ТАРАШКЕ́ВІЧ Уладзімір Іванавіч (н. 5.7.1948, Мінск),
бел. валтарніст. Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыў Дзярж. муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1973). З 1970 выкладчык муз. школ Масквы і Мінска, з 1993 Бел. акадэміі музыкі. Адначасова з 1973 у складзе сімф. аркестра Творчага аб’яднання «Нац. акад. Вял. т-р оперы і балета Рэспублікі Беларусь», канцэртмайстар групы валторн. Выканаўца сольных партый на прэм’ерах спектакляў («Рагнеда» А.Мдывані, «Тыль Уленшпігель» і «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Новая зямля» Ю.Семянякі і інш.). Выступае таксама ў складзе розных сімф. аркестраў.
А.Л.Карацееў.
т. 15, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)