СЦЕПАНЕ́НКАЎ Мікалай Капітонавіч (н. 31.10.1925, в. Харына Духаўшчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1988), праф. (1974). Акад. Рас. акадэміі праф. адукацыі (1998). Скончыў Смаленскі пед. ін-т (1951). Працаваў дырэктарам сярэдняй школы. З 1962 у Гродзенскім пед. ін-це, з 1974 у Бел. пед. ун-це. Даследуе праблемы політэхн. адукацыі і прафарыентацыі навучэнцаў, пед. адукацыі настаўніцкіх кадраў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў, навукова-метадычных прац.
Тв.:
Политехнические основы подготовки учащихся к труду. Мн., 1982;
Профессиональная ориентация учащихся. Мн., 1993;
Планирование работы классного руководителя. Мн., 1996;
Педагогика. 2 изд. Мн., 2001.
т. 15, с. 307
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)