Земцов С.М., Глазычев В.Л. Аристотель Фьораванти. М., 1985;
Подъяпольский С.С. Итальянские строительные мастера в России в конце XV — начале XVI в. по данным письменных источников (опыт составления словаря) // Реставрация и архитектурная археология: Новые материалы и исслед. М., 1991.