СМО́ЛЬСКІ Станіслаў Станіслававіч (н. 6.1.1955, в. Хадзюкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. ваен. дзеяч. Ген.-м. (2003). Скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайск. каманднае вучылішча (1976), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1987), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1995), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003). З 1976 на камандных і штабных пасадах у БВА, з 1977 у Далёкаўсходняй, з 1987 у Прыбалт. ваен. акругах. З 1992 на розных пасадах ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь, у т. л. ў 1995—96 і 2000—01 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 1996—98 і 2001 у Гал. штабе, у 2001—2003 1-ы нам. нач. Генштаба Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2.7.2003 камандуючы Сухап. войскамі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
т. 18, кн. 1, с. 458
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)