паслядоўнікі сікхізму. У канцы 18 ст. стварылі ў Пенджабе ўласную дзяржаву, якая была знішчана англічанамі ў 1849 (гл.Англа-сікхскія войны). Зараз складаюць большасць насельніцтва інд. штата Пенджаб і значную ч. насельніцтва штата Утаранчал-Прадэш; асобныя абшчыны С. раскіданы па ўсёй Індыі, пераважна ў гарадах. У выніку міграцыі за мяжу абшчыны С. узніклі таксама ў Паўд.-Усх. Азіі, Усх. і Паўд. Афрыцы, у апошнія дзесяцігоддзі ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТА́НАВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінеральныя ўтварэнні для прамысл. здабычы тытану. Вядома больш за 80 мінералаў, у якіх ёсць тытан, гал. з іх: ільменіт, рутыл, анастаз, брукіт, лейкаксен, лапарыт, тытаніт, пераўскіт. Большасць Т.р. комплексныя, з іх таксама здабываюць жалеза, ванадый, цырконій, скандый, фосфар і інш.Прамысл. радовішчы падзяляюцца на магматычныя, экзагенныя (кор выветрывання і россыпы) і метамарфагенныя. Колькасць TiO2 у рудах 0,5—35%. Радовішчы ў Аўстраліі, Канадзе, Нарвегіі, ЗША, Расіі, Індыі, Бразіліі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІЯЛАГІ́ЧНЫЯ РЫ́ТМЫ,
змена інтэнсіўнасці і характару працэсаў, што перыядычна паўтараюцца ў клетках, тканках або ва ўсім арганізме. Напр., рытмічная актыўнасць нейронаў і мозга, скарачэнні страўніка і перыстальтыка кішэчніка, рытмы дзялення клетак, эстральны і менструальны цыклы і інш. Рытмічны характар мае большасцьфізіял. працэсаў з перыядам ад мілісекунд да месяцаў і больш. Высокачастотныя рытмы мадулююцца больш нізкачастотнымі (многагадзіннымі, сутачнымі, гадавымі) і разам складаюць рытмічную сістэму арганізма. Ф.р. — аснова большасці біялагічных рытмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАФЛО́Т, Цэнтральны выканком ваеннага флоту пры ЦВК Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Расіі,
выбарны орган, створаны ў чэрв. 1917 на 1-м Усерас. з’ездзе Саветаў са складу яго дэлегатаў — прадстаўнікоў флатоў і флатылій. Большасцьчл. Ц. складалі эсэры і меншавікі. Распушчаны ў ліст. 1917 ваен. маракамі — дэлегатамі 2-га Усерас. з’езда Саветаў па патрабаванні У.І.Леніна. Замест Ц. створаны Ваен.-марскі рэв.к-т на чале з бальшавіком І.І.Вахрамеевым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎФА́ЎЗІЕВЫЯ (Euphausiacea),
атрад вышэйшых ракападобных. 85 відаў. Пашыраны ва ўсім Сусв.ак. (пераважна ў трапічных і субтрапічных паясах). Жывуць у тоўшчы вады.
Даўж. цела 5—96 мм. Вонкава нагадваюць крэветак. Адрозніваюцца непрыкрытым грудным шчытом шчэлепаў, размешчаных на аснове двухгалінастых грудных ножак. Ёсць органы свячэння. Раздзельнаполыя. Некалькі стадый развіцця лічынкі. якая выходзіць з яйца. Кормяцца планктоннымі водарасцямі і дробнымі жывёламі. Утвараюць вял. скопішчы; асн. корм марскіх млекакормячых і рыб. Большасць відаў складаюць крыль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДАГАСКА́РСКАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ Займае востраў Мадагаскар і шэраг архіпелагаў і астравоў Індыйскага акіяна: Каморскія, Маскарэнскія, Сейшэльскія і інш. Уваходзіць у царства Палеагею (гл.Царствы біягеаграфічныя).
У флоры больш за 8,5 тыс. відаў раслін. Найб. пашыраны архідныя (больш за 900 відаў), бамбукі, пальмы. Шмат эндэмікаў з кветкавых раслін (эндэмічных 6—9 сямействаў). Тыповыя віды-эндэмікі — «дрэва падарожнікаў», сейшэльская пальма. Фауна з ранняга неагену развівалася самастойна ад інш. біягеаграфічных абласцей, найб. звязана з фаунай Афрыкі, але некат. віды сведчаць пра стараж. сувязі з Паўд. Азіяй і Амерыкай. 4 атрады нелятаючых млекакормячых, усе віды якіх эндэмічныя: віверавыя, прыматы (лемуравыя, індры, ай-ай), тэнрэкі, хамякі мадагаскарскія. Астатнія млекакормячыя — перасяленцы з Афрыкі (кажаны, кісцявухія свінні, пацукі, мышы). З птушак 50% відаў — эндэмікі (вангавыя, курапаткі пастушковыя, філяпітавыя). З паўзуноў геконы, кракадзілы (нільскі), хамелеоны, чарапахі (сухапутныя і бакашыйныя). Усе земнаводныя адносяцца да жаб (каля 150 відаў, большасць эндэмічныя). З рыб трапляецца некалькі солетрывалых відаў (хромісы, карпазубыя і інш.). З беспазваночных большасць відаў паходзіць з Афрыкі, эндэмікаў мала (некат. скарпіёны і інш.).
Да арт.Мадагаскарская біягеаграфічная вобласць. Характэрныя прадстаўнікі фауны: 1 — лемур мышыны; 2 — лемур вары; 3 — ай-ай; 4 — голуб маўрыкійскі; 5 — пустальга маўрыкійская; 6 — пастушок мадагаскарскі; 7 — ілжэнектарніца драбнадзюбая; 8 — удаў драўляны.
стыль вакальнага выканання, які вылучаецца лёгкасцю і прыгажосцю гучання, пявучасцю, дасканаласцю кантылены, вытанчанасцю і віртуознасцю каларатуры. Узнік у Італіі ў сувязі з развіццём у сярэдзіне 17 ст.нац. опернага мастацтва і вак. школы. Выразныя сродкі фарміраваліся на аснове фанет. асаблівасцяў італьян. мовы і традыцый нар. выканальніцтва. У працэсе развіцця ўзбагачаўся новымі тэхн. прыёмамі і эмацыянальнымі рысамі. Зрабіў вял. ўплыў на большасцьеўрап.вак. школ, у т. л. на беларускую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́КЕН-ХІ́ЛСКІ ЧАЛАВЕ́К, радэзійскі чалавек,
адна з формаў выкапнёвага чалавека, характарыстыкі якога блізкія да неандэртальцаў. Знойдзены ў 1921 у пячоры Брокен-Хіл у Замбіі. Выяўлены вял. чэрап, адметны прымітыўнымі асаблівасцямі (магутны надвочны валік, ссунуты назад лоб, масіўная частка твару). Аб’ём мозга невялікі (1280 см³). Адносіцца да палеаантрапаў, хоць некаторыя адзнакі набліжаюць яго да пітэкантрапаў. Жыў прыкладна 30 000 г. назад, верагодна, адначасова з раннімі прадстаўнікамі людзей сучаснага фіз. тыпу. Большасць вучоных лічыць яго бакавой формай у эвалюцыі чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ЖА»,
бел.нар. гульня. Гуляюць падлеткі зімой на стромкім, пакрытым ільдом схіле. Удзельнікі (колькасць не абмежавана) дзеляцца на 2 роўныя па колькасці атрады — «арду» і «дружыну». Дружыннікі размяшчаюцца на схіле, пасля чаго арда ідзе на штурм. Дружыннікі абараняюцца і спіхваюць уніз ардынцаў, а тыя імкнуцца сцягнуць за сабой і дружыннікаў. Пасля кожнага штурму арды сцягнутыя дружыннікі выбываюць з гульні, а каманды мяняюцца ролямі. Перамагае каманда, якая змагла вывесці з гульні ўсіх або большасць гульцоў каманды праціўніка.
дыяграма залежнасці паміж спектральным класам (т-рай паверхні) і абс. зорнай велічынёй (лагарыфмам свяцільнасці зоркі). Адкрыў Э.Герцшпрунг, даследаваў Г.Н.Рэсел. На дыяграме Герцшпрунга—Рэсела блізкія па фіз. уласцівасцях зоркі займаюць адасобленыя вобласці: галоўную паслядоўнасць зорак (вакол яе размяшчэння большасць вядомых зорак), паслядоўнасці звышгігантаў, яркіх і слабых гігантаў, субкарлікаў і белых карлікаў. Па месцы зоркі на дыяграме Герцшпрунга—Рэсела можна вызначыць яе ўзрост, стадыю эвалюцыі.
Герцшпрунга—Рэсела дыяграма для зорак плоскай складальнай Галактыкі.