сістэматызаваны заканадаўчы акт, які рэгулюе лясныя праваадносіны. Прыняты 21.6.1979. Уключае прэамбулу, 7 раздзелаў, 128 артыкулаў. 1-ы раздзел прысвечаны агульным пытанням: вызначае задачы ляснога заканадаўства, склад дзярж. ляснога фонду, замацоўвае дзярж. ўласнасць на лясы; 2-і раздзел прысвечаны пытанням лесакарыстання; 3-і — пытанням аднаўлення і павелічэння прадукцыйнасці лясоў; 4-ы ахове і абароне лясоў; 5-ы — дзярж. ўліку лясоў, дзярж.лясному кадастру і лесаўпарадкаванню; 6-ы прадугледжвае віды парушэнняў ляснога заканадаўства і адказнасць за іх; 7-ы прысвечаныміжнар. дагаворам у галіне лясных адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬВЫ,
у скандынаўскай міфалогіі ніжэйшыя прыродныя духі (першапачаткова, магчыма, і душы памерлых), якія ўплывалі на ўрадлівасць. Ім быў прысвечаны асобны культ. Часам альвы проціпастаўляліся вышэйшым багам — асам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ГІСТАРЫ́ЧНЫ АГЛЯ́Д»,
навукова-гістарычны часопіс. Выходзіць з 1994 у Мінску на бел. мове 2 разы на год. Друкуюцца арыгінальныя і перакладныя артыкулы, дакументы, рэцэнзіі. Публікацыі прысвечаны ў асн. этнічнай гісторыі, метадалогіі гіст. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРТУ́МН, Вартумн,
у рымскай міфалогіі бог розных перамен (у порах года, цячэнні рэк, настроях людзей і інш.). Паводле адной версіі, першапачаткова сабінскі бог, паводле другой — бог г.Вальсінія, гал. бажаство этрускаў. У Рыме Вертумну быў прысвечаны храм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСЗО́Н (Монас Ісакавіч) (26.12. 1907, г. Магілёў — 30.11.1980),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1929). Працаваў у гіст. і быт. жанрах. Гіст. падзеям прысвечаны творы «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 г.» (1937), «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі. 1939 год» (1940), «Паўстанне рамеснікаў у Магілёве ў 1606 г.» (з М.Беляніцкім, 1964), «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе ў Мінску» (1974), «Камуністычны Маніфест» (1980) і інш. Тэме Вял.Айч. вайны прысвечаны карціны «Клятва танкістаў» (1946), «Вяртанне» (1958), трыпціх «Не забудзем, не даруем!» (1965) і інш. Аўтар твораў «Мінск адраджаецца» (1949), «Раніца» (1958), «На будоўлі» (1965), «Мінск і мінчане» (1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУШЭ́ЎСКІ (Аляксандр Сяргеевіч) (1877, г. Уладзікаўказ, Расія — 1943),
украінскі гісторык. Брат М.С.Грушэўскага. Скончыў Кіеўскі ун-т. Гал. яго працы прысвечаны гісторыі паўд.-бел. зямель у феад. эпоху. У манаграфіі «Пінскае Палессе» [ч. 1. «Нарыс гісторыі Турава-Пінскага княства XI—XIII стст.» (Кіеў, 1901); ч. 2. «Тураў, Гарадок і Пінск у складзе Вял.кн. Літоўскага. Пінскае староства каралевы Боны. XIV—XVI стст. Пінскія акты XV—XVI стст.» (Кіеў, 1903)] на падставе летапісных звестак і актавых матэрыялаў прасачыў паліт. гісторыю рэгіёна, працэсы развіцця феад. адносін, гасп. і прававое становішча розных груп насельніцтва, гісторыю правасл. царквы на Палессі. Гарадам ВКЛпрысвечаны даследаванні Грушэўскага «Павіннасць гарадавой працы ў Вялікім княстве Літоўскім» (Петраград, 1914) і «Гарады Вялікага княства Літоўскага ў XIV—XVI стст.» (Кіеў, 1918).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ТЛАЎСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Адкрыты ў 1968 у г.п. Дзятлава Гродзенскай вобл.Пл. экспазіцыі 326 м², больш за 10 тыс. экспанатаў (1997). Экспазіцыя музея знаёміць з гісторыяй Дзятлаўшчыны са стараж. часоў да нашых дзён. Сярод экспанатаў археал. знаходкі эпох мезаліту і неаліту, човен 16 ст., выяўлены каля в. Пархуты, матэрыялы пра землякоў — удзельнікаў кастр. падзей 1917, грамадз. вайны, пра становішча працоўных у 1920—30-я г., дзейнасць КПЗБ. Экспануюцца вырабы мясц. майстроў, прадметы нар. побыту, адзенне, узоры маст. ткацтва, дакументы, асабістыя рэчы С.В.Прытыцкага, В.З.Харужай, М.Танка. Асобныя стэнды прысвечаны падзеям Вял.Айч. вайны (дзейнасць падполля, партызан. злачынствы ням.-фаш. акупантаў, вызваленне раёна), Героям Сав. Саюза Б.А.Булату, Ф.М.Сінічкіну. Макет помніка скульпт. А.Салятыцкага і карціна мастака П.Свентахоўскага прысвечаны І.Ю.Філідовічу, які паўтарыў подзвіг І.Сусаніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ДЫ (лац. Idus),
у старажытнарымскім календары назва 15-га дня ў сакавіку, маі, ліпені, кастрычніку і 13-га дня ў астатніх месяцах. І. былі прысвечаныЮпітэру, якому ў гэтыя дні прыносілі ў ахвяру авечку. Па І. рымляне (як і па календах) вялі лік дзён унутры месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСТУ́ЖАЎ-РУ́МІН (Канстанцін Мікалаевіч) (26.5.1829, с. Кудрашкі Ніжагародскай губ. — 14.1.1897),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1851). З 1865 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1890 акадэмік. У 1878—82 узначальваў Вышэйшыя жаночыя курсы ў Пецярбургу (Бястужаўскія). Чл. Археаграфічнай камісіі, Рус.геагр.т-ва і інш. Распрацоўваў пытанні крыніцазнаўства, шматлікія працы прысвечаны пытанням гістарыяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хрысціянская царк. служба па нябожчыку, а таксама ў гадавіну яго смерці. Існуюць таксама ўсяленскія П. ў памяць пра ўсіх памерлых. П. грамадзянская — агульны сход тых, хто прыйшоў на пахаванне, прысвечаны памяці памерлага; жалобны мітынг каля труны (урны з прахам) з развітальнымі прамовамі перад пахаваннем.