АЦЭТЫЛЕ́Н,
ненасычаны вуглевадарод, CH≡CH. Мал. м. 26,04. Бясколерны газ, tпл -80,8 °C, у цвёрды стан пераходзіць мінаючы вадкі, мала растваральны ў вадзе, растваральны ў ацэтоне. Сумесі з паветрам (2,3—80,7% аб’ёмных) выбухова небяспечныя. Атрымліваюць узаемадзеяннем карбіду кальцыю з вадой: Cac2+H2O → C2H2+Ca(OH)2 ці тэрмаакісляльным крэкінгам прыродных газаў. Зыходнае рэчыва для
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)