КАЛЕ́СНІКАЎ (Віталь Міхайлавіч) (15.8.1922, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 25.11.1964),
Герой Сав. Саюза (1944). Вучыўся ў Рагачоўскім настаўніцкім ін-це. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1952), Генштаба (1961). У Вял.Айч.вайну на фронце з чэрв. 1941. Удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Камандзір стралк. ўзвода мал. лейтэнант К. вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім р-не: у час бою ўзначаліў роту, пад агнём праціўніка арганізаваў яе пераправу цераз раку. Да 1964 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАВА́ЛЕНКА (Уладзімір Ануфрыевіч) (22.4.1917, в. Скрэбні Віцебскага р-на — 22.3.1944),
Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Скончыў Сухумскае ваен.-пях. вучылішча (1941). У Вял.Айч.вайну на фронце са студз. 1942. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў. Камандзір палка маёр К. вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Чарнігаўшчыны і Палесся: полк пад камандаваннем К. першы фарсіраваў р. Сейм, авалодаў чыг. ст. Бахмач, фарсіраваў Дзясну, Дняпро, Прыпяць; 23.9.1943 адбіў 8 контратак, знішчыў шмат жывой сілы і тэхнікі праціўніка. К. памёр ад ран у баі.
дагестанскі пісьменнік. Вучыўся ў Ленінградскім маш.-буд. ін-це (1928—31). Друкаваўся з 1931. Пісаў на рус. мове. Складальнік зб-каў «Дагестанскія паэты» (1932), «Дагестанская анталогія» (1934), кніг горскага фальклору «Песні горцаў» (1939), «Разьба па камені» (1940). Аўтар цыкла навел «Паэт» (1944) і «Запісныя кніжкі» (выд. 1956). У кн. «Франтавыя нарысы» (1944) героіка ўсенар. барацьбы з ням.-фаш. захопнікамі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЦКІ (Апанас Зіноўевіч) (1902, в. Карнілаўка Хіславіцкага р-на Смаленскай вобл., Расія — 3.3.1980),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу (1925), Качынскую 1-ю ваен. школу лётчыкаў, Серпухаўскую школу паветр. бою (1927), курсы ўдасканалення камандуючага саставу пры Акадэміі імя Жукоўскага (1933), Ліпецкую вышэйшую лётна-тактычную школу (1937). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах; камандзір дывізіі, корпуса, якія вызначыліся пры вызваленні Бабруйска, у баях пад Берлінам. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКЕ́ВІЧ (Дзмітрый Андрэевіч) (16.10.1904, в. Дроздава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — люты 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч.вайну. Скончыў Рэсп. школу прапагандыстаў пры ЦККП(б)Б (1937). З 1926 на сав. і прафсаюзнай рабоце ў Талачынскім р-не, у органах міліцыі. З 1937 1-ы сакратар Заслаўскага РК КП(б)Б. У 1938—40 чл.ЦККП(б)Б. З мая 1942 чл. Мінскага падп. ГК КП(б)Б, узначальваў разведвальную работу. У кастр. 1942 арыштаваны і закатаваны гітлераўцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛЬ (Сцяпан Георгіевіч) (2.12.1894, в. Дварэц Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.1.1975),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1940). У 1933—37 камандзір і камісар авіябрыгады ў Бел. і Кіеўскай ваен. акругах. У Вял.Айч.вайну на Цэнтр., Варонежскім, Сцяпным і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір авіядывізіі знішчальнага авіякорпуса. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Кіева, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі. У 1947—51 нач. ф-та Ваен. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ПНІКАЎ (Аляксандр Маркавіч) (21.5.1892, в. Залессе Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 30.3.1976),
генерал-лейтэнант (1958). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1926). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У Вял.Айч.вайну на Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Закаўказскім, Цэнтр., 1-м і 2-м Бел., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір стралк. дывізіі, нам. камандуючага арміяй, пам. камандуючага войскамі фронту, нам.нач. тылу франтоў. Удзельнік Чарнігаўска-Прыпяцкай, Гомельска-Рэчыцкай, Львоўска-Сандамірскай, Мараўска-Астраўскай і Пражскай аперацый. Да 1958 нач. тылу ваен. акруг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЕ́НКА (Ілья Кірэевіч) (28.8.1916, в. Сабалёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 17.3.1988),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну з 1943 на Бранскім, Зах., Бел., 2-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення яфрэйтар К. вызначыўся ў 1945 у баях ва Усх. Прусіі: 23 студз. на чале групы разведчыкаў вызначыў у варожым тыле размяшчэнне агнявых кропак і жывой сілы праціўніка; 29 студз. разведаў шляхі падыходу да нас. пункта Бішафсбург; 8 сак. выявіў рух на шашы варожай пяхоты і аўтамашын, ліквідаваў іх, часткова ўзяў у палон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЧКІН (Павел Аляксеевіч) (19.11.1900, в. Горнева Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 27.4.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1959). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1940). 3 ліп. 1941 камандуючы 20-й арміяй у складзе Зах. фронту, якая вяла абарончыя баі на тэр. Беларусі; удзельнічаў у Смаленскай бітве 1941, са жн. 1941 камандуючы 43-й арміяй, прадстаўнік Стаўкі Вярх. Галоўнакамандавання, камандуючы, нам. камандуючага Паўн.-Зах., 1-м Укр., 2-м Бел. франтамі. Да 1970 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́ВІЧ (Уладзімір Саламонавіч) (14.9.1882, в. Астроўка Сакольскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 20.6. 1938),
савецкі ваен. дзеяч, камдыў. Скончыў Акадэмію Генштаба (1912). Удзельнік 1-й сусв. вайны, падпалкоўнік. У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз.вайнунач. штаба арміі і штаба Паўд. групы войск Усх. фронту, з 1919 камандуючы 3-й, 4-й арміямі, нач. штаба Зах. фронту. У 1921—22 камандуючы Туркестанскім фронтам. З 1922 нам.нач.Гал. ўпраўлення ваенна-навуч. устаноў РСЧА, з 1925 нач. Ваенна-паветр. акадэміі, з 1934 нач. кафедры Ваенна-трансп. акадэміі.