бел. сцэнічны жаночы танец, блізкі да карагода. Муз. памер 3/4. Тэмп умераны. Створаны балетмайстрам Л.Алексютовіч на традыц. бытавой аснове пад мелодыю папулярнай аднайм.песні М.Пятрэнкі (часам суправаджаецца хар. выкананнем; рытміка песні некалькі зменена). Імітуецца вышыванне ручнікоў з паступовым пераходам да плаўнага лірычнага карагода з ручнікамі. Уваходзіць у рэпертуар шматлікіх самадз. калектываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКА́ЛЬНА-ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ АНСА́МБЛЬ,
эстрадны калектыў, у якім кожны музыкант звычайна выконвае некалькі функцый без падзелу на салістаў-вакалістаў і акампаніятараў-інструменталістаў. Узніклі ў сярэдзіне 1960-х г. на аснове спалучэння стылістыкі ранняй рок-музыкі з жанрам эстраднай песні. Сярод тэмбравых асаблівасцей ансамбляў шырокае выкарыстанне электраінструментаў (пераважна гітары і клавішных) і электронных гукавых эфектаў, сярод стылістычных — спалучэнне элементаў фальклору, джаза, аўтарскай песні, танц. музыкі, шматлікіх эстрадных плыняў. У рэпертуары найчасцей апрацоўкі нар. песень і эстрадныя песні, а таксама песенныя сюіты, мюзіклы, разгорнутыя інстр. кампазіцыі. Вял. ўплыў на станаўленне такіх ансамбляў зрабіла творчасць бел. ансамбля «Песняры». Сярод інш.бел. ансамбляў: «Верасы», «Сябры», рок-групы «Бонда», «Мроя», «Уліс», «Крама», «Новае неба», «Палац».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎДАКІ́МАЎ (Яраслаў Аляксандравіч) (н. 22.11.1946, в. Карысць Карэцкага р-на Ровенскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1980), нар.арт. Беларусі (1987). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1981). Творчую дзейнасць пачаў у 1975 як саліст Бел. філармоніі, з 1977 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1980—90 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодае моцным гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру, тонкай музыкальнасцю. Мае вял. канцэртны рэпертуар, значнае месца ў якім займаюць песнібел. кампазітараў Я.Глебава, В.Іванова, І.Лучанка, Дз.Смольскага і інш., бел., рус. і ўкр.нар.песні, а таксама творы духоўнай музыкі. Дыпламант усесаюзнага конкурсу «З песняй па жыцці» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЗНА (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 30.9.1962, в. Опса Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. кампазітар. Сын У.І.Карызны. Скончыў Бел. кансерваторыю (1990, клас Я.Глебава). Яго лепшыя творы ўвасабляюць нац. вобразы і рамант.муз. традыцыі. Значнае месца ў творчасці займае песенны жанр. Сярод твораў: кантата «Таемнасць цішыні» на словы П.Броўкі, М.Танка, А.Гаруна, П.Ланчанкі, У.І.Карызны; сюіта «На гары дубочак» на нар. словы (1990), ронда «Пачастунак» для аркестра бел.нар. інструментаў; цыкл для фп. «Дзіцячыя песні», саната для скрыпкі і фп.; хары, рамансы, песні на словы бел. паэтаў («Зямля мая», «Звон часу», «На азёрах сініх» і інш.). Лаўрэат Рэсп. конкурсаў патрыят.песні 1986, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЛА́НАВА (Лідзія Андрэеўна) (27.10.1900, с. Чарнаўка Саратаўскай вобл., Расія — 20.9.1973),
расійская эстр. спявачка (кантральта). Засл. арт. Расіі (1942). Выступаць пачала ў 1917. З 1933 артыстка муз.-эстр. ўпраўлення Дзярж. аб’яднання муз., эстр. і цыркавых прадпрыемстваў. У 1945 рэпрэсіравана. З 1953 артыстка Усерас. гастрольна-канцэртнага аб’яднання. Дасканала валодала майстэрствам імправізацыі. Гал. месца ў рэпертуары займалі рус.нар.песні, якія выконвала распеўна, з праніклівай сардэчнасцю, лірызмам і гумарам. Аднавіла (аўтар) многія нар.песні, у т. л. «Валёнкі». Першая выканаўца многіх песень рас. кампазітараў, у т. л. «Кацюшы» М.Блантэра. У 1967 разам з Л.Уцёсавым, К.Шульжэнка і М.Бернесам узначаліла 1-ы Усесаюзны фестываль сав.песні.
Літ.:
Л.Русланова в воспоминаниях современников. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЭ́ЕЎСКІ (Пётр Васілевіч) (23.2.1808, в. Долбіна Сувораўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 6.11.1856),
расійскі фалькларыст, археограф. Брат І.В.Кірэеўскага. З 1840-х г. адзін з прадстаўнікоў славянафільства. У аснове яго фальк. канцэпцыі ідэі агульнаслав. народазнаўства З.Я.Даленгі-Хадакоўскага. З 1830 збіраў фальклор (сабраў тысячы нар. песень, пераважна з цэнтр. губерняў Расіі); сярод яго карэспандэнтаў А.Пушкін, М.Гогаль, А.Кальцоў, М.Языкаў, У.І.Даль і інш. У 1830-я г. наведаў Беларусь, ад мясц. збіральнікаў атрымаў больш за 800 тэкстаў бел.нар. песень і прыпевак, пераважна з Мінскай губ. У 1848 выдаў духоўныя вершы «Рускія народныя песні», сярод якіх ёсць беларускія. Бел. матэрыялы (валачобныя, купальскія, жніўныя, калядныя і інш.песні, прыпеўкі да танцаў, скакухі з ваколіц Слуцка, Мінска, Барысава, Івянца, Талачына) склалі т.зв. «Беларускі архіў» К., частку якога П.А.Бяссонаў уключыў у свае зб-кі «Дзіцячыя песні» (1868) і «Беларускія песні» (1871). Бел. рукапісныя матэрыялы К. ў Гіст. музеі і Цэнтр. архіве л-ры і мастацтва ў Маскве.
Літ.:
Соймонов А.Д. П.В.Киреевский и его собрание народных песен. Л., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШЧАНКА (Пётр Канстанцінавіч) (3.7.1898—1954),
расійскі эстрадны спявак (лірычны барытон). Дэбютаваў у 1915. З 1918 жыў пераважна ў Румыніі. Гастраліраваў у краінах Зах. Еўропы і Б. Усходу. У сярэдзіне 1940 — пач. 1950-х г. рэпрэсіраваны. Рэпертуар уключаў рус., укр., цыганскія нар.песні (часта акампаніраваў сабе на гітары), песенна-танц. нумары, песнісав. кампазітараў і ўласныя творы. Валодаў голасам прыемнага тэмбру; выкананне вызначалася сцэн. тэмпераментам, шчырасцю, давяральнасцю.
бразільскі паэт, драматург. Прадстаўнік рамантычнай паэзіі, адзін з першых індыяністаў. У яго творчасці класічныя формы спалучаны з нац. тэматыкай. Звяртаўся да гісторыі, быту і фальклору індзейцаў: зб-кі «Першыя песні» (1846), «Другія песні» (1848), «Апошнія песні» (1851), паэма «І Жука—Пірама» (1851) і інш. Пафас яго паэзіі — захапленне прыгажосцю роднай краіны, высакародствам яе спрадвечных жыхароў (індзейцаў), суровай чысцінёй іх звычаяў. Яго патрыятычная, прыродаапісальная і інтымная лірыка часам прасякнута трагічным светаадчуваннем (вершы «Песня выгнання», «Калі паміраюць ад кахання...» і інш.). У зб. «Сексціны брата Антона» (1848), п’есах «Паткуль», «Беатрычэ Чэнчы» (абедзве 1843), «Донна Леанор ды Мендоса» (1847) адлюстраваў побыт сярэдневяковай Еўропы. Вядомы як гісторык, этнограф і мовазнавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РЫКАЎ (Іван Арцёмавіч) (2.7.1919, в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.11.1997),
бел. балетмайстар. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). З 1945 саліст Ансамбля бел.нар.песні і танца Бел. філармоніі, балетмайстар Ансамбля песні і танца Бел.ваен. акругі. З 1961 маст. кіраўнік і балетмайстар Віцебскага нар. ансамбля песні і танца «Маладосць» Палаца культуры ўпраўлення быт. абслугоўвання насельніцтва. Ствараў пастаноўкі ў Дзярж. ансамблі танца Беларусі і Дзярж.акад.нар. хоры Беларусі. Творчаму почырку С. ўласціва шырокае выкарыстанне разнастайных харэагр. малюнкаў, захаванне фалькл.танц. вобразаў у пастаноўках на сучасныя тэмы, выкарыстанне нац. нехарэагр. элементаў (бел. гульні, вясельныя абрады). Сярод пастановак танцы: «Бульба», «Лявоніха», «Полечка-Віцябляначка», «Стрыкач», «Малацілачка», «Мы з Віцебска», «Лебядзіначка», «Дубочак», «Лучыначкі», «У сваты», «Маталіха», «Груздаўская полька», «Дударыкі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́НТЭР (Мацвей Ісакавіч) (10.2.1903, г. Почап Бранскай вобл. — 24.9.1990),
савецкі кампазітар. Нар.арт.СССР (1975). Герой Сац. Працы (1983). Займаўся кампазіцыяй у Г.Канюса. Адзін з заснавальнікаў сав.песні. Найб. папулярнасць набылі песні «Кацюша», «Партызан Жалязняк», «Песня аб Шчорсе», «У лесе прыфрантавым», «Пад зоркамі балканскімі», «Перад далёкай дарогай». Аўтар аперэт, у т. л. «На беразе Амура» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1946.