ЧУХРА́Й Рыгор Навумавіч (23.5.1921, г. Мелітопаль Запарожскай вобл., Украіна — 29.10.2001),
расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. Расіі (1969). Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1953), у 1966—71 выкладаў у ім. У 1965—75 маст. кіраўнік Эксперым. творчага аб’яднання пры кінастудыі «Масфільм». Першы фільм — «Сорак першы» (1956, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане, 1957). Фільмам уласцівы лірызм, топкі псіхалагізм, сац.-маральная праблематыка: «Балада пра салдата» (1959, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане; гал. прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1960), «Чыстае неба» (1961, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве), «Жылі-былі стары са старою» (1965), «Памяць» (1971), «Жыццё цудоўнае» (1980), «Я навучу вас марыць» (1984, з Ю.Швыровым) і інш. Ленінская прэмія 1961.
Літ.:
Зоркая Н. Портреты. М., 1966.
т. 17, с. 293
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)