кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Горацкім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскай вобл. 4—7.10.1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася ням. 36-м ахоўным палком, сіламі старшага нач. СС і паліцыі Расія—«Цэнтр», у т. л. батальён паліцэйскага палка, роты мінамётная, танк., сувязі, батальёны паліцэйскі і асобны Дырлевангера, спец. сапёрныя падраздзяленні. Карнікі блакіравалі ўсе лясныя масівы і нас. пункты на З ад Дрыбіна і на ПнЗ ад Горак. Партызанам і ч.мясц. жыхароў удалося вырвацца з блакады. Гітлераўцы загубілі шмат мясц. жыхароў, разрабавалі і спалілі вёскі. У в. Добрая, Машкова, Рэкатка яны пакінулі паліцэйскія падраздзяленні для стварэння гарнізонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГІЯМАНТА́Н [новалац. Regiomontanus; сапр.Мюлер
(Müller) Іаган] (6.6.1436, г. Кёнігсберг, Германія, цяпер г. Калінінград, Расія — 6.7.1476),
нямецкі астраном і матэматык. У 1461—68 жыў у Італіі, дзе вывучаў творы грэч. матэматыкаў і астраномаў. У 1468—71 праф. Венскага ун-та. Заснаваў адну з першых у Еўропе астр. абсерваторый (г. Нюрнберг, 1471), пры якой існавалі майстэрня па вырабе астр. інструментаў і друкарня. У 1475 па запрашэнні папы пераехаў у Рым для ўдзелу ў работах па ўдасканаленні календара. Аўтар першых друкаваных астр. табліц, якімі карысталіся В. да Гама, Х.Калумб і інш. мараплаўцы.
Літ.:
Белый Ю.А. Йоганн Мюллер (Региомонтан), 1436—1476. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЛІЧАЎ (Аркадзь Аляксеевіч) (н. 9.1.1933, в. Леніна Чарапавецкага р-на Валагодскай вобл., Расія),
рускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). З 1959 у газ. «Знамя юности» і «Советская Белоруссия». У 1967—78 у час. «Неман» (з 1974 заг. аддзела). З 1980 жыве ў Маскве Друкуецца з 1959. Першая кн. аповесцей і апавяд. — «Зямны палац» (1970). Раманы «Інжынеры» (1975), «Заберагі» (1978) пра Вял.Айч. вайну. У зб. аповесцей «Зялёны дзень» (1973) узнімае маральна-этычныя пытанні. Аўтар нарысаў, дакумент. аповесці «Дынастыя Мудрацовых» (1966). Перакладае на рус. мову творы бел. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ (Вісарыён Дзмітрыевіч) (6.8.1908, г. Омск, Расія — 1991),
расійскі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1970). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Казанскі ун-т (1930). З 1935 ва Уральскім навук. цэнтры АНСССР, з 1958 у Ін-це фізікі металаў АНСССР (г. Екацярынбург), адначасова ў 1944—59 выкладаў ва Ўральскім політэхн. ін-це. Навук. працы па кінетыцы пераўтварэнняў пераахалоджанага аўстэніту, тэорыі фазавых і структурных пераўтварэнняў пры награванні сталі, умацаванні і легіраванні сталей і сплаваў. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Фазовые и структурные превращения при нагреве стали. Свердловск;
М., 1954 (разам з К.А.Малышавым, Б.Г.Сазонавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЗО́НАЎ (Міхаіл Іванавіч) (н. 7.10.1938, г. Канск Краснаярскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікі і тэхнікі плазмы. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў Маскоўскі ун-т (1961). З 1976 у Брэсцкім тэхн. ун-це. Навук. працы па даследаванні нізкатэмпературнай плазмы, доўгіх эл. і турбулентных дуг, прыэлектродных працэсаў. Распрацаваў прамысл. плазматроны з высокім цеплавым і эл.ккдз.
Тв.:
Влияние газовой завесы на теплообмен между турбулентной дугой и стенкой разрядной камеры (у сааўт.) // Изв. Сиб. отд.АНСССР. Сер. техн. наук. 1975. №8, вып. 2;
Применение плазмотрона с межэлектродной вставкой для осаждения углеродных пленок (у сааўт.) // Физика плазмы и плазменные технологии. Мн., 1997. Т. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (н. 3.2.1946, г. Чыта, Расія),
бел. вучоны ў галіне мед. гігіены. Д-рмед.н. (1991), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975), з 1977 працаваў у ім, з 1997 у Бел.НДІ санітарыі і гігіены (дырэктар). Навук. працы па абгрунтаванні гігіенічных рэгламентаў якасці навакольнага асяроддзя, распрацоўцы сучаснай канцэпцыі ацэнкі і кіравання экалагічнай рызыкай з мэтай аховы здароўя, экалагічнай эпідэміялогіі.
Тв.:
Шумовое загрязнение городов — акустический стресс населения. Мн., 1997 (разам з Л.А.Аляшкевічам, В.П.Філонавым);
Профессиональные аллергозы. Мн., 1998 (разам з С.У.Федаровічам, В.П.Філонавым);
Экологоэпидемиологическая оценка риска для здоровья человека качества атмосферы. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ЛЬСКІ (Аляксандр Кузьміч) (6.12.1903, ст. Алексікава Нованікалаеўскага р-на Валгаградскай вобл., Расія — 14.11.1979),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. артылерыі (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскую артыл. школу (1925), артыл. курсы ўдасканалення камсаставу (1933, 1937), Вышэйшыя акад. курсы пры Акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. У час Бел. аперацыі 1944 артылерыя 2-га Бел. фронту пад камандаваннем С. нанесла ўдары на рашаючых напрамках, што садзейнічала прарыву варожай абароны, фарсіраванню рэк Проня і Бася, выхаду да Дняпра і разгрому праціўніка. Да 1955 на камандных пасадах у Сав. Арміі, навук. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАРО́ДАК,
прыроднае адасабленне самароднага металу (золата, радзей серабра, медзі, плаціны) масай больш за 1 г (зрэдку 10 мг) у карэнных і россыпных радовішчах. Найб. С. золата: «Пліта Холтэрмана» (93,5 кг, з залатаноснай пародай 285 кг), «Жаданы незнаёмец» (70,9 кг з кварцам; абодва ў Аўстраліі). С. серабра больш за 500 кг знойдзены ў Канадзе, скопішчы С. серабра з аргентытам (40 т) у Германіі; тыповымі з’яўляюцца гіганцкія пласціны серабра, скопішчы выцягнутых і выгнутых крышталёў, дэндрытаў у Нарвегіі, Чылі. Глыбы самароднай медзі (400 т) знойдзены ў ЗША, 842 кг у Казахстане, канкрэцыя медзі 75 кг у ЗША. С. плаціны (плаціноідаў) параўнальна рэдкія; унікальная знаходка ( да 8,4 кг) на Урале (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГІ́ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 18.3.1935, стойбішча Набіль Сахалінскай вобл., Расія),
ніўхскі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1959), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Піша на рус. і ніўхскай мовах. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Салёныя пырскі» (1962), «Легенда аб таполі» (1965); апавяд. і аповесцей «Ніўхскія легенды» (1961), «Блакітныя горы» (1962), «Ізгін» (1965), «Тынграй» (1970), «У царстве ўладароў» (1973), «Падарожжа ў стойбішча Лунва» (1985); раманаў «Несапраўдны гон» (1965), «Жаніцьба Кевонгаў» (1975); кн. нарысаў «Па астравах скарбаў» (1976). Для твораў характэрны лірызм, рэалістычнае адлюстраванне з’яў і падзей, псіхалагізм. На бел. мову асобныя творы С. пераклаў К.Кірэенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЖЭ́ЎСКІ (Аляксандр Міхайлавіч) (27.8.1930, г. Арзамас Ніжагародскай вобл., Расія — 21.3.1983),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1953). З 1953 у Ін-це фізікі АН Беларусі. З 1967 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па люмінесцэнцыі, квантавай электроніцы і нелінейнай спектраскапіі, праблемах выкладання фізікі ў ВНУ. Устанавіў асн. заканамернасці ўзаемадзеяння лазернага выпрамянення са складанымі арган. малекуламі.
Тв.:
Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. Мн., 1971 (разам з А.Н.Сеўчанкам);
Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргон. подход). Мн., 1983 (разам з В.М.Навумчыкам);