ФРАЛО́Ў Ігар Іванавіч (н. 23.6.1933, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1999). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1959). З 1959 у ін-це «Магілёўграмадзянпраект» (у 1973—98 гал.архітэктар), адначасова ў розныя гады выкладчык у Магілёўскім машынабуд. ін-це і буд. каледжы. З 1999 ва ўпраўленні архітэктуры Магілёўскага гарвыканкома. Асн. работы ў Магілёве: мікрараёны Магілёў 2 (1960—61), Мір 1 і 2 (1962), Юбілейны (1967—68), Задняпроўе 3 і 4 (1969—70); жылы раён па Мінскай шашы (1961), будынак КДБ (1963), забудова праспекта Пушкіна (1965—66) і праспекта Міру (зах.ч., 1965—74), жылы дом з цэнтр. універсамам і рэстаранам «Габрава» і інш. прадпрыемствамі абслугоўвання па вул. Першамайскай (1973—78), будынак пед. ін-та (1974, у сааўт.), скверы Вілірбана і прывакзальны (1980), рэканструкцыі вул. Першамайская (1972—73), бульвара па вул. Міронава (2001) і інш. Аўтар кн. «Магілёўграмадзянпраект» (1998), навуч. дапаможнікаў для праекціроўшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧУ́ЛІН Дзмітрый Мікалаевіч (22.8.1901, г. Шостка Сумскай вобл., Украіна — 29.10.1981),
расійскі архітэктар. Нар.архітэктарСССР (1971). Герой Сац. Працы (1976). Акад. Акадэміі архітэктуры СССР (1979). Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т у Маскве (1929). Вучань А.Шчусева. У 1945—49 гал.архітэктар Масквы. У архітэктуры станцый Маскоўскага метрапалітэна ў ордэрныя формы ўводзіў багаты дэкор з выкарыстаннем колеру: перонныя залы станцый «Камсамольская» (1935) і «Кіеўская» (1937; Дзярж. прэмія СССР 1941), наземны вестыбюль станцыі «Дынама» (1938). Формы класічнага ордэра спалучаў з буйнымі маштабамі, масіўнымі аб’ёмамі будынкаў: Канцэртная зала імя П.Чайкоўскага (1940, з К.Арловым), гасцініца «Пекін» (1946—50). Вылучаюцца жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай (1948—52, з А.Расткоўскім; Дзярж. прэмія СССР 1953), комплекс гасцініцы «Расія» (1967—70) з Цэнтр. канцэртнай залай (1974), Дом урада Рас. Федэрацыі («Белы дом»; 1965—79, усе з арх. П.Штэлерам).
Літ.:
Журавлев А.М. Д.Чечулин. М., 1985.
Дз.Чачулін. Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГА́РТ Раман Міхайлавіч (27.9.1908, г. Крамянчуг, Украіна — 6.9.1982),
архітэктар. Засл.архітэктар Расіі (1948). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1934). З 1949 кіраўнік майстэрні ін-та «Белдзяржпраект». З 1954 у праектных арг-цыях Масквы. Асн. работы ў Мінску: універмаг (ГУМ; у аўт. калектыве), будынкі тэлевізійнага цэнтра па вул. Камуністычнай (1956, у сааўт.) і Бел. кансерваторыі (1958), жылыя дамы па вуліцах Кірава, Камуністычнай, Захарава, Казлова, Чырвонай (1950—54); рэстаран «Заслаўе» пад Мінскам (1975, у сааўт.). Жылыя і грамадскія будынкі ў Маскве, Сочы, Калінінградзе, Падольску, Серпухаве, а таксама за мяжой (Афганістан, М’янма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ДЗІКІС (Brėdikis) Вітаўтас (н. 20.11.1930, г. Біржай, Літва),
літоўскі архітэктар. Нар.архітэктар Літвы (1984). Праф. (1984). Скончыў Мастацкі ін-т Літвы (1955), дзе і выкладае з 1965. Распрацаваў праект дэталёвай планіроўкі і забудовы грамадскага цэнтра на правым беразе р. Нярыс у Вільні (у сааўт., 1964). Па яго праектах пабудаваны ў Вільнюсе: жылы раён Лаздзінай (у сааўт., пачаты ў 1967; Ленінская прэмія 1974), аўтавакзал (1974), навуч. корпус Маст. ін-та (у сааўт., 1981; Дзярж. прэмія Літвы 1984); плошча ў г. Біржай (1976) з помнікам Ю.Янонісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВЭ́ Восіп Іванавіч (4.11.1784, Санкт-Пецярбург — 28.6.1834),
рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Вучыўся ў Маскве, у арх. школе пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва (1802—07).
Гал.архітэктар камісіі па аднаўленні Масквы пасля пажару 1812. Удзельнічаў у рэканструкцыі Краснай пл. (1814—17), стварэнні Тэатральнай пл. і Вял. тэатра (1820—24), Аляксандраўскага саду, Манежа і інш. Па яго праектах пабудаваны Трыумфальныя вароты (1827—34, разабраны ў 1932, адноўлены ў 1968 на Кутузаўскім праспекце), 1-я Градская бальніца, цэрквы Усіх Самотных Радасці ў Маскве (1828—33) і ў с. Архангельскае Маскоўскай вобласці (1822).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБРЫЭ́ЛЬ (Gabriel) Жак Анж (23.10.1698, Парыж — 4.1.1782),
французскі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў свайго бацькі арх. Жака V Габрыэля і ў Акадэміі архітэктуры (з 1718) у Парыжы. З 1742 першы архітэктар караля і прэзідэнт Акадэміі архітэктуры. Яго работы рацыянальныя па планіроўцы, выразныя і дакладныя па форме, вытанчаныя па аздобе: Оперны т-р (1748—70), Малы Трыянон (1762—64) і інш. ў Версалі, Ваен. школа (1751—75) у Парыжы. Аўтар планіроўкі і забудовы пл. Людовіка XV (цяпер пл. Згоды; 1755—63) у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРО́Н (Cameron) Чарлз (1730-я г., Шатландыя — 1812),
расійскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Францыі і Італіі. З 1779 працаваў у Пецярбургу, у 1802—05 гал.архітэктар Адміралцейскай калегіі. Сярод твораў комплекс збудаванняў у Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін): павільён «Агатавыя пакоі» (1780—85) з «Халоднымі лазнямі», «Вісячы сад» і «Камеронава галерэя» (1783—86, пандус — 1793); палац і паркавыя павільёны ў г. Паўлаўск (1780—1801). Пабудаваў палац Разумоўскага ў Батурыне на Украіне (1799—1803). Творчасці ўласцівы гарманічнасць, вытанчанасць кампазіцый, прапорцый і аддзелкі інтэр’ераў.
Ч.Камерон. Палац у г. Паўлаўск Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКО́Ў Аркадзь Цімафеевіч (н. 26.5.1939, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел.архітэктар. Скончыў БПІ (1967). Працаваў у ін-це «Мінскпраект», Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, БелНДІ горадабудаўніцтва. З 1988 у Наваполацку, з 1990 гал.архітэктар горада. Асн. работы ў Наваполацку: забудова мікрараёнаў № 5 (1969—75) і 7 (1980—90), школа рабочай моладзі ў мікрараёне № 3 (1977—80), 5—6-павярховыя жылыя дамы па вул. Маладзёжнай (1968—79), вучэбна-вытв. камбінат нафтаправода «Дружба» (1981—83), 13-павярховы інтэрнат (1975, усе ў сааўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІБА́РДЗІН Ціхан Васілевіч (1863, г. Слабадской Кіраўскай вобл., Расія — 1.11.1933),
бел.архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1890). Працаваў у Віцебску (з 1923 губ.архітэктар). Пад яго кіраўніцтвам у 1890 і 1902 распрацаваны генпланы Віцебска, у 1912 кіраваў буд. работамі пры ўзвядзенні помніка героям вайны 1812 (арх. І.Фамін). У канцы 19 — пач. 20 ст. паводле яго праектаў пабудаваны банк, бровар, дрожджавы з-д, казармы 41-й артыл. брыгады, перабудаваны пасля пажару 1887 гар.т-р і бальніца.
Літ.:
Губенка В.М. Дойлід // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 2.