РАТКЕ́ВІЧ Іван Адамавіч (3.7.1898, г. Барысаў Мінскай вобл. — 16.5.1962),
генерал-лейтэнант (1949). Скончыў вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1954). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Усх. фронце. З 1941 на выкладчыцкай рабоце ва Узбекістане. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Каўказскім, Сцяпным, 2-м Укр., 3-м Бел. франтах: камандзір батальёна, нач. штаба палка, брыгады, дывізіі; удзельнік вызвалення Украіны, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. У 1944—57 у Войску Польскім: камандзір дывізіі, нач. штаба арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФАЛО́ВІЧ Аляксандр Міхайлавіч (20.8.1898, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 2.6.1971),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў школу паветр. флоту (1921), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. З 1939 і ў 1946—50 выкладчык Ваенна-паветр. акадэміі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба ВПС 12-й і камандуючы ВПС 6-й армій Паўд.-Зах. фронту, нач. паветрана-стралк. службы ВПСЧырв. Арміі. Удзельнік баёў на Украіне, Барвенкава-Лазоўскай аперацыі, баёў пад Харкавам. 1946—50 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦІХ Аляксандр Фёдаравіч (5.7.1831, Пецярбургская губ. — пасля 1900),
рускі этнограф, ваенны картограф. Ген.-лейтэнант (1891). Скончыў Інжынерную акадэмію (1853) і Акадэмію Генштаба (1858). Стаяў на пазіцыях вялікадзярж. шавінізму. Склаў «Атлас народанасельніцтва Заходнярускага краю паводле веравызнанняў» (1863), У якім памылкова адносіў беларусаў-католікаў да палякаў. Найб. каштоўныя яго этнагр. карты з этнічнай статыстыкай Беларусі, некат. абласцей Расіі, замежных слав. народаў («Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі», 1875). Яго працы, прысвечаныя Зах. краю («Матэрыялы для этнаграфіі Царства Польскага: Люблінская і Аўгустоўская губерні», 1864, і інш.), мелі апісальны характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБА́ШНІКАЎ Ананій Васілевіч (н. 7.11.1917, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскае Ваенна-паліт. вучылішча (1942), курсы падрыхтоўкі камандзіраў стралк. рог (1943). Ў Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір роты ст.лейтэнант С. вызначыўся 22—24.6.1944 у баях на Віцебшчыне, дзе каля в. Арэхі Шумілінскага р-на прарваў з байцамі абарону праціўніка, каля в. Мамойкі Бешанковіцкага р-на першы фарсіраваў Зах. Дзвіну і захапіў плацдарм. Да 1987 на парт. і гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ВІЧ Антон Навумавіч (25.12.1895, б. хутар Новамацеева Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 16.2.1982),
генерал-лейтэнант інтэнданцкай службы (1946). Скончыў Вышэйшыя стралк.-тактычныя курсы (1931). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У 1931—37 у БВА. У Вял.Айч. вайну нач. тылу 11-й і 65-й армій, інтэндант Паўн.-Зах. фронту. Удзельнік вызвалення Калінкавіч, Мазыра, Бабруйска, Баранавіч, Слоніма, наступальных баёў на тэр.Усх. Прусіі, Памераніі, Берлінскай аперацыі. Пасля вайны да 1956 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРО́ЧКА Іван Іванавіч (н. 10.10.1919, в. Пажарышча Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1946), Ваен.артыл. камандную акадэмію (1956). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., 1-м і 4-м Укр. франтах, удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Украіне, у Польшчы. Камандзір узвода процітанк. гармат мал. лейтэнант С. вызначыўся ў жн. 1944 пры фарсіраванні Віслы каля г. Сандамір.(Польшча) і абароне плацдарма. Да 1970 у Сав. Арміі, да 1994 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЛЬМАХ Яўген Міхайлавіч (11.5.1923, в. Вязаўніца Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1.6.1951),
Герой Сав. Саюза (1951). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1943). У Чырв. Арміі з 1941, удзельнік Вял.Айч. вайны. У час карэйскай вайны 1950—53 камандзір звяна ст.лейтэнант С. у паветр. баі збіў 2 бамбардзіроўшчыкі праціўніка, але і яго самалёт быў падбіты. С. прызямліўся на парашуце і загінуў у баі з дыверсійнай групай праціўніка.
Літ.:
Герои Советского Союза: могилевчане. Мн., 1965. Лобов Г. В небе Северной Кореи // Авиация и космонавтика. 1991. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ЎСКІ Міхаіл Сяргеевіч (1.2.1896, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 8.1.1956),
генерал-лейтэнант (1945). Канд.ваен.н. (1948). Скончыў Віленскае ваен. вучылішча (1915), Ваен. акадэмію Генштаба (1942). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Паўн., Зах., Паўд., Туркестанскім франтах: нач. атрада, камандзір палка, брыгады, дывізіі. У Вял.Айч. вайну на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м Бел., 1-м і 3-м Укр. франтах: камандзір стралк. корпуса, нач. штаба, нам. камандуючага, камандуючы арміяй. У 1945—50 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАШКЕ́ВІЧ Сяргей Рыгоравіч (23.4.1910, с. Чкалаўскае Спаскага р-на Прыморскага краю, Расія — 27.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1939). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Камандзір роты ст.лейтэнант Ц. вызначыўся 27.6.1944 у баях каля в. Галоўчын Бялыніцкага р-на: рота на чале з ім 26 чэрв. фарсіравала рэкі Бася і Дняпро, захапіла плацдарм, у крытычны момант бою Ц. са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк. У с. Чкалаўскае ўстаноўлены бюст Ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛА́ХАЎ Георгій Акімавіч (18.11.1899, в. Пушча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 22.5.1987),
генерал-лейтэнант (1949). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932), Вышэйшыя курсы пры Акадэміі Генштаба (1950). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі: камандзір узвода, роты, батальёна, нач. штаба корпуса, арміі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба арміі і групы войск на Д.Усходзе, нам.нач. штаба 1-га Далёкаўсх. фронту, удзельнік вайны з Японіяй 1945. У 1945—69 на адказных пасадах у войсках, у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.