ШАРСЦІ́Н,
вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож, на аўтадарозе Ветка—Прысно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПнЗ ад г. Ветка, 35 км ад Гомеля. 513 ж., 231 двор (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай культуры і селішчы зарубінецкай і калочынскай культур і эпохі Кіеўскай Русі.
т. 17, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)