ПАДПО́ЛЬНЫ І ПАРТЫЗА́НСКІ ДРУКу Вялікую Айчынную вайну,
перыядычныя выданні, якія выпускалі падп.парт., камсамольскія органы, партыз. фарміраванні на часова акупіраванай ням. фашыстамі тэр.Беларусі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва. Гл.Друк падпольны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНІ́ЛЬ (Vanilla),
род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 110 відаў. Пашыраны ў тропіках. Некалькі відаў, пераважна ваніль духмяная, або пляскаталістая (V. fragrans), помпавая (V. pompona) і таіцянская (V. tahitensis), культывуюцца ў трапічных краінах для атрымання пладоў, у якіх ёсць ванілін. На Беларусі як дэкар. расліны вырошчваюцца ў аранжарэі Цэнтр.бат. саду АНБеларусі і аматарамі.
Наземныя або эпіфітныя шматгадовыя травяністыя ліяны. Сцябло доўгае, лазячае з дапамогай шматлікіх паветр. каранёў. Лісце простае, сядзячае, бліскучае. Кветкі пераважна белавата-жоўтыя або белавата-зеленаватыя, сабраныя па 15—20 у суквецці. Плод — доўгая струкападобная каробачка з шматлікім вельмі дробным насеннем. Харч., дэкар. і лек. расліны.
нелегальная суполка прыхільнікаў рэв. арг-цыі «Народная воля» з ліку ўраджэнцаў Беларусі — студэнтаў Варшаўскага ун-та — у 1882—83. Утвораны ў 1882 намаганнямі студэнтаў-нарадавольцаў В.Руткевіча, Г.Яцкевіча і В.М.Вайніловіча. Акрамя выхадцаў з Беларусі ў гурток уваходзілі і варшавяне на чале з С.Калішскім. На базе гуртка была створана падп. друкарня на чале з М.К.Янчэўскім. Гурток падтрымліваў цесныя кантакты з кіраўнікамі польск. рабочай партыі «Пралетарыят». У рэв. дзейнасці не прызнаваў тактыкі тэрору. Пасля арышту ў Вільні 22.8.1883 кіраўніка Янчэўскага дзейнасць гуртка аслабела і да канца года спынілася. Некат. гурткоўцы ўступілі ў «Пралетарыят».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫЎНЯ́, стопка, істопка,
тып гасп. пабудовы на Беларусі для захоўвання агародніны, садавіны, малака, часам і гасп. прылад. Вядома з 17 ст. Звычайна зрубная прамавугольная ў плане пабудова, накрытая 2- або 4-схільным дахам з драніцы ці саломы, з вокнамі без шкла, што зачыняліся драўлянымі засаўкамі (будавалі варыўню і без вокнаў); часам мела ўнутраныя выгарадкі, засекі. Ацяплялі варыўню курной печчу або гарачым вуголлем. У 19 — пач. 20 ст. на ПдЗБеларусі варыўню часам прыбудоўвалі да сянец. У фальварках 17 — пач. 20 ст. існавалі шматкамерныя варыўні, якія мелі сенцы, каморы і інш. памяшканні (г. Давыд-Гарадок Столінскага, вёскі Дубае Пінскага, Урэчча Любанскага р-наў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ЎСКАЯ (Галіна Ануфрыеўна) (н. 15.1.1927, г.п. Клічаў Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1950). Працавала на Бел. радыё, у час. «Сельская гаспадарка Беларусі», «Работніца і сялянка», «Полымя». У 1982—88 дырэктар Бюро прапаганды маст. л-ры СП Беларусі. Друкуецца з 1953. Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакумент. аповесцей пра юную партызанку Рыму Кунько («Маланка ўначы», 1963) і юнага партыз. разведчыка Ціхана Барана («Малюнак на снезе», 1969), аповесці-хронікі «Бывай, Грушаўка» (1978) пра барацьбу падлеткаў у акупіраваным Мінску, аповесці «Я еду на вярблюдзе» (1970).
Тв.:
Выбранае. Мн., 1986;
Юныя назаўсёды. Мн., 1983;
Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага: Аповесць. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК ЗА́ПАДНОЙ РОССИ́И»,
палітычны і гіст.-літ. часопіс. Выдаваўся ў 1862—64 у Кіеве пад назвай «Вестник Юго-Западной и Западной России» і ў 1864—71 у Вільні на рус. мове ў 4 кнігах асобнымі тамамі (ад 4 да 12 на год). Напачатку выступаў з пазіцый нац. адраджэння ўкраінцаў і беларусаў, але хутка адышоў ад такога кірунку і стаў правадніком ідэі заходнерусізму. Падтрымліваў палітыку рас. улад, накіраваную на стварэнне ў Беларусі рускамоўнай школы, насаджэнне расійскага чыноўніцтва і інш. Выступаў супраць польск. і бел. дваранства, каталіцкага духавенства, уніяцтва. Змяшчаў матэрыялы па археалогіі, краязнаўстве, статыстыцы, этнаграфіі Беларусі, Літвы, Украіны. Друкаваў маст. творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЛАКІ́,
1) наёмныя рабочыя, якія перамяшчалі рачныя судны ўручную пры дапамозе канатаў і вёслаў. У Расіі з’явіліся з 16 ст. Бурлацтва было выклікана ростам перавозак пры тэхн. недасканаласці рачнога транспарту. На Беларусі працавалі на ўсіх вял. рэках: Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Бугу, Зах. Дзвіне, Бярэзіне, а таксама на Дняпроўска-Бугскім і Агінскім каналах. У 17—19 ст. бурлацтва на Беларусі стала самастойным і адыходніцкім промыслам (гл.Адыходніцтва). У бурлакі наймаліся мужчыны (зрэдку і жанчыны) з вял. фізічнай сілай ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Узнікненне і пашырэнне параходства ў канцы 19 ст. выцесніла бурлацтва.
2) Бяздомныя халастыя або ўдовыя бяздзетныя людзі, якія вялі гаспадарку адасоблена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ (Ніна Трафімаўна) (10.7.1913, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 4.3.1976),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1976). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1937), працавала ў ім. У 1956—76 у Ін-це мовазнаўства АНБеларусі. Даследаванні ў галіне дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы. Аўтар манаграфій «Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі» (1968), «Баркалабаўскі летапіс» (1977), сааўтар акад.прац. «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69). За ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі Дзярж. прэмія СССР 1971.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн.. 1977. Т. 2. С. 129—133.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 6.8.1944, в. Малюшына Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт.Беларусі (1991). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1970). З 1970 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі, з 1972 саліст Бел. філармоніі. У т-ры муз. камедыі выканаў партыі Эдвіна («Сільва» І.Кальмана), Арыфа («Каўказская пляменніца» Р.Гаджыева), Мікіты («Халопка» М.Стрэльнікава). У канцэртным рэпертуары Багданава арыі з опер Дж.Вердзі, аперэт І.Кальмана, рамансы П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, Г.Свірыдава, бел., рус., укр. і неапалітанскія нар. песні. Лаўрэат Рэсп. конкурсу маладых выканаўцаў (1976), Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав. песні (Масква, 1977, 1-я прэмія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЖКО́ (Алесь) (Аляксандр Цімафеевіч; нарадзіўся 22.10.1918, в. Даўгінава Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культ.Беларусі (1977). Вучыўся ў муз. ін-це імя С.Манюшкі ў Навагрудку (1936—38), Варшаўскай кансерваторыі (1938—39). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1955). Друкуецца з 1945. Аўтар аповесцяў «Перад вераснем» (1957) і «Позняе ворыва» (1963) пра жыццё працоўных Зах.Беларусі, паэм «Карвіга пакідае хутар» (1960), «Татры» (1963), «Блакітныя вербы» (1972), зб. вершаў «Суладдзе» (1975), кн. памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), вершаванай аповесці «Лясныя крушні» (1981).