СПІРЫДЗЕ́НКА Мікалай Кузьміч (12.1.1917, в. Беразуга Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.12.1980),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1961). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1938), акадэміі Ваенна-паветр. (1950) і Генштаба (1957). З 1937 у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Паўд.-Зах., Зах., 2-м Бел. франтах. Камандзір эскадрыллі маёр С. зрабіў 337 баявых вылетаў, удзельнічаў у 85 паветр. баях, збіў асабіста 15, у групе — 6 самалётаў праціўніка. Да 1970 у Сав. Арміі, у 1962—70 выкладчык ваен. акадэміі.