ХАЛШЧАНКО́ВА (Радзько) Ганна Станіславаўна
(н. 21.1.1951, в. Банцавічы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла мінскія муз. вучылішча імя М.Глінкі (1978) і ін-т культуры (1992). З 1971 салістка Камерна-інстр. ансамбля Бел. тэлебачання і радыё. Спявачка лірычнага плану. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні, пераважна ў апрацоўцы Л.Смялкоўскага («Ох і сеяла Ульянаўна лянок», «Ой жыта ды я не сеяла»), яго творы (вак. цыклы), песні бел. кампазітараў у яго аранжыроўцы, а таксама песні бел. і рас. кампазітараў. У фонд радыё запісала больш за 500 песень.
т. 16, с. 533
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)