архітэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па архітэктуры; дойлід.

|| прым. архітэ́ктарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архітэ́ктар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. архітэ́ктар архітэ́ктары
Р. архітэ́ктара архітэ́ктараў
Д. архітэ́ктару архітэ́ктарам
В. архітэ́ктара архітэ́ктараў
Т. архітэ́ктарам архітэ́ктарамі
М. архітэ́ктару архітэ́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

архітэ́ктар м. архите́ктор, зо́дчий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

архітэ́ктар, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне архітэктуры; дойлід.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архітэ́ктар м. Architékt m -en, -en, Báumeister m -s, -;

гало́ўны архітэ́ктар Chéfarchitekt [´ʃɛf-] m -en, en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

архітэ́ктар

(гр. architekton)

спецыяліст у галіне архітэктуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Архітэ́ктар. Слова адзначаецца ўжо ў Бярынды (побач з формай архитектон), але ў XIX ст. больш звычайнай была форма архітэкт (Нас.), таму можна меркаваць, што сучасная форма замацавалася пад уздзеяннем рускай мовы (< зах.-еўрап.). Форма архітэ́кт праз польскую з лацінскай мовы, дзе з грэчаскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

архітэ́ктар

(п.-лац. architector, ад гр. architekton = будаўнік)

спецыяліст у галіне архітэктуры.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

архітэктар, дойлід

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Народны архітэктар СССР 4/543; 7/420

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)