старажытнагрэчаскі паліт.дзеяч і палкаводзец. У 222—221 да н.э. ўдзельнічаў у вайне Ахейскага саюза са спартанскім царом Клеаменам III, вызначыўся ў бітве каля Селасіі. З 209 да н.э. гіпарх (начальнік конніцы), з 207 да н.э.стратэг (выбіраўся 8 разоў). Правёў ваен. рэформы, атрымаў шэраг перамог над Спартай. У 193 падпарадкаваў саюзу амаль увесь Пелапанес і ўключыў у яго склад Спарту (192). Змагаўся за незалежнасць Грэцыі ад Македоніі і Рыма, за што празваны «апошнім элінам». У 183 трапіў у палон да месенцаў і атручаны.
Літ.:
Плутарх. Избранные жизнеописания: Пер. с греч. Т. 1. М., 1990;
Герои Греции в войне и мире: История Греции в биогр. Г.В.Штолля: Пер. с нем. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЗАДЗЯ́Н Серо Мікалаевіч (н. 3.12.1915, г. Гарыс, Арменія),
армянскі пісьменнік. Засл.дзеячкульт. Арменіі (1974). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Гарыскае пед. вучылішча (1934). Працаваў настаўнікам. Аўтар раманаў «Людзі нашага палка» (1950), «Зямля» (кн. 1—2, 1954—55), «Мхітар Спарапет» (1961), «Каджаран» (1965), «Світанне над Севанам» (1974), «Загаварыце, горы Арменіі» (1976), «Царыца Арменіі» (1978), «Андранік» (1989), «Нждзе» (1993), мемуараў «Кніга пра былое» (1966), «Тры гады і 291 дзень» (1972), зб-каў навел, кнігі публіцыстыкі «Сказанне пра родны край» (кн. 1—2, 1980—81). На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Ю.Канэ, М.Парахневіч, П.Стэфановіч. В.Супрунчук, Г.Шупенька. Дзярж. прэмія Арменіі 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ВУС Пётр Рыгоравіч (н. 7.1.1939, в. Старына Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.ваен.дзеяч. Ген.-палк. (1992). Скончыў Ташкенцкае ваен. агульнавайск. каманднае вучылішча (1960), Ваен.-паліт. акадэмію (1973), Акадэмію Генштаба (1980), вышэйшыя акад. курсы пры той жа акадэміі (1989). З 1960 на камандных і штабных пасадах у шэрагу ваен. акруг СССР, у т. л. ў БВА, а таксама ў Цэнтр. групе войск у Чэхаславакіі, у складзе сав. войск у Афганістане. У 1991 нач. Ін-та ваен. гісторыі Мін-ва абароны СССР, нач. штаба — 1-ы нам.нач. Грамадзянскай абароны СССР. Са снеж. 1991 міністр па справах абароны, у 1992—94 в.а. міністра, нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Да сак. 1995 ваен. саветнік пры СМ Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАМЫ́РДЗІН Віктар Сцяпанавіч (н. 9.4.1938, с. Чорнае Адгор’е Арэнбургскай вобл., Расія),
расійскі дзярж. і паліт.дзеяч. Скончыў Політэхн.ін-т у г. Самара (1966), працаваў на Орскім нафтаперапрацоўчым з-дзе. З 1967 у Орскім гаркоме КПСС, з 1973 дырэктар Арэнбургскага газаперапрацоўчага з-да, з 1978 у апараце ЦККПСС. У 1982—83 нам. міністра газавай прам-сці СССР, з 1983 нач. Усесаюзнага прамысл. аб’яднання па здабычы газу ў Цюменскай вобл., у 1985—89 міністр газавай прам-сці СССР, з 1989 старшыня праўлення Дзярж. газавага канцэрна «Газпрам». У маі—снеж. 1992 нам. старшыні, у снеж. 1992 — сак. 1998 старшыня ўрада Рас. Федэрацыі. У 1990-я г. адначасова лідэр руху «Наш дом Расія». З 2001 пасол Рас. Федэрацыі на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРА́УС (Strauß) Франц Іозеф (6.9.1915, г. Мюнхен, Германія — 3.10.1988),
нямецкі дзярж. і паліт.дзеяч. У 1939—45 у арміі. Адзін з заснавальнікаў і ў 1961—88 лідэр заходнегерм. партыі Баварскі саюз хрысц. сацыялістаў (ХСС). У 1949—78 чл. бундэстага. З 1953 міністр без партфеля, міністр па справах атамнай энергіі, у 1956—62 міністр абароны. Прыхільнік узбраення бундэсвера ядзернай зброяй. Пад націскам грамадскай думкі пасля выяўлення т.зв. аферы «Шпігеля» (паліцэйскай акцыі супраць выдаўцоў і рэдактара штотыднёвіка «Der Spiegel», абвінавачаных у раскрыцці вайск. тайны) вызвалены ад абавязкаў. У 1966—69 міністр фінансаў. У 1978—80 прэм’ер Баварыі. Прыхільнік саюза ФРГ з ЗША, еўрап. інтэграцыі, аб’яднання Германіі. Аўтар прац, у якіх развіваў свае паліт. канцэпцыі («Праект для Еўропы», 1966; «Выклік і адказ», 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЫКО́Ў Цярэнцій Фаміч (13.3.1907, хутар Любкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 25.10.1964),
савецкі, парт. і дзярж.дзеяч, дыпламат, ген.-палкоўнік (1944). З 1931 на камсам., парт. і сав. рабоце ў Ленінградзе. У 1938—42 2-гі сакратар Ленінградскага абкома ВКП(б). У Вял.Айч. вайну чл. ваеннага савета Ленінградскага, Волхаўскага, Карэльскага, 1-га Далёкаўсх. франтоў, Прыморскай групы войск. Пасля вайны чл.Ваен. савета, нам. камандуючага войскамі Прыморскай ваен. акругі. У 1948—51 надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. У 1959—61 у Венгрыі. У 1951—59 на парт. рабоце: 1-ы сакратар Наўгародскага абкома, Прыморскага крайкома КПСС. Потым у органах парт.-дзярж. кантролю. Чл.ЦККПСС у 1956—61. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—50, 1954—62.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГУЖЫ́НСКІ (Ягушынскі) Павел Іванавіч
(1683—17.4.1736),
расійскі дзярж.дзеяч і дыпламат. Граф (1731). Сын арганіста, выхадца з ВКЛ. З 1701 служыў у гвардыі, выконваў дыпламат. даручэнні Пятра I. Удзельнік перагавораў аб міры са Швецыяй (Аландскі кангрэс 1719), пасланнік у Аўстрыі (1720—21), ген.-пракурор Сената (1722—26 і 1730—31); змагаўся з хабарніцтвам, казнакрадствам і інш. злачынствамі. У 1726—27 паўнамоцны міністр (пасол) Расіі пры Гродзенскім сейме Рэчы Паспалітай. У 1730 удзельнічаў у змове Вярхоўнага тайнага савета з мэтай пазбавіць рэальнай улады імператрыцу Ганну Іванаўну (1730—40), але ў хуткім часе перайшоў на яе бок і садзейнічаў аднаўленню самадзяржаўя. Рас. пасол у Прусіі (1731—34), з 1735 кабінет-міністр (адзін з 3 афіц. саветнікаў) Ганны Іванаўны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУКО́ВІЧ Віктар Фёдаравіч (н. 9.7.1950, г. Янакіева Данецкай вобл., Украіна),
дзяржаўны дзеяч Украіны. Акад. Акадэміі эканам. навук Украіны, д-рэканам.н., магістр міжнар. права, прафесар. Нашчадак бел. селяніна з в. Янукі (цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.), які да 1917 пераехаў у Данбас. Скончыў Данецкі політэхн.ін-т, Укр. акадэмію знешняга гандлю. У 1970—90-я г. на інж. і кіруючых пасадах у аўтатрансп. сістэме Данбаса, у т. л.ген. дырэктар вытв. аб’яднанняў «Данбастрансрамонт», «Укрвуглепрамтранс», Данецкага абл. аб’яднання аўтатранспарту. З 1996 нам. кіраўніка, у 1997—2002 кіраўнік адміністрацыі Данецкай вобл., адначасова ў 1999—2001 старшыня Данецкай абл. рады. З 21.11.2002 прэм’ер-міністр Украіны. Чл. Прэзідыума Нац.АН Украіны, старшыня Нац. алімпійскага к-та Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДО́РСКІ Сяргей Сяргеевіч (н. 13.3.1954, г. Гомель),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Д-ртэхн.н. (2003). Чл. Прэзідыума Нац.АН Беларусі (з 2003). Акад.Міжнар.інж. акадэміі (1999). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1997). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1976). З 1976 на Гомельскім з-дзе радыётэхнал. аснашчэння: майстар цэха, нач. лабараторыі, аддзела, нам. дырэктара, з 1991 дырэктар завода. З 1992 ген. дырэктар навук.-вытв. аб’яднання «Ратон» (г. Гомель). У 1998—2001 нам., 1-ы нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. З 2001 нам., з 2002 1-ы нам., з 2003 в.а. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Са снеж. 2003 Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Асн. кірункі навук. дзейнасці: тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў.
Тв.:
Технология вакуумной металлизации полимерных материалов. Гомель, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Станіслаў Станіслававіч (н. 6.1.1955, в. Хадзюкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.ваен.дзеяч. Ген.-м. (2003). Скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайск. каманднае вучылішча (1976), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1987), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1995), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003). З 1976 на камандных і штабных пасадах у БВА, з 1977 у Далёкаўсходняй, з 1987 у Прыбалт. ваен. акругах. З 1992 на розных пасадах ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь, у т. л. ў 1995—96 і 2000—01 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 1996—98 і 2001 у Гал. штабе, у 2001—2003 1-ы нам.нач. Генштаба Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2.7.2003 камандуючы Сухап. войскамі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.