апіса́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апіса́нне апіса́нні
Р. апіса́ння апіса́нняў
Д. апіса́нню апіса́нням
В. апіса́нне апіса́нні
Т. апіса́ннем апіса́ннямі
М. апіса́нні апіса́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апіса́нне, -я, н.

1. гл. апісаць.

2. Слоўная абмалёўка каго-, чаго-н, сачыненне, укладанне, у якім што-н. апісваецца.

Геаграфічныя апісанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіса́нне ср., в разн. знач. описа́ние;

займа́цца ~ннем карці́н — занима́ться описа́нием карти́н;

геаграфі́чнае а. мясцо́васці — географи́ческое описа́ние ме́стности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апіса́нне, ‑я, н.

Слоўная, пісьмовая або вусная, абмалёўка каго‑, чаго‑н. Трэцяе апавяданне пачынаецца апісаннем вечара: як заходзіла сонца, як узнімаўся туман, як пахлі веснавыя дрэвы. Чорны. Тут пачну я апісанне, Як пішацца ў казках, Бо іначай не выходзіць — Слухайце, хто ласкаў! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апіса́нне н. Beschreibung f -, -en; Schlderung f -, -en (вобразнае)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апіса́ць, апішу́, апі́шаш, апі́ша; апішы́; апіса́ны; зак.

1. каго-што. Расказаць пра каго-, што-н., паказаць, абмаляваць у пісьмовай або вуснай форме.

А. падзеі.

2. што. Перадаць звесткі пра склад, асаблівасці чаго-н.

А. мясцовую гаворку.

3. што. Скласці поўны спіс чаго-н. (з мэтай уліку, па прычыне якой-н. пастановы судовых органаў і пад.).

А. маёмасць.

4. што. Завяшчаць каму-н.

А. дом старэйшаму сыну.

5. што. У матэматыцы: начарціць адну фігуру вакол другой з захаваннем пэўных умоў.

А. акружнасць вакол трохвугольніка.

6. што. Зрабіць рух, перамясціцца па крывой.

А. дугу.

|| незак. апі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апіса́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і во́піс, -у, м. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

описа́ние апіса́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Раздзел суднаваджэння — апісанне мораў, водных шляхоў, узбярэжжаў, гідралагічных, метэаралагічных і іншых умоў, а таксама навігацыйны дапаможнік, які ўтрымлівае такое апісанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бытапіса́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Падрабязнае апісанне быту, паўсядзённага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіса́льніцтва, -а, н.

Апісанне без спробы абагульнення, ацэнкі, вывадаў.

Захапленне аўтара апісальніцтвам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)