ПРО́ХАРАЎ Уладзімір Васілевіч (н. 26.4.1945, г. Цюкалінск Омскай вобл., Расія),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1976, кл. Я.Глебава). З 1981 выкладчык у муз.навуч. установах Мінска. Працуе ў розных жанрах. Сярод твораў: сімф. паэма «Пунсовыя ветразі» (1983); араторыі «Казка пра папа і работніка яго Балду» (1975), «Мір дому твайму» (1984); харавы цыкл «Поле беларускае» (1986); кантаты «Сонечны горад» (1997), «На Раство Хрыстова» (1999); вак. цыкл «Цёпла ў доме маім» (1999); паэма-фантазія для скрыпкі і сімф.арк. (1998) і інш.; музыка да спектакляў драм. і лялечных т-раў, радыёспектакляў, для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАРАЎ Якаў Васілевіч (6.11.1870, в. Пажаркі Калужскай вобл., Расія — 1942),
рас. і бел. кампазітар, муз. этнограф. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1904, кл. М.Рымскага-Корсакава). З 1921 супрацоўнік Дзярж. ін-та муз. навукі ў Маскве, уваходзіў у Беларускую песенную камісію. З 1924 выкладчыкБел.муз. тэхнікума ў Мінску. Збіраў песні народаў Расіі, бел.нар. песні (запісаў у розных мясцовасцях больш за 150 песень). Сярод муз. твораў: харавыя апрацоўкі 82 бел.нар. песень (у т. л. «Ой рана на Йвана», «Ах ты, зорка мая»), рамансы на словы Я.Купалы і Я.Коласа. Аўтар муз.-этнагр.прац. Сярод яго вучняў М.Аладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДКО́ЎСКАЯ Алена Рыгораўна (н. 21.4.1973, г. Гомель),
бел. спартсменка (плаванне). Засл. майстар спорту Беларусі (1991). Скончыла Гомельскі ун-т (1994). З 2001 трэнер-выкладчык Гомельскага вучылішча алімп. рэзерву. Чэмпіёнка XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) на дыстанцыі 100 м брасам; бронз. прызёр у камбінаванай эстафеце 4×100 м. Чэмпіёнка Еўропы (1991, Афіны) на дыстанцыі 100 і 200 м і ў эстафеце; бронз. прызёр (1993, 1994) на дыстанцыі 100 м. Бронз. прызёр Універсіяды (1993, г. Буфала, ЗША) на дыстанцыі 100 м. Чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1991) на дыстанцыях 100 і 200 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЎКІН Міхаіл Іонавіч (7.1.1907, г. Старадуб Бранскай вобл., Расія — 13.10.1993),
бел. і расійскі скрыпач, дырыжор, педагог. Засл. дз. культ. Расіі (1992). Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1928, кл. А.Л.Бяссмертнага). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1937—41, кл. І.Мусіна). З 1929 працаваў у сімф. аркестрах радыёкамітэта, Белдзяржфілармоніі, адначасова выкладаў у муз. школах у Мінску. З 1946 дырыжор Дзярж.нар. аркестра Беларусі, з 1953 — сімф. аркестра Томскай абл. філармоніі, выкладчыкмуз. вучылішчаў у Томску, з 1963 у Пскове. Адзін з першых прафес. дырыжораў Беларусі. Дзейнасць Р. садзейнічала станаўленню аркестра бел.нар. інструментаў у пасляваенны перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА Валерый Майсеевіч (н. 14.11.1938, Мінск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). З 1960 артыст, з 1965 канцэртмайстар Сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова ў 1962—63 у складзе Квартэта Саюза кампазітараў Беларусі (1-я скрыпка), з 1967 выкладчык (з 1975 таксама кіраўнік камернага аркестра) Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка. З 1991 артыст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, з 1999 дырыжор камернага аркестра гэтага калектыву. Як першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў садзейнічаў канцэртнай прапагандзе бел. музыкі і адраджэнню старадаўняй музыкі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЕ́НКА Георгій Дзмітрыевіч (н. 9.11.1923, с. Сватава Луганскай вобл., Украіна),
бел. літаратуразнавец, крытык. Канд.філал.н. (1970). Скончыў Харкаўскі ун-т (1950). Настаўнічаў, працаваў на ніве нар. асветы ў Беларусі. У 1970—94 выкладчыкБДУ. Друкуецца з 1960. Даследуе рус.-бел., бел.-балгарскія літ. ўзаемасувязі, праблемы развіцця сучаснай бел. прозы і паэзіі, жанры і стылі бел. л-ры. Аўтар манаграфій «Іван Навуменка», «Ніл Гілевіч» (абедзве 1981), «Ф.В.Гладкоў. Семінарый» (1982), «Насуперак канону» (1997, пра А.А.Лойку), арт. пра А.Адамовіча, М.Арочку, Гладкова, М.Даніленку, В.Карамазава, М.Лынькова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРЫДЗЕ́НКА Мікалай Кузьміч (12.1.1917, в. Беразуга Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.12.1980),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1961). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1938), акадэміі Ваенна-паветр. (1950) і Генштаба (1957). З 1937 у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Паўд.-Зах., Зах., 2-м Бел. франтах. Камандзір эскадрыллі маёр С. зрабіў 337 баявых вылетаў, удзельнічаў у 85 паветр. баях, збіў асабіста 15, у групе — 6 самалётаў праціўніка. Да 1970 у Сав. Арміі, у 1962—70 выкладчыкваен. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАША́ЙЦЕНЕ (Stašaitienė) Валянціна Пранаўна (26.12.1911, г. Самара, Расія — 1.2.1990),
літоўскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1976), праф. (1978). Скончыла вільнюскія ун-т (1942) і пед.ін-т (1955). З 1947 выкладчык Літоўскай с.-г. акадэміі, Вільнюскага ун-та, з 1976 Каўнаскага політэхн. ін-та. Даследавала пытанні лексікалогіі, лексікаграфіі, тэорыі перакладу, методыкі выкладання моў. Распрацоўвала праблемы гіст. лексікалогіі бел. мовы: «Лексіка Літоўскай метрыкі (кніг судовых спраў)» (1965), «Абстрактная лексіка на матэрыяле старабеларускіх пісьмовых помнікаў XV—XVII стст.» (1973). Аўтар «Руска-літоўскага размоўніка» (1961), складальнік «Руска-літоўскага фразеалагічнага слоўніка» (з І.Паўлаўскасам, 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАШКЕ́ВІЧ Уладзімір Іванавіч (н. 5.7.1948, Мінск),
бел. валтарніст. Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыў Дзярж.муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1973). З 1970 выкладчыкмуз. школ Масквы і Мінска, з 1993 Бел. акадэміі музыкі. Адначасова з 1973 у складзе сімф. аркестра Творчага аб’яднання «Нац.акад.Вял.т-р оперы і балета Рэспублікі Беларусь», канцэртмайстар групы валторн. Выканаўца сольных партый на прэм’ерах спектакляў («Рагнеда» А.Мдывані, «Тыль Уленшпігель» і «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Новая зямля» Ю.Семянякі і інш.). Выступае таксама ў складзе розных сімф. аркестраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫШ (Frisch) Рагнар Антон Кітыль (3.3.1895, Осла — 31.1.1973),
нарвежскі эканаміст. Чл. Нарвежскай АН, ганаровы чл.Нац.АН ЗША, Вялікабрытаніі, Швецыі і інш. Скончыў ун-т у Осла (1919). У 1926—65 выкладчык, з 1931 дырэктар Ін-та эканомікі ун-та ў Осла. У 1930 выкладаў у Іельскім ун-це, у 1933 у Сарбоне. Распрацаваў дынамічную мадэль эканам. цыкла, сістэму нац. рахункаў, мадэлі прыняцця рашэння для эканам. планавання, увёў тэрмін «эканаметрыка» (выкарыстанне матэматыкі ў эканам. тэорыі і даследаваннях).
Навук. працы па аналізу стат. канфлюэнцыі з дапамогай поўных рэгрэсіўных сістэм, тэорыі вытв-сці і інш. Нобелеўская прэмія 1969 (з Я.Тынбергенам).