БРЭ́ДЗІКІС
(Brėdikis) Вітаўтас (н. 20.11.1930, г. Біржай, Літва),
літоўскі архітэктар. Нар. архітэктар Літвы (1984). Праф. (1984). Скончыў Мастацкі ін-т Літвы (1955), дзе і выкладае з 1965. Распрацаваў праект дэталёвай планіроўкі і забудовы грамадскага цэнтра на правым беразе р. Нярыс у Вільні (у сааўт., 1964). Па яго праектах пабудаваны ў Вільнюсе: жылы раён Лаздзінай (у сааўт., пачаты ў 1967; Ленінская прэмія 1974), аўтавакзал (1974), навуч. корпус Маст. ін-та (у сааўт., 1981; Дзярж. прэмія Літвы 1984); плошча ў г. Біржай (1976) з помнікам Ю.Янонісу.
т. 3, с. 281
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)