ШАЛА́ХАЎ Георгій Акімавіч (18.11.1899, в. Пушча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 22.5.1987),
генерал-лейтэнант (1949). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932), Вышэйшыя курсы пры Акадэміі Генштаба (1950). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі: камандзір узвода, роты, батальёна, нач. штаба корпуса, арміі. У Вял. Айч. вайну нач. штаба арміі і групы войск на Д.Усходзе, нам. нач. штаба 1-га Далёкаўсх. фронту, удзельнік вайны з Японіяй 1945. У 1945—69 на адказных пасадах у войсках, у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
т. 17, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)