ЦІХАМІ́РАЎ Міхаіл Мікалаевіч (1.6.1893, Масква — 2.9.1965),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946) і Польскай АН (1959). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917), з 1934 выкладаў у ім. З 1936 у Ін-це гісторыі АНСССР. У 1953—56 акадэмік-сакратар Аддз.гіст. навук АНСССР; першы старшыня Археагр. камісіі (з 1956), рэд. «Археографического ежегодника». Вывучаў пытанні класавай барацьбы ў Расіі ў эпоху феадалізму, гісторыю стараж.-рус. гарадоў і рус. культуры. У кн. «Старажытнарускія гарады» (2-е выд. 1956) удакладніў межы Полацкай зямлі, даследаваў гісторыю яе гарадоў — Полацка, Віцебска, Усвята, Мінска, Друцка, Заслаўя, Лагойска, Барысава. Апублікаваў шмат гіст. крыніц. Даследчык Друцкага Евангелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАКАНО́ЎСКІ Аляксандр Лаўрэнцьевіч (21.2.1833, г. Крэменец Цярнопальскай вобл., Украіна — 30.10.1876),
расійскі даследчык Сібіры. Вучыўся на мед. ф-це Кіеўскага і мінералагічным аддз. Тартускага ун-таў. За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір. Па даручэнні Сіб.аддз.Рус.геагр.т-ва ў 1869—71 правёў геал. даследаванні на Пд Іркуцкай губ. Сабраў першыя дакладныя звесткі па геалогіі рэгіёна р. Ніжняя Тунгуска (1873), ніжняга цячэння р. Лена і р. Алянёк. На Ніжняй Тунгусцы адкрыў радовішча кам. вугалю і графіту. У 1876 яму дазволена пераехаць у Пецярбург, дзе ён пачаў апрацоўку сабраных матэрыялаў. Імем Ч. наз. адкрыты ім краж паміж рэкамі Лена і Алянёк, горад у Іркуцкай вобл. і шэраг выкапнёвых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУХРА́Й Рыгор Навумавіч (23.5.1921, г. Мелітопаль Запарожскай вобл., Украіна — 29.10.2001),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1969). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1953), у 1966—71 выкладаў у ім. У 1965—75 маст. кіраўнік Эксперым. творчага аб’яднання пры кінастудыі «Масфільм». Першы фільм — «Сорак першы» (1956, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане, 1957). Фільмам уласцівы лірызм, топкі псіхалагізм, сац.-маральная праблематыка: «Балада пра салдата» (1959, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане; гал. прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1960), «Чыстае неба» (1961, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве), «Жылі-былі стары са старою» (1965), «Памяць» (1971), «Жыццё цудоўнае» (1980), «Я навучу вас марыць» (1984, з Ю.Швыровым) і інш. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБЛО́ЎСКАЯ Ірына Вікенцьеўна (н. 12.12.1939, Мінск),
бел. літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1988), праф. (1988). Скончыла БДУ (1962), з 1969 працуе ў ім (у 1979—2001 заг. кафедры). Даследуе чэш. і славянскія л-ры 20 ст., пытанні іх параўнальнага аналізу з бел. л-рай у кантэксце сусветнай. Аўтар манаграфіі «Самай высокай мерай: Сучасная проза еўрапейскіх сацыялістычных краін пра вайну» (1984), вучэбных дапаможнікаў «Паэтыка чэшскага рамана XX ст.» (1995), «Гісторыя замежнай літаратуры: (XX ст., першая палова)» (1998), а таксама праграмы курса гісторыі чэш. л-ры для студэнтаў на бел. мове (1998) і інш. На бел. і рус. мовы пераклала кн. «Дужасць нядужых» В.Гавела (1991), аповесць «Маё дзіўнае вужаня» С.Рудольфа (1998), творы Б.Грабала, М.Мацсурка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРАФ (ад ням. Strafe пакаранне),
грашовае спагнанне, мера матэрыяльнага ўздзеяння, якая ўжываецца ў выпадках і парадку, устаноўленых законам або дагаворам. У цывільным праве Ш. — від няўстойкі, што спаганяецца з даўжніка ў выпадку невыканання або неналежнага выканання ім абавязацельства; адзін са спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў. У крымінальным праве Ш. — мера пакарання ў выглядзе грашовага спагнання, якое назначаецца судом у выпадках, прадугледжаных законам. Памер Ш. вызначаецца з улікам памеру мінім. зарплаты, устаноўленай на дзень вынясення прысуду, у залежнасці ад характару і ступені грамадскай небяспекі ўчыненага злачынства і матэрыяльнага становішча асуджанага. Як адм. спагнанне Ш. накладаецца на асоб, вінаватых у адм. правапарушэннях. Заканадаўствам вызначаны падставы, парадак, памер і кола службовых асоб, якія паўнамоцны накладаць адм. Ш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯБЛО́НСКАЯ Таццяна Нілаўна (н. 24.2.1917, г. Смаленск, Расія),
украінскі жывапісец. Нар. мастак Украіны (1960). Нар. мастак СССР (1982). Правадз.чл.АМСССР (1975). Вучылася ў Кіеўскім маст. ін-це (1935—41), у 1944—73 (з перапынкам) выкладала ў ім (з 1967 праф.). Працуе ў розных жанрах. Жывапісная манера засн. на традыцыях нар. насценнай размалёўкі ў спалучэнні з дэкаратыўнасцю, вытанчанасцю пластычнага і колеравага рытмаў: «Хлеб» (1949), «Вясна» (1950), «Над Дняпром» (1954), «Разам з бацькам» (1962), «Жыццё ідзе» (1971), «Вечар. Старая Фларэнцыя» (1973), «Лён» (1977), «Вечар на лузе» (1979), «Ліпень» (1983), пейзажы, партрэты і інш.Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951, 1979.
Літ.:
Попова Л.И., Цельтнер В.П. Т.Яблонская. М., [1968];
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́МВЛІХ (Jamblichos) (каля 250, Халкіс, Сірыя — каля 325),
познаантычны філосаф-неаплатонік. Вучыўся ў Александрыі, потым у Рыме ў неаплатоніка Парфірыя. Працягваў характэрную для ўсяго неаплатанізму традыцыю сінтэзу буйнейшых ант.філас. вучэнняў з мэтай стварэння універсальнай карціны быцця. Зрабіў спробу рэстаўрацыі язычніцкага політэізму і міфалогіі шляхам міфалагічнай інтэрпрэтацыі неаплатанічнай іерархіі універсуму (быцця), абазначыў абстрактныя філас. катэгорыі імёнамі багоў і інш. міфалагічных істот. Распрацаваў тэорыю містэрыяльнай тэургіі (багадзейства), г.зн. далучэння людзей да прыроды бажаства праз здзяйсненне пэўных дзеянняў. Аўтар прац «Аб егіпецкіх містэрыях», «Аб піфагарэйскім жыцці», шматлікіх каментарыяў да прац Платона, Арыстоцеля і інш. Прыхільнікам вучэння Я. быў імператар Юліян, які бачыў у ім альтэрнатыву хрысціянству.
Літ.:
Лосев А.Ф. История античной эстетики. Т. 7, ч. 1. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНПО́ЛЬСКІ Борух Залманавіч (10.4.1898, г. Глухаў, Украіна —5.12.1975),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). Скончыў студыю пры Дзярж.яўр. т-ры Беларусі (1931) і працаваў у гэтым т-ры. У 1936—58 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. У 1960—67 рэжысёр Белдзяржфілармоніі. Выканаўца камед. і характарных роляў. Майстар эпізоду. Створаныя ім вобразы вылучаліся выразнай формай, яркімі сцэн. дэталямі ў раскрыцці характару: Батура («Партызаны» К.Крапівы), Нічыпар («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Маёр («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Ігнат Буйніцкі («Шчасце паэта» В.Віткі), Аптэкар («Рамэо. і Джульета» У.Шэкспіра), маркіз Рыкарда («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Лефлеш («Скупы» Мальера), Харытонаў («Рускія людзі» К.Сіманава), Ракала («За тых, хто ў моры!» Б.Лаўранёва) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РВЕТ (Jarvet) Юры Яўгенавіч (18.6.1919, Талін —5.7.1995),
эстонскі акцёр. Засл. арт. Эстоніі (1964). Нар.арт.СССР (1975). Вучыўся ў Эст.тэатр. ін-це (1945—49). На сцэне з 1941. З 1952 (з перапынкам) працаваў у Эст.драм. т-ры (Талін), у 1965—67 у Эстонскім маладзёжным т-ры. Майстар пераўвасаблення, тонка і дакладна акрэсленыя ім вобразы прасякнуты філас. глыбінёй, чалавечнасцю. Сярод роляў: Вайцінскі («Чалавек і бог» паводле А.Тамсаарэ), Бальзамінаў («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Папрышчын (монаспектакль «Запіскі вар’ята» паводле М.Гогаля), Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш. З 1955 здымаўся ў кіно: «Новы Нячысты з Пекла», «Мёртвы сезон», «Кароль Лір», «Салярыс», «Берагі» (тэлефільм), «Шукальнік прыгод», «Час вашага жыцця» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МІН Аляксандр Мікалаевіч (н. 27.3.1947, в. Хонава Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Д-рхім.н. (1993). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па інжынерыі аксідарэдуктаз і асяроддзяў правядзення іх рэакцый, мадэліраванні аксідарэдуктаз з выкарыстаннем калоідных асяроддзяў, вылучэнні і ачыстцы аксідарэдуктаз млекакормячых, грыбоў і дражджэй. Распрацаваў спосабы вылучэння глюкозааксідаз і каталаз з культ. вадкасці грыбоў, спосаб імабілізацыі ферментаў на палярных арган. носьбітах у абарачальна-міцэлярных асяроддзях.
Тв.:
Кинетические аспекты необратимой инактивации ферментов (разам з Дз.І.Мяцеліцам) // Успехи химии. 1987. Т. 56, № 11;
Обращенные мицеллы поверхностно-активных веществ в органических растворителях — модель биологических мембран (з ім жа) // Успехи биол. химии. 1988. Т. 28.