САБАЛЕ́ЎСКІ Аляксандр Пятровіч (30.8.1905, г. Гарадок Віцебскай вобл. — 12.1.1988),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1945). УЧырв. Арміі з 1926. Са жн. 1937 карабельны ўрач на ледаколе «Георгій Сядоў»; ужн. 1937 — студз. 1940 учас 812-дзённага дрэйфу ледакола ў Паўн. Ледавітым акіяне дзякуючы намаганням С. члены экіпажа не захварэлі на цынгу і вытрымалі маразы, ён таксама актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх работах на ледаколе і льдзіне. УВял.Айч. вайну ў ліп.—вер. 1941 удзельнік баёў на Ленінградскім фронце. Да 1959 на ваенна-мед. службе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГІЕ́ВІЧ Мікола (Мікалай Антонавіч; 3.9.1921, в. Залессе Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 7.12.2000),
бел. пісьменнік, нарысіст. Скончыў Аршанскі настаўніцкі (1939), Магілёўскі пед. (1941) ін-ты. Настаўнічаў, працаваў у «Настаўніцкай газеце», час. «Народная асвета», у 1955—59 старшыня калгаса «Чырвоны пуцілавец» Старобінскага р-на. Друкаваўся з 1947. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957), «Будні калгасныя» (1959), п’ес «Што чула бярозка» (1963), «Расійскія пеўні», «Спалох у вялікім доме», камедыі «Смех і... толькі» (паст. Маладзечанскім нар. т-рам у 1975). Асн. тэма твораў — жыццё вёскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЛЬМАХ Яўген Міхайлавіч (11.5.1923, в. Вязаўніца Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1.6.1951),
Герой Сав. Саюза (1951). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1943). УЧырв. Арміі з 1941, удзельнік Вял.Айч. вайны. Учаскарэйскай вайны 1950—53 камандзір звяна ст. лейтэнант С. упаветр. баі збіў 2 бамбардзіроўшчыкі праціўніка, але і яго самалёт быў падбіты. С. прызямліўся на парашуце і загінуў у баі з дыверсійнай групай праціўніка.
Літ.:
Герои Советского Союза: могилевчане. Мн., 1965. Лобов Г. В небе Северной Кореи // Авиация и космонавтика. 1991. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎРАМЕ́НІЙ (Taormina),
старажытнагрэчаскі горад на ўсх. узбярэжжы Сіцыліі (цяпер г. Таарміна, Італія). Засн. ў 396 да н.э. сікуламі, элінізаваны бежанцамі з в-ва Наксас у 358 да н.э.У 1-ю Пунічную вайну Т. адзін з першых на Сіцыліі прызнаў рым. ўладу, за што атрымаў права саюзнай абшчыны. Учас 1-га Сіцылійскага паўстання рабоў (гл.Сіцылійскія паўстанні рабоў) важны апорны пункт паўстанцаў. Рабы дадаткова ўмацавалі Т., і рым. войскі здолелі захапіць горад толькі пры дапамозе здрады. У 34 да н.э. ў Т. засн.рым. калонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНАЧТЫТЛА́Н (Tenochtitlán),
горад у даліне Мехіка, сталіца дзяржавы ацтэкаўу 14 — пач. 16 ст. Паводле падання, засн. ў 1325 на востраве воз. Тэскока. Горад (пл. каля 7,5 км²) быў перарэзаны шматлікімі каналамі і злучаўся з мацерыком 3 дамбамі з пад’ёмнымі мастамі. Быў падзелены на 4 раёны, а кожны раён — на 5 кварталаў. У цэнтры Т. размяшчаліся манум. храмы (галоўны — выш. 30 м), палацы правіцеляў і знаці. Рамеснікі жылі ў асобным паселішчы Амантлан. Учасісп. заваявання Мексікі Т. разбураны (1521), на яго месцы засн.г.Мехіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́НСЛЕР, Чэнслар (Chancellor),
Рычард (?—10.11.1556), англійскі мараплавец. У 1553 камандаваў адным з трох караблёў экспедыцыі, адпраўленай англ.гандл. кампаніяй на пошукі Паўн.-Усх. праходу (гл.Паўночны марскі шлях) пад кіраўніцтвам Х.Уілабі. Абагнуўшы з Пн Скандынаўскі і Кольскі п-авы, дасягнуў вусця Паўн. Дзвіны. Быў прыняты ў Маскве Іванам IV і ў сак. 1554 атрымаў грамату на права свабоднага гандлю з Маскоўскай дзяржавай. Справаздачу Ч. апрацаваў яго спадарожнік К.Адамс. У 1555 Ч. 2-і раз пабываў у Маскве, на зваротным шляху загінуў учас шторму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСТА́К,
1) бел. і ўкр. назва манеты наміналам у 6 грошаўу 16—18 ст. 2) Расійская білонная манета, якая прызначалася для забеспячэння плацежаздольнасці арміі Пятра I на тэр. Беларусі, Украіны і Польшчы ў час Паўночнай вайны 1700—21. За эталон для чаканкі ўзята манета Рэчы Паспалітай у 6 грошаў. Афіцыйна ўстаноўленыя проба і лігатурная маса пры выпуску былі паменшаны (метрычная проба найменшая 210, маса 2,95 г). Рыначны курс абарачэння — 4 капейкі. Такі Ш. выпускалі Кадашаўскі і Красны манетныя двары ў 1707 і, магчыма, у 1708 штэмпелямі 1707.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛУ́ГІН Павел Уладзіміравіч (21.9.1910, в. Янова Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 21.3.1990),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. пяхотнае вучылішча (1942), Маскоўскі буд. тэхнікум (1954). УЧырв. Арміі з 1941, уВял.Айч. вайну на Сталінградскім, Паўд.-Зах., 3-м Укр. франтах. Перадавы атрад (40 байцоў) на чале з капітанам Я. вызначыўся пры фарсіраванні р. Дняпро каля г. Днепрапятроўск (Украіна), дзе 2 гадз ў халоднай вадзе вёў бой з ворагам, учас атакі пераадолеў 3 рады драцяной загароды, захапіў і пашырыў плацдарм. Да 1969 уСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖУ ДЭ (6.11.1886, пав. Ілун, прав. Сычуань, Кітай — 6.7.1976),
кітайскі ваенны, паліт. і дзярж. дзеяч. Маршал КНР (1955). Скончыў Юньнаньскае ваен. вучылішча (1911). У 1909 уступіў урэв. арг-цыю Тунмэнхой, вучыўся ў Гётынгенскім ун-це (1922—24, Германія). Удзельнік Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Да 1922 афіцэр у войсках мілітарысцкіх груповак (камандзір брыгады). У 1925—26 уСССР. Потым у Кітаі, далучыўся да Нац.-рэв. арміі (НРА), удзельнічаў уПаўночным паходзе 1926—28. Адзін з кіраўнікоў Наньчанскага паўстання 1927. Сфарміраваў 4-ы корпус Чырв. арміі (з Мао Цзэдунам), з 1931 галоўнакаманд. Чырв. арміі Кітая. Ваен. кіраўнік Паўночна-заходняга паходу 1934—36. УчасНацыянальна-вызваленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45 камандуючы 8-й арміяй, якая дзейнічала ў тыле яп. войск уПаўн. Кітаі. У ходзе трэцяй грамадзянскай вайны ў Кітаі 1946—49 камандаваў узбр. сіламі КПК — Нац.-вызв. арміяй Кітая (НВАК), якая нанесла паражэнне рэжыму Гаміньдана. У 1945—54 галоўнакаманд. НВАК. У 1954—59 нам. старшыні КНР, з 1959 старшыня Пастаяннага к-та Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў. З 1934 чл.ЦК і чл. Палітбюро ЦККПК, у 1956—69 і 1973—76 чл. Пастаяннага к-таЦККПК. Дачка Ч.Д. Чжу Мінь, прыехаўшы ў чэрв. 1941 у піянерскі лагер у Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., учасВял.Айч. вайны знаходзілася да 1944 на тэр. Беларусі (была арыштавана ням.-фаш. захопнікамі, але не апазнана; пасля вызвалення хавалася ў мірных жыхароў і партызан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАСЦЕ́ЙСКІ ЗА́МАК,
комплекс умацаванняў у Брэсце (Берасці) у 14—18 ст. Размяшчаўся каля сутокаў Мухаўца і Зах. Буга на трохвугольным у плане мысавым гарадзішчы. Пляцоўка замкавага дзядзінца (пл. больш за 2 га) была ўмацавана земляным валам, на якім знаходзілася 5 вежаў (драўляных, акрамя Берасцейскай вежы) і драўляныя абарончыя сцены-гародні з 129 «каморамі». Дзве вежы былі з брамамі, ад якіх праз Мухавец вялі масты ў горад; на адной з іх быў устаноўлены гадзіннік. Ніжнія паверхі сцен-гародняў выкарыстоўваліся як сховішчы для гараджан з іх скарбам. На верхнім ярусе знаходзілася крытая стрэшкай баявая галерэя («бланкаванье»), У лінію абарончых сцен былі ўключаны і жылыя памяшканні — «светлицы», пастаўленыя глухімі фасадамі ў бок «поля». У 1566 у цэйхгаузе Берасцейскага замка знаходзілася метал. даспехаў на 100 чал., 12 гармат, 1 марціра, 96 гакаўніц і інш.У замку былі помпы для скрытай падачы вады, якая ішла па падземных драўляных трубах. Помпы прыводзіліся ў дзеянне вадзяным млынам. У 14 ст. Берасцейскі замак быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна, палякамі, у 1500 вытрымаў аблогу крымскіх татараў, у 1525 згарэў, у 1648 учасантыфеадальнай вайны 1648—51 разбураны, адноўлены ва ўмовах вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1657 захоплены шведамі, у 1660 і 1661 — рускімі, у 1705 учасПаўн. вайны 1700—21 — шведамі. Пасля Паўн. вайны драўляныя ўмацаванні заменены 5-бастыённымі пабудовамі, якія пазней былі ўключаны ў склад новаўтворанай Брэсцкай крэпасці.