ХВАЛЕ́Й Яўген Іванавіч (н. 1.1.1947, в. Белькаўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1971). Працаваў у стаўбцоўскай раённай газеце, выд-ве «Народная асвета», з 1976 на Бел. радыё і тэлебачанні, з 1985 у выд-ве «Юнацтва», з 2003 у час. «Славянскі свет. Крыніца». Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў паэзіі «Прычасце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), «Квадры памяці» (1992), «Прыстань віцінаў» (1996). У аповесці для падлеткаў «Пацукі, або Таямнічы дзённік» (1991) і яе працягу «Прынцэса з тусоўкі» (2000) узнімае надзённыя праблемы сучаснай школьнай моладзі. Дзецям прысвечаны яго казкі і вершы кніг «Насціны гасціны» (1989), «Каця на планеце радапедаў» (1997), «Дзіва-сны дзяўчынкі Вікі» (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУПЕ́НЬКА Генадзь Серафімавіч (н. 6.4.1936, в. Падбярэззе Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. крытык і літаратуразнавец. Скончыў БДУ (1965). З 1969 працаваў у НДІ педагогікі Мін-ва асветы Беларусі, у 1979—2001 у выд-ве «Мастацкая літаратура» (у 1982—96 заг. рэдакцыі). Яго кнігі нарысаў, літ. партрэтаў, артыкулаў «Цеплыня чалавечнасці» (1977), «Галоўнае — талент» (1987) прысвечаны праблемам маст. майстэрства, творчай індывідуальнасці пісьменніка, творчасці Я.Брыля, А.Васілевіч, Н.Гілевіча, І.Мележа, П.Місько, І.Пташнікава, Я.Скрыгана, В.Хомчанкі, Ф.Янкоўскага і інш. Пераклаў на бел. мову аповесці «Мілы ба-пэр!» Ц.Дзеры (1983), «Кат» П.Лагерквіста (1986, з М.Гілем) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБА́ТАЎ Георгій Міхайлавіч (7.5.1919, в. Рэкта Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 2.2.1957),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскае пед. вучылішча (1938). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны», «Советская Белоруссия». У Вял.Айч. вайну з 1942 у тыле ворага, карэспандэнт газ. «Савецкая Беларусь». З 1943 у газ. «Звязда», «Известия» па Беларусі, заг. аддзела, нам.гал. рэдактара час. «Маладосць». Друкаваўся з 1939. Яго творы прысвечаныпартыз. барацьбе ў Вял.Айч. вайну. Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), аповесцей «Ёсць на свеце Масква» (1955), «Шумелі пушчы» (1957), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950), «Неспакойныя сэрцы» (1951), апавяданняў і інш. На бел. мову пераклаў «Слова перад пакараннем смерцю» Ю.Фучыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́СЛАЎСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1984 у Браславе на базе школьнага музея. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 147,6 м²), больш за 12 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). Сярод экспанатаў археал. знаходкі (неаліт. прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні 11 ст., энкалпіёны, кафля і зброя з замка ў Іказні, посуд і манеты з сярэдневяковай Друі і інш.), матэрыялы з гісторыі Браслаўшчыны часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, пра падзеі вайны 1812, паўстання 1863—64, перыяду ўваходжання Зах. Беларусі ў склад Польшчы, Вял.Айч. вайны. Этнагр. матэрыялы прадстаўлены вырабамі ткацтва, ганчарства, кавальства, разьбярства, пляцення, нар.муз. інструментамі. Асобныя экспазіцыі прысвечаны краязнаўству Браслаўшчыны, мастаку П.Сергіевічу, медыку С.Нарбуту (сын гісторыка Т.Нарбута). З 1989 праводзяцца навук.-краязнаўчыя канфер. «Браслаўскія чытанні».
Засн. ў 1935 у г. Ваўкавыск як краязнаўчы, з 1940 дзярж., з 1953 ваенна-гіст. музей. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 198 м²), 31,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). У калекцыі музея археал. знаходкі з раскопак паселішчаў у Ваўкавыску і стараж. ўзбраенне воіна (наканечнікі стрэл лука, арбалета, кап’я, кальчуга, даспехі ням. рыцара, крыжацкі меч), халодная (алебарды, палашы, шаблі) і агнястрэльная (пісталеты, стрэльбы, гармата) зброя 16 — пач. 19 ст., мундзіры рус. салдат і афіцэраў гусарскіх і ўланскіх палкоў вайны 1812. Матэрыялы перыяду Вял.Айч. вайны прысвечаны абароне горада ў 1941, дзейнасці патрыят. падполля, вызваленню ў 1944. Захоўваюцца экспанаты пра жыццё і дзейнасць Баграціёна, дзеячаў КПЗБ С.В.Прытыцкага, В.З.Харужай, С.С.Панковай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ДЭЛЬ (Bredel) Вілі (2.5.1901, г. Гамбург, Германія — 27.10.1964),
нямецкі пісьменнік, прадстаўнік сацыялістычнага рэалізму. Прэзідэнт АМ ГДР (з 1962). Удзельнік Гамбургскага паўстання 1923. У 1933—34 вязень фаш. канцлагера, адкуль уцёк. У 1934—45 у эміграцыі (Прага, Масква). Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі (1937—39). Яго палітычна завостраныя раманы «Машынабудаўнічы завод Н. і К» (1930), «Розенгофская вуліца» (1931, бел.пер. 1933), «Выпрабаванне» (1935, бел.пер. 1937), «Ад Эбра да Волгі» (1939—48), трылогія «Родныя і знаёмыя» (1941—53) і інш.прысвечаны антыфаш. і антываен. змаганню, а таксама жыццю рабочых у ГДР. На бел. мову творы Брэдэля перакладалі В.Вольскі, К.Даўкша, В.Сёмуха і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ, «Акты Московского государства, изданные Императорскою Академиею наук»,
збор дакументаў па паліт. і ваеннай гісторыі Расіі. Выдадзены Рас.АН пад рэд. Н.А.Папова і Дз.Я.Самаквасава (т. 1—3. Спб., 1890—1901). Том 1-ы ахоплівае 1571—1634, 2-і — 1635—59, 3-і — 1660—64. Змешчаны дакументы са справаводства Маскоўскага стала Разраднага прыказа: пра станічную і вартавую службу на Пд Расіі ў 1570—90-я г., засечную пабудову 1638, барацьбу з набегамі крымскіх татараў у 17 ст. Шэраг дакументаў прысвечанываен. дзеянням 1614—18, войнам з Рэччу Паспалітай (1632—34, 1654—67) і Швецыяй (1656—58), эканам., паліт., ваен. гісторыі Рэчы Паспалітай і Крыма; ёсць звесткі пра становішча служылых людзей, Маскоўскае паўстанне 1662.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАКО́ЛЬСКІ Павел Рыгоравіч (1.7.1896, С.-Пецярбург — 9.10.1978),
рускі паэт. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Быў рэжысёрам у тэатры імя Я.Вахтангава. Першая кніга вершаў выйшла ў 1922. Імкненне да гіст. абагульненняў вызначаюць зб-кі «Захад» (1926), «Трэццяя кніга» (1927), паэмы «Рабесп’ер і Гаргона» (1928), «Камуна 1871 года» (1933), «Франсуа Віён» (1934). Сав. рэчаіснасці прысвечаны паэмы «Чкалаў» (1942), «Сын» (1943, Дзярж. прэмія СССР, 1946), «У завулку за Арбатам» (1954). Аўтар зб-каў вершаў «Дзесяць гадоў» (1953), «Пра Пушкіна» (1960; вершы, пераклады, артыкулы), «Чацвёртае вымярэнне» (1964), «Аповесць мінулых гадоў» (1969). Пісаў літ.крытычныя артыкулы, нарысы.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1971—73. Бел.пер. — у кн.: Анталогія рускай савецкай паэзіі. Мн., 1936;
грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1950). Друкаваўся з 1948. Першая кніга — зб. гумарыстычных апавяданняў «Вясковы хлапчук» (1958). Раманы «Я, бабуля, Іліко і Іларыён» (1960), «Я бачу сонца» (1962, за абодва прэмія Ленінскага камсамола 1967) прысвечаны жыццю груз. вёскі ў гады Вял.Айч. вайны. У раманах «Сонечная ноч» (1967), «Белыя сцягі» (1972, Дзярж. прэмія Грузіі імя Ш.Руставелі 1975), «Закон вечнасці» (1978, Ленінская прэмія 1980), аповесці «Кукарача» (1980) і інш. разглядае актуальныя сац.-этычныя праблемы Грузіі. Творы адметныя спалучэннем камічнага з драматычным, нац. гумару з глыбокім лірызмам. Асобныя творы экранізаваны, інсцэніраваны. На бел. мову творы Д. перакладалі В.Нікіфаровіч, У.Сіўчыкаў, М.Стральцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕДЫГЕ́Й, Ідыгу,
Ідыку (1352—1419),
эмір Белай Арды, заснавальнік Нагайскай Арды. Разам з ханам Цімур Кутлукам пачаў вайну з Тахтамышам. У 1397 узначаліў войска Залатой Арды. У бітве на Ворскле 1399 разбіў аб’яднаныя сілы вял.кн.літ. Вітаўта і Тахтамыша. Пасля смерці Цімур-Кутлука ў 1399 фактычна стаў на чале Залатой Арды, правёў аб’яднанне ўсіх ранейшых улусаў манг. палкаводца Джучы. У 1406 забіў Тахтамыша разам з ханам Шадыбекам забілі Тахтамыша, у 1407 арганізаваў паход на г. Булгар. У 1408 напаў на Русь, разбурыў гарады Серпухаў, Дзмітраў, Растоў, Пераяслаў, Ніжні Ноўгарад, аблажыў Маскву, але не ўзяў яе. У час смуты 1410—12 Е. страціў уладу ў Ардзе і ўцёк у Харэзм. Забіты сынам Тахтамыша. Жыццю Е. прысвечаны гераічны эпас цюрк. народаў «Едыгей».