пластычныя масы на аснове ацвярджальных алігамераў (смол). Перапрацоўка Р. у вырабы суправаджаецца неабарачальнай хім. рэакцыяй, што прыводзіць да ўтварэння сеткаватых шклопадобных палімераў (гл.Ацвярдзенне палімераў), якія неабарачальна трацяць здольнасць пераходзіць у вязкацякучы стан. Найб. пашыраны Р. на аснове фенола-фармальдэгідных (фенапласты), мачавіна- і меламіна-фармальдэгідных (амінапласты), эпаксідных і поліэфірных смол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАНАЗІРА́ННЕ,
назіранне, аб’ектам якога з’яўляюцца псіхічны стан і дзеянні самога суб’екта. Узнікае ў працэсе зносін з інш. людзьмі, засваення сац. вопыту і сродкаў яго асэнсавання. Адыгрывае значную ролю ў фарміраванні самасвядомасці і самакантролю асобы. Ужывалася ў эмпірычнай псіхалогіі 18—19 ст. У сучаснай псіхалогіі С. ўлічваецца як факт, які патрабуе навук. тлумачэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНДРО́М (ад грэч. syndromē намнажэнне, збег),
сукупнасць сімптомаў, абумоўленых адзіным механізмам узнікнення хваробы (патагенезам), якія характарызуюць вызначаны паталаг.стан арганізма. У некат. выпадках адлюстроўвае ўсё захворванне цалкам, зрэдку адзін і той жа С. сустракаецца пры розных захворваннях. Напр., гемарагічны С. назіраецца пры вострым лейкозе, гемафіліі, цырозе печані і інш. Сучасная медыцына вылучае каля 1500 С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІНО́ТА, адзіноцтва,
адзін з псіхагенных фактараў, сац.-псіхал.стан ізаляцыі чалавека ад інш. людзей. Выклікаецца геагр. (тэрытарыяльнай), сац., турэмнай, псіхал. ізаляцыяй. Адзіноце спадарожнічаюць вострыя, часцей негатыўныя эмацыянальныя перажыванні, стрэсавая сітуацыя, псіхал. шок. Фізічна адзінокі індывід, звязаны з нейкімі ідэямі, маральнымі каштоўнасцямі і інш., адчувае прыналежнасць да пэўнай сац. групы, грамадства і г.д. Разам з тым індывід можа жыць сярод людзей, але адчуваць поўную ізаляванасць; такі стан — аснова для ўзнікнення шызафрэнічнага стрэсу. Адсутнасць сувязяў з духоўнымі каштоўнасцямі, нормамі, сімваламі выступае як маральная адзінота, з сац. наваколлем — сацыяльная. Фізічная адзінота ўзмацняецца, калі ёй спадарожнічае маральная ці псіхалагічная. Маральная адзінота становіцца адметнай рысай грамадства, у якім разбураецца таталітарны калектывізм і людзі атрымліваюць свабоду самавызначэння, не маючы для гэтага ні імкнення, ні звычак. Аднак побач з адзінотай, якая носіць негатыўны характар, існуе і адзінота, якая лечыць, дапамагае асобе больш поўна раскрыць свае здольнасці, талент, своеасаблівасць.
Літ.:
Швалб Ю.М., Данчева О.В. Одиночество. Киев, 1991;
Фромм Э. Бегство от свободы: Пер. с англ.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТРАФІ́Я ДЗІЦЯ́ЧАЯ,
хранічнае расстройства харчавання з парушэннем абмену рэчываў. Найчасцей развіваецца ў дзяцей з пахудзеннем на 10—20% пры 1-й ступені (лёгкая Д.), на 20—30% пры 2-й (сярэдняцяжкая Д.) і больш як на 30% пры 3-й (цяжкай Д.), што парушае гарманічнае развіццё. Бывае з памяншэннем масы цела ў адносінах да яго даўжыні (гіпатрафія), з нармальнай ці лішняй масай цела (паратрафія), з прапарцыянальным зніжэннем масы і даўжыні цела (гіпастатура). Узнікае ва ўлонні маці ці ў першыя тыдні жыцця дзіцяці (нястача ежы і хваробы маці пры цяжарнасці, узрост, прафес. шкоднасці, алкагалізм і інш.) і постнатальна (пасля нараджэння) пад уздзеяннем эндагенных (імунадэфіцытны стан, заганы развіцця ўнутр. органаў, асабліва страўнікава-кішачнага тракту і інш.) і экзагенных (аліментарныя, інфекц. ўздзеянні, няправільны догляд) фактараў. Д. выклікае парушэнне дзейнасці ферментаў стрававальна-кішачнага тракту, працэсаў расшчаплення і ўсмоктвання харч. рэчываў, абмену буд. і энергет. працэсаў, дзейнасці нерв. сістэмы, кровазвароту. Арганізм знясільваецца, супраціўленне яго зніжаецца, можа развіцца таксіка-септычны стан, што прыводзіць да смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДА́Я БЕЛАРУ́СЬ»,
заходнебеларускі літаратурна-грамадска-навуковы часопіс. Выйшаў 1 нумар у 1936 у Вільні на бел. мове. Рэдактар В.Тумаш. Меў на мэце кансалідацыю маладых літ. і навук. сіл на грунце нац. ідэі. Ухваляў намаганні розных арг-цый (Т-вабел. школы, Бел. ін-та гаспадаркі і культуры і інш.) у барацьбе за бел. школу, асвятляў стан і задачы нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі (арт. «Інтэлігенцыя ў беларускім культурна-грамадскім жыцці» М.Шкялёнка, «Ці існуе крызіс беларускага руху?» В.Грышкевіча), знаёміў з гісторыяй бел. летапісаў, у т. л. з уключанымі ў іх аповесцямі і апавяданнямі (Я.Станкевіч). Змясціў артыкулы Р.Шырмы «Мастацкая песня ў Заходняй Беларусі» (пра творчасць кампазітара К.Галкоўскага), С.Станкевіча пра станбел. паэзіі 1920-х г., маст. творы А.Александровіча, М.Васілька, П.Галавача, Х.Ільяшэвіча, М.Машары, М.Танка, а таксама хроніку культурнага жыцця ў Зах. Беларусі і БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЙСТЭ́РСТВА»,
штоквартальны навукова-практычны часопіс прафесіянальнай адукацыі. Выдаецца з 1993 у Мінску на бел. і рус. мовах Рэсп. ін-там прафес. адукацыі. Асвятляе стан, перспектывы, дасягненні сучаснай айч. і замежнай адукацыі. Скіраваны на фарміраванне канцэптуальна новых падыходаў у сферы адукацыі. Змяшчае тэарэт. і практычныя рэкамендацыі павышэння майстэрства і ўмельства ў розных відах дзейнасці, навук. распрацоўкі бел. вучоных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́НДРА,
гарадскі пасёлак у Крымскай вобл. Украіны, прыморскі кліматычны курорт за 5 км на У ад г. Ялта. Лек. фактары і сродкі: субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу, марскія купанні, аэрагеліятэрапія, вінаградалячэнне. Уплывае на агульны стан здароўя хворых з парушэннямі абмену рэчываў, сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм і інш. У М. вытв.агр. аб’яднанне вінаробчай прам-сці «Масандра».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКА́ЗЧЫКІ ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ,
выражаныя ў лічбах характарыстыкі ўласцівасцей эканам. аб’ектаў, працэсаў або рашэнняў, якія паказваюць стан эканомікі краіны, рэгіёна, прадпрыемства, сям’і і інш., а таксама змены гэтага стану, эканам. развіццё, рост, уздым або спад. Адрозніваюць П.э. колькасныя, якасныя, адзінкавыя і групавыя (агрэгаваныя, сінтэтычныя, абагульненыя). У залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляюцца на аналіт., прагнозныя, планавыя, разліковыя, стат., справаздачныя.