СТАША́ЙЦЕНЕ (Stašaitienė) Валянціна Пранаўна (26.12.1911, г. Самара, Расія — 1.2.1990),
літоўскі мовазнавец. Д-р філал. н. (1976), праф. (1978). Скончыла вільнюскія ун-т (1942) і пед. ін-т (1955). З 1947 выкладчык Літоўскай с.-г. акадэміі, Вільнюскага ун-та, з 1976 Каўнаскага політэхн. ін-та. Даследавала пытанні лексікалогіі, лексікаграфіі, тэорыі перакладу, методыкі выкладання моў. Распрацоўвала праблемы гіст. лексікалогіі бел. мовы: «Лексіка Літоўскай метрыкі (кніг судовых спраў)» (1965), «Абстрактная лексіка на матэрыяле старабеларускіх пісьмовых помнікаў XV—XVII стст.» (1973). Аўтар «Руска-літоўскага размоўніка» (1961), складальнік «Руска-літоўскага фразеалагічнага слоўніка» (з І.Паўлаўскасам, 1985).
Р.С.Гамзовіч.
т. 15, с. 183
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)