КАЛАЙДО́ВІЧ Канстанцін Фёдаравіч (1.6.1792, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 1.5.1832),
рускі гісторык, археограф, філолаг, даследчык бел. мовы. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1825). Скончыў Маскоўскі ун-т (1810). Працаваў выкладчыкам гімназіі, з 1817 у архіве Мін-ва замежных спраў. У 1813 на вайск. пасадзе знаходзіўся ў Беларусі, вывучаў мову і побыт беларусаў. З 1815 прымаў удзел у Румянцаўскім гуртку, збіраў і даследаваў стараж.ўсх.-слав. помнікі. У 1817—18 разам з П.М.Строевым адшукаў «Ізборнік Святаслава 1070», выдаў творы К.Тураўскага ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.» (1821). Выявіў і апісаў старадрукі Ф.Скарыны, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца. Даследаваў «Слова аб палку Ігаравым» і адстойваў яго стараж. паходжанне. Склаў кароткі слоўнік бел. мовы і апублікаваў яго ў працы «Пра беларускую гаворку» (1822). Найб. вядомыя яго творы «Іаан Экзарх Балгарскі» (1824), «Дакладнае апісанне славяна-расійскіх рукапісаў, якія зберагаюцца... у б-цы... Ф.А.Талстога» (1825, з Строевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНГВІСТЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,
слоўнік, у якім даецца апісанне значэння, ужывання, паходжання, марфемнай будовы, вымаўлення, напісання слоў. Бываюць адна-, двух- і шматмоўныя (гл.Двухмоўны слоўнік). У аднамоўных тлумачэнне значэння слоў даецца сродкамі той самай мовы. Л.с. ўключаюць і тлумачаць усю агульнаўжывальную лексіку мовы (нарматыўныя тлумачальныя слоўнікі сучаснай літ. мовы; гл.Тлумачальны слоўнік), лексіку твораў таго ці інш. пісьменніка (гл.Слоўнік мовы пісьменніка), лексіку, абмежаваную ў выкарыстанні носьбітамі пэўнай тэрыторыі, гаворкі (гл.Дыялектны слоўнік), лексіку пісьмовых помнікаў пэўнага гіст. перыяду (гл.Гістарычны слоўнік) або словы, запазычаныя з інш. моў (гл.Іншамоўных слоў слоўнік). Л.с. могуць быць прысвечаны высвятленню паходжання слоў той ці інш. мовы або некалькіх роднасных моў адначасова (гл.Этымалагічны слоўнік), правапісу (гл.Арфаграфічны слоўнік), сінанімічным адносінам слоў у лексічнай сістэме мовы (гл.Сінонімаў слоўнік), сістэматызацыі і апісанню ўстойлівых зваротаў мовы (гл.Фразеалагічны слоўнік), марфемнай будове слоў (гл.Марфемны слоўнік). У сукупнасці ўсе Л.с. служаць мэтам апісання і нармалізацыі слоўнікавага складу мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭЛІ́РАВАННЕ ЭКАНО́МІКА-МАТЭМАТЫ́ЧНАЕ,
апісаннеэканам. працэсаў і з’яў у выглядзе эканоміка-матэм.мадэлей. Адной з першых у гісторыі эканам. навукі была мадэль узнаўлення, распрацаваная франц. вучоным Ф.Кенэ ў 18 ст. У 20 ст. першая агульная мадэль эканомікі сканструявана Дж. фон Нейманам. Значны вопыт пабудовы эканоміка-матэм. мадэлі назапашаны вучонымі былога СССР у развіцці нар. гаспадаркі краіны, асабліва — перспектыўнага. Вылучаюць 2 асн. групы эканоміка-матэм. мадэлей: мадэлі, якія паказваюць пераважна сац. аспекты эканомікі (звязаны з прагназаваннем і планаваннем даходаў і спажывання насельніцтва, дэмаграфічных працэсаў), і мадэлі, што адлюстроўваюць пераважна вытв. аспект эканомікі (доўгатэрміновага прагнозу зводных паказчыкаў эканам. развіцця; міжгаліновыя мадэлі нар.-гасп. планавання, галіновыя аптымальнага планавання і размяшчэння вытв-сці, аптымізацыі структуры вытв-сці ў галінах). Адрозніваюць таксама мадэлі статычныя (апісваюць момантавы стан эканомікі) і дынамічныя (паказваюць развіццё аб’екта мадэліравання). Паводле спосабу пабудовы адрозніваюць аналітычныя (у выглядзе формул), лікавыя (у выглядзе лікавых прыкладаў), матрычныя (у выглядзе табліц), сеткавыя (у форме графаў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВЫ РАМА́Н»,
«неараман», «антыраман», разнавіднасць франц. мадэрнісцкай прозы 1950—70-х г. Характарызуецца адмаўленнем традыцый франц.рэаліст. рамана 19—20 ст., яго маст. тэхнікі, традыц. манеры апавядання, сюжэта, устойлівых характараў і непаўторных лёсаў герояў. Ідэі «неараманістаў» пераклікаліся з філасофіяй «смерці чалавека» культуролага М.Фуко. Прадстаўнікі «Н.р.» (Н.Сарот, А.Роб-Грые, М.Бютор, К.Сімон, К.Марыяк і інш.) лічылі ўстарэлым і неактуальным само паняцце асобы і трактоўку яе ў л-ры і культуры. Акцэнт рабіўся на ўнутр. дыялагічную стыхію несвядомага і падсвядомага («магма падсвядомага» Сарот), на падкрэслена бясстраснае апісанне прадметаў знешняга свету («рэчавізм» Роб-Грые), на мазаіцы думак, успрыняццяў, якія складваліся ў «міфалагему» пэўнай цывілізацыі (поліфанічныя тэксты Бютора). «Неараманісты» спрабавалі выпрацаваць новую тэхніку і структуру бясфабульнага і безгеройнага апавядання, проціпастаўлялі пазнавальныя здольнасці мастацтва і яго каштоўнасна-сэнсавую накіраванасць, што заводзіла прозу ў тупік самагоднай пісьменніцкай тэхналогіі.
Літ.:
Еремеев Л.Н. Французский «новый роман». Киев, 1974;
Андреев Л.Г. Современная литература Франции, 60-е гг.М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́КЛА,
месца знаходжання душ грэшнікаў, асуджаных на вечныя пакуты (паводле большасці рэліг. вучэнняў). Уяўленні пра П. ўзніклі з першапачатковых вераванняў у замагільнае існаванне душы. З развіццём рэлігіі паняцце «П.» пачало разумецца як месца для душ памерлых грэшнікаў. У стараж.-грэч. міфалогіі ў царстве ценяў (царстве памерлых) самай змрочнай часткай быў Тартар — месца знаходжання злыдняў. У іудаізме першапачаткова П. (шэол) — падземная частка, куды зыходзілі цені памерлых грэшнікаў і праведнікаў. Пазней склалася ўяўленне пра П. як месца, дзе пакутуюць выключна душы грэшнікаў. Вучэнне пра вечнасць пакут грэшнікаў у П. зацверджана на царк. саборы ў 533. У Новым запавеце ёсць папярэджанне аб Страшным судзе і апісанне стыхій П.: агонь, цемра, боль, плач. У апакрыфічнай л-ры часам даецца дэталізаваная карціна П. У «Боскай камедыі» Дантэ 9 колаў П. ў залежнасці ад цяжкасці грахоў складаюць своеасаблівую іерархію асуджаных. У процілегласць П. праведныя хрысціяне насяляюць рай. Паняццю аб П. блізкія нарака (індуісцкае, будыйскае), джаханам (мусульманскае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСІ́НСКІ (Rysiński) Саламон (каля 1560, в. Рысін Себежскага р-на Пскоўскай вобл. — 13.11.1625),
польскі і бел. паэт-лацініст, парэміёлаг. Вучыўся ў Альтдорфскім ун-це (1586, Германія). У пач. 17 ст. прыдворны паэт кн. Радзівілаў. Выдаў «Дзве кнігі пісьмаў Саламона Пантэра» (1587, у адным з пісьмаў пераклаў на лац. мову вершы А.Рымшы). Аўтар «Кароткага пераказу спраў, здзейсненых святлейшым князем Крыштофам Радзівілам...» (1614), куды ўключана вершаванае апісанне падзей Лівонскай вайны (1558—83). Гал. яго праца — зб. «Тысяча восемсот польскіх прыказак...» (1618, 8-е выд. 1854), які быў вынікам амаль 30-гадовай збіральніцкай дзейнасці (мясц.бел. прыказкі Р. параўнаў з лац., ням., італьян. і інш.). Абедзве кнігі выдадзены ў Любчанскай друкарні. Аўтар «Кнігі заўваг і тлумачэнняў «Пісьмаў Л.А.Сенекі...» (1620, Нюрнберг). З ням. юрыстам і паэтам К.Рытэрсгузіусам падрыхтаваў каментарыі да творчасці познарым. паэта Аўзонія (рукапіс).
Літ.:
Порецкий Я. Соломон Рысинский = Solomo Pantherus eucorussus: Конец XVI — нач. XVII вв. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЖЭ́СКА Мікалай Дзмітрыевіч (29.12.1876, г. Адэса, Украіна — 27.6.1952),
украінскі і расійскі вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Акад.АН Украіны (1934). Акад.АНСССР (1943). Акад.АМНСССР (1944). Засл. дз. нав. Украіны (1934). Герой Сац. Працы (1947). Скончыў Кіеўскі ун-т (1899). Працаваў у лабараторыі І.П.Паўлава. З 1907 у Кіеўскім жаночым мед. ін-це, адначасова ў 1908—17 у Кіеўскім ун-це, з 4919 у Адэскім ун-це (заг. кафедры), з 1922 у Кіеўскім мед. ін-це, з 1936 дырэктар Укр.НДІ клінічнай медыцыны (з 1952 імя С.). Навук. працы па пытаннях кровазвароту, рэўматызму, сепсісу, хваробах страўнікава-кішачнага тракту і інш. Зрабіў класічнае апісанне клінікі інфаркту міякарда (1909; разам з В.П.Абразцовым). Распрацаваў прынцыпы фіз. дыягностыкі хвароб брушной поласці.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—2. Киев, 1955—56.
Літ.:
Василенко В.Х. Н.Д.Стражеско: (к 100-летию со дня рождения) // Клинич. медицина. 1976. Т. 54, №12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТЛЕ́БЕН Эдуард Іванавіч (20.5.1818, г. Елгава, Латвія — 1.7.1884),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген.-ад’ютант (1855), інж.-ген. (1869), граф (1879). Скончыў Гал.інж. вучылішча ў Пецярбургу (1836). У Крымскую вайну 1853—56 кіраваў інж. работамі ў час Севастопальскай абароны 1854—55. З 1859 дырэктар інж. дэпартамента, у 1863—77 фактычна кіраваў інж. ведамствам. У 1873 чл. Асобай нарады па рэарганізацыі арміі. У рус.-турэцкую вайну 1877—78 нач. атрада аблогі крэпасці Плеўна, якая скончылася капітуляцыяй тур. гарнізона; у крас. 1878 — студз. 1879 галоўнакамандуючы рас. арміяй. У 1879—80 адэскі ген.-губернатар (часовы) і камандуючы войскамі Адэскай ваен. акругі. З 30.5.1880 віленскі, ковенскі і гродзенскі ген.-губернатар і камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. У вер. 1880 кіраваў ваен. манеўрамі ў раёне Новых Трокаў. Аўтар дапаможнікаў па падрыхтоўцы сапёрных часцей і па міннай справе. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Апісанне абароны г. Севастопаля» (т. 1—2, 1863—72).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЫЯ ДЗІ́РЫ,
шчыльныя кампактныя касмічныя аб’екты, сціснутыя ў ходзе гравітацыйнага калапсу да памераў, меншых за радыус rh сферы (гарызонту падзей), з-пад якой з-за гіганцкага поля прыцягнення не могуць выходзіць ні часціцы, ні выпрамяненне. Прадказанне аб існаванні Ч.дз. і апісанне іх уласцівасцей грунтуюцца на вывадах агульнай адноснасці тэорыі (АТА).
Паводле АТА значэнне rh вызначаецца масай, эл. зарадам і вуглавым момантам калапсуючага аб’екта; для сферычнай невярчальнай Ч.дз. rh роўнае яе гравітацыйнаму радыусу. З прычыны нябачнасці Ч.дз. адзіным яе праяўленнем з’яўляецца гравітацыйнае поле. Таму масу і наяўнасць гарызонту падзей вызначаюць па руху газавага асяроддзя ці зорак у наваколлі Ч.дз. Сучаснымі метадамі назірання выяўлена каля 100 кандыдатаў у Ч.дз.
Літ.:
Хокинг С. Черные дыры и молодые вселенные: Пер. с англ. СПб., 2001;
Черепащук А.М. Поиски черных дыр: новейшие данные // Успехи физ. наук. 2001. Т. 171, № 8.
М.М.Касцюковіч.
Пылавы дыск вакол чорнай дзіры ў цэнтры галактыкі NGC 4261 (касмічны тэлескоп імя Э.Хабла, 1995, НАСА).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭН Келясцін Іванавіч (каля 1800, Брэстчына — 29.3.1875),
бел. краязнавец, фалькларыст, этнограф. Скончыў Брэсцкае 6-класнае вучылішча, Жыровіцкую духоўную семінарыю (1831). З 1831 святар у Кобрыне, з 1838 настаяцель царквы ў в. Стары Корнін Бельскага павета Гродзенскай губ. У працы «Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета...» (нап. 1856; зберагаецца ў архіве Геагр.т-ваРас. Федэрацыі ў С.-Пецярбургу) адлюстравана матэрыяльная і духоўная культура беларусаў на тэр. Падляшша. Складаецца з 6 раздзелаў: «Вонкавы выгляд», «Мова», «Хатні побыт», «Асаблівасці грамадскага быту», «Разумовыя здольнасці, маральныя якасці і адукацыя», «Народныя паданні і помнікі». У працы 38 песень (з іх 14 вясельных; пададзены ў адпаведнасці з апісаннем вясельных абрадаў), 24 загадкі, 15 прымавак, 2 казкі. Частка фалькл. матэрыялу змешчана ў дадатку. Ёсць малюнкі адзення, рыбалоўных прылад, жылых і гасп. пабудоў і іх планы. У параўнальным плане пададзены штодзённы побыт беларусаў і мазураў, адметнае і аднолькавае ў іх культурах.
Літ.:
Лобач М. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павета свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50-х гадоў XIX стагоддзя // Studia polsko-litewsko-białoruskie. Warszawa, 1988.