АБРАМО́ВІЧ (Зігмунт Іосіфавіч) (па сцэне Антон Забель; 25.6.1892, Масква — 20.3.1988),
бел. акцёр. У 1909—10 удзельнік Гродзенскага гуртка бел. моладзі. У 1911 адзін з вядучых акцёраў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Выконваў камедыйныя і характарныя ролі: Пранцішак («Модны шляхцюк» К.Каганца), Бондар («У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі), Скакунец («Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага) і інш. З 1919 жыў у Польшчы. Аўтар успамінаў пра Буйніцкага і бел. тэатр «Няходжанымі сцежкамі» (1971).
Літ.:
Няфёд У.І. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. Мн., 1959. С. 98—101;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́ЙДЭ (Аскар) (1837, г. Марыямпале, Літва — 20.8.1897),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 і яго гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т са ступенню канд. права (1858). З восені 1862 чл.Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання 1863—64. Прымыкаў да правага крыла «чырвоных», змагаўся з «сепаратызмам» К.Каліноўскага. Як камісар варшаўскага ўрада ў Літве і Беларусі ў ліп. 1863 прыехаў у Вільню, дзе 22.8.1863 арыштаваны. Выдаў многіх удзельнікаў паўстання. Аўтар запісак пра паўстанне (1866), у якіх ёсць звесткі пра Каліноўскага і яго акружэнне. У 1866 высланы на пасяленне ў Вяцкую губ., дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕНА́РЫУС (Мікалай Пятровіч) (12.9.1834, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 17.7.1903),
педагог, археолаг, краязнавец. Скончыў Гал.пед.ін-т у Пецярбургу. У 1864—85 інспектар Александрынска-Марыінскага ін-та ў Варшаве, Беластоцкага наст. ін-та. Адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай наст. семінарыі (1864). У 1885—90 раскопваў курганы ў Барысаўскім і Навагрудскім пав., каменныя магілы ў Бельскім і Беластоцкім пав.Аўтар артыкулаў па археалогіі, нумізматыцы, педагогіцы, пытаннях асветы, твораў для дзяцей.
Тв.:
Руководство к воспитанию и элементарному обучению. Варшава, 1874;
Дрогичин Надбужский и его древности // Древности Северо-Западного края. Спб., 1890. Т. 1. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЧАНКА (Аркадзь Цімафеевіч) (27.3.1881, г. Севастопаль — 12.3.1925),
рус. пісьменнік. З 1908 супрацоўнік, пазней рэдактар час. «Сатирикон», з 1913 рэдактар «Нового сатирикона». Аўтар зб-каў гумарыстычных апавяданняў «Вясёлыя вустрыцы» (1910), «Кругі па вадзе» (1912), «Пра добрых па сутнасці людзей» (1914), «Цуды ў рэшаце» (1915), «Пра маленькіх — для вялікіх» (1916), аповесці «Падходцаў і двое іншых» (1917), п’ес-мініяцюр, у якіх высмейваў заганы абывацеляў. Пасля 1917 у эміграцыі, дзе выдаў кн. апавяданняў «Тузін нажоў у спіну рэвалюцыі» (1921), раман «Жарт мецэната» (1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЫНЦАЎ Сяргей Сяргеевіч, (н. 10.12.1937, Масква), рус. вучоны-філолаг, літаратуразнавец, перакладчык. Чл.-кар.Рас.АН (1987), акад.Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук. Скончыў Маскоўскі ун-т (1961). Працаваў у Ін-це гісторыі мастацтваў; з 1969 у Ін-це сусв. л-ры імя Горкага. Працы па гісторыі познаантычнай і сярэдневяковай л-ры; па зах. філасофіі культуры 20 ст.Аўтар вершаваных і празаічных перакладаў («Кніга Іова», творы Платона, Калімаха, Плутарха, Гёльдэрліна, Тракля, Гесэ і інш.). Адзін з аўтараў энцыклапедыі «Міфы народаў свету» (Т. 1—2, 1987—88). Дзярж. прэмія СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАВЯ́Н (Хачатур Авецікавіч) (14.4.1805, с. Канакер, каля г. Ерэван — 14.4.1848),
армянскі пісьменнік, асветнік-дэмакрат, заснавальнік новай арм. літаратуры і літ. мовы, педагог. Класік арм. л-ры. Выступаў за нац. культурнае і паліт. адраджэнне армян, супраць сярэдневяковых схаластычных метадаў, дагматызму і фармалізму ў школьным навучанні. Першы нац.гіст. раман «Раны Арменіі» (1841, выд. 1858) — пра вызв. барацьбу арм. народа ў перыяд руска-іранскай вайны 1826—28. Пед. погляды выказаў у кн. «Перадсцежжа» (1838), рамане «Гісторыя Тыграна, ці Маральнае настаўленне для армянскіх дзяцей» (выд. 1941). Аўтарнавук.-маст. твораў «Адкрыццё Амерыкі» (выд. 1940), «Курды» (1948) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (сапр.Марманенка) Рыгор Васілевіч
(23.1.1903, Екацярынбург, Расія — 16.12.1983),
рускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Праф. (1951). З 1921 акцёр Першага рабочага т-ра Пралеткульта ў Маскве. З 1924 працаваў у кіно як акцёр, асістэнт, сурэжысёр С.Эйзенштэйна (фільмы «Стачка», «Браняносец Пацёмкін»). З 1933 ставіў фільмы самастойна. Стварыў жанр муз.-эксцэнтрычнай камедыі: «Вясёлыя хлопцы» (1934), «Цырк» (1936, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Волга-Волга» (1938), «Светлы шлях» (1940), «Вясна» (1947). З інш. фільмаў: «Сустрэча на Эльбе» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Рускі сувенір» (1960). Аўтар сцэнарыяў амаль усіх сваіх фільмаў.
італьянскі дзярж., паліт. і грамадскі дзеяч, пісьменнік і публіцыст. Доктар права. Уключыўся ў паліт. дзейнасць з 1942. У 1943—44 у антыфаш. апазіцыі. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар цэнтр. органа хрысц.-дэмакр. партыі (ХДП) газ. «Il Popolo» («Народ»). З 1944 чл.Нац. савета ХДП, адзін з яе кіраўнікоў. З 1948 дэпутат парламента, кіраўнік парламенцкай фракцыі ХДП (1968—72), займаў міністэрскія пасады. У 1972—73, 1976—79, 1989—92 старшыня Савета Міністраў. Абвінавачаны ў карупцыі ў 1993, адышоў ад паліт. дзейнасці. Аўтарпаліт. памфлетаў, прац па навейшай гісторыі Італіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́САЎ (Сяргей Рыгоравіч) (парт.псеўд.Пеця, Казлоўскі Мікалай; 19.10.1906, в. Тур’я Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.3.1987),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. У 1927—32 на камсамольскай рабоце ў БССР. З 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, з 1934 1-ы сакратар ЦК КСМЗБ, з 1935 сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. У кастр. 1935 зняволены, з 1939 у ням. лагеры ваеннапалонных. Пасля Вял.Айч. вайны працаваў у друку. Аўтар прац «З гісторыі камсамольскага падполля Заходняй Беларусі» (1958), «За волю і шчасце народа» (1959), «Палымянае юнацтва» (1969), «У змаганні гартаваліся» (1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЯНТ ((Bryant) Уільям Кален) (3.11.1794, Камінгтан, штат Масачусетс, ЗША — 12.6.1878),
амерыканскі паэт-рамантык. З 1829 рэдактар нью-йоркскай газеты «Evening Post» («Вячэрняя пошта»). Пейзажная і філас. лірыка (паэма «Танатопсіс», у пер. з грэч. «Карціна смерці», 1817; зб-кі «Вершы», 1821 і 1832; «Фантан», 1842; «Лясны гімн», 1860; «Між дрэў», 1874; «Рака часу», 1878) здабыла Браянту славу «амерыканскага Вордсварта». Узоры паліт. лірыкі — паэма «Гібель Рабства» (1865). Аўтар падарожных нататкаў, тэарэтычных артыкулаў пра паэзію. Пераклаў з грэч. мовы «Іліяду» (1870) і «Адысею» (1872) Гамера.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Зенкевич М. Из американских поэтов. М., 1946.