УСЕ́НКА Віктар Сямёнавіч (н. 24.6.1931, с. Карабалык Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1954), БДУ (1965). З 1958 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1961 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1983 нам. дырэктара, у 1990—96 дырэктар). З 2001 у акц. т-ве «Белгархімпрам». Навук. працы па фільтрацыйным разліку водазаборных свідравін, штучным папаўненні запасаў падземных вод. Распрацаваў асновы рэгіянальнай ацэнкі трансфармацыі рачнога сцёку пры эксплуатацыі водазабораў падземных вод, удасканаліў тэорыю руху падземных вод да дрэнажу і водазаборных свідравін.
Тв.:
Вопросы теории фильтрационных расчетов дренажных и водозаборных скважин. М., 1968;
Искусственное восполнение запасов и инфильтрационные водозаборы подземных вод. Мн., 1972;
Мелиорация и водное хозяйство: Справ. Т. 7. Сельскохозяйственное водоснабжение. М., 1992 (у сааўт.).
Літ.:
Библиография печатных работ Усенко В.С. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛУП (Chlup) Отакар (31.8.1875, г. Боскавіцы, Чэхія — 14.5.1965),
чэшскі педагог. Акадэмік Чэхаславацкай АН (1952), праф. Пражскага ун-та (з 1953). Скончыў Пражскі ун-т і з 1919 выкладаў у ім педагогіку. У 1922—39 праф. ун-та ў г. Брно, дзе заснаваў Т-ва новага выхавання і быў рэдактарам (з 1927) яго часопіса. Па яго ініцыятыве ў 1946 адкрыты пед. ф-ты ва ун-тах Чэхаславакіі. З 1953 праф., арганізатар і заг. кафедры педагогікі ў Пражскім ун-це. Заснавальнік (1957) і дырэктар (да 1960) Ін-та педагогікі Я.А.Каменскага Чэхаславацкай АН. Аўтар прац па праблемах навучання, пед. адукацыі, гісторыі педагогікі, у т. л. падручніка «Педагогіка» (2-е выд. 1965), «Хрэстаматыі па гісторыі педагогікі» (т. 1—2, 1948—50). Адзін з рэдактараў «Педагагічнай энцыклапедыі» (т. 1—3, 1938—40).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШПО́ЛЬСКІ Уладзімір Ісакавіч (н. 14.7.1954, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне металургіі; заснавальнік бел.навук. школы па металург. цеплатэхналогіях. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Днепрадзяржынскі індустр.ін-т (1976). У 1983—94 і з 1996 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 2000 заг. кафедры). У 1984—94 і з 1999 кіраўнік і ўдзельнік асваення праектных магутнасцей агрэгатаў Беларускага металургічнага завода. З 2003 дырэктар Ін-та цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па цеплафізіцы, цеплаэнергетыцы і тэхналогіі металург. працэсаў. Распрацаваў тэарэт. асновы рэсурса- і энергазберагальных прамысл. высокатэмпературных цеплатэхналогій у металургіі і машынабудаванні. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теплотехнологические основы металлургических процессов и агрегатов высшего технического уровня. Мн., 1995;
Промышленные теплотехнологии. Ч. 1—5. Мн., 1995—2000 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМО́ХАЎ Сяргей Аляксандравіч (н. 8.9.1960, в. Кротаў Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1984). З 1985 працаваў у Гомельскім і Віцебскім (г. Наваполацк) маст. камбінатах, з 1989 гал. мастак г. Полацк Віцебскай вобл., у 1992—99 заснавальнік, дырэктар галерэі «РЫСА» у Полацку. У творах імкнецца ўвасобіць першаасновы быцця беларусаў, іх язычніцкія традыцыі, фантасмагорыі і касмаганізм праз сімвалічнасць зместу і формы, суразмернасць фактурнасці, выяўленчасці і абстрагаванай умоўнасці, жывапіснасць і тонкія колеравыя спалучэнні: «Несці крыж», «Канцэрт даўняй музыкі» (абодва 1989), «Дрэва-стод» (1991), «Птушыны сон» (1992), «Стод-1» (1994), «Рытуальнае шэсце-3» (1997), «Рытуальнае шэсце-7» (1999), «Цень Вялеса», «Ярыла» (абодва 2000), «Два месяцы», «Птушыны гоман» (абодва 2001). Аўтар дыпціхаў «Зіхценне Купальскай ночы», «Золак Купальскай ночы» (абодва 2002), графічных серый «Постаці», «Нацюрморт», «Краявід», лістоў «Назіраючы зацьменне Сонца-1», «Назіраючы зацьменне Сонца-2» (абодва 1999), манум. размалёвак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Леанід Пятровіч (н. 3.10.1946, в. Міхайлавічы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі, алергалогіі, мікрабіялогіі і вірусалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000), д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Вучань А.П.Красільнікава. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975), дзе працаваў з 1978 (з 1988 заг. кафедры), адначасова гал. імунолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1995 дырэктарБел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (адначасова з 1998 кіраўнік аддзела і лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні натуральнага імунітэту пры першасна-хранічных інфекц. захворваннях дыхальнага тракту, туберкулёзе, траўме, аўтаімунных і алергічных захворваннях. Аўтар нац. праграмы «Імунапрафілактыка». Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі. Мн., 1995 (разам з А.П.Красільнікавым, Н.Ф.Казак);
Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека: Пробл. иммуно- и химиотерапии. Мн., 2002 (разам з Н.П.Мішаевай, В.І.Вацяковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАВЯЛУ́ХА Віктар Сцяпанавіч (н. 11.1.1929, с. Лялекаўка Пятроўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін; дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рбіял.н. (1972), праф. (1973). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1955). З 1958 на парт. і сав. рабоце ў Яраслаўскай вобл. З 1964 у БСГА (з 1972 заг. кафедры). З 1973 дырэктар і заг. аддзела Бел.НДІ земляробства. З 1974 сакратар і член Бюро ЦККПБ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80. З 1979 нам. міністра сельскай гаспадаркі СССР. З 1984 акадэмік-сакратар аддз. раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. Навук. працы па вывучэнні заканамернасцей роставых і інш.фізіял. працэсаў у культ. раслін, павышэнні прадукцыйнасці збожжавых і інш. культур.
Тв.:
Резервы хлебной нивы. Мн., 1978 (у сааўт.);
Устойчивость зерновых к факторам среды. Мн., 1978 (у сааўт.);
Периодичность роста сельскохозяйственных растений и пути ее регулирования. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПУМЕ́ЙКА Мікалай Максімавіч (н. 22.9.1942, г. Дуброўна Віцебскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Маскоўскі ун-т (1966). З 1970 у БДУ (з 1986 нам. дырэктара НДІядз. праблем, з 1993 дырэктарНац. навукова-вучэбнага цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій). Навук. працы па ядз. фізіцы і фізіцы высокіх энергій. Распрацаваў універсальны каварыянтны метад разліку радыяцыйных эфектаў у калібровачнай квантавай тэорыі поля (метад Бардзіна—Ш.), алгарытмы і праграмы ўліку радыяцыйных эфектаў.
Тв.:
On an exact calculation of the lowestorder electromagnetic correction to the point particle elastic scattering (разам з Дз.Ю.Бардзіным) // Nuclear Physics. 1977. Vol. B127, №2;
О приближенном вычислении электромагнитных поправок к глубоконеупругому LN-рассеянию // Ядерная физика 1979. Т. 29, вып. 6;
Radiative effects in deep inelastic scattering of polarized leptons by polarized light nuclei (разам з І.В.Акушэвічам) // J.Physics. G. Nucl. part. phys. 1994. Vol. 20.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНДЗІ́ЛЫ,
шляхецкі род герба «Лебедзь» у ВКЛ. Родапачынальнік — Рачка, які жыў на мяжы 14—15 ст.Найб. вядомыя:
Мікалай Юндзілавіч (?—пасля 1527). сын Юндзіла Рачкавіча, кухмістр вял. княгіні ВКЛ Алены Іванаўны ў 1495—1505, намеснік дубіцкі і канеўскі з 1506, харунжы земскі (вялікі) у 1506—11, маршалак гаспадарскі ў 1516—27. Мацей Янавіч (?—?), сын Яна Юндзілавіча, маршалак гаспадарскі ў 1538. Андрэй (?—да 14.2.1606), сын Мацея Янавіча, маршалак ваўкавыскі ў 1586, адначасова з 1586 маршалак гаспадарскі. Францішак (?—1818), сын Аўгусціна, падкаморы гродзенскі з 1784. У 1798 атрымаў ад прускага караля для сябе і сваіх нашчадкаў графскі тытул. Станіслаў Баніфацый (1761—1847), сын Бенядзікта. батанік, гл.Юндзіл С.Б. Юзаф (6.1.1794, в. Гарманы Лідскага пав. — 5.4.1877), сын Дамініка, у 1828—33 праф. Віленскага ун-та і дырэктарбат. саду. Францішак (1825—65). сын Уладзіслава, удзельнік паўстання 1863—64, гл.Юндзіл Ф.У.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́НКА Міхаіл Іванавіч (25.7.1917, в. Глыбоцкае Гомельскага р-на — 2.1.1984),
савецкі вучоны і канструктар у галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Чл.-кар.АНСССР (1981). Герой Сац. Працы (1957). Д-ртэхн.н. (1958), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1941). З 1946 у НДІ-885 Мінва прам-сці сродкаў сувязі (Масква, цяпер НДІкасм. прыладабудавання; гал. канструктар), з 1975 у Маскоўскім радыётэхн. ін-це Мін-ва прам-сці сродкаў сувязі (дырэктар і гал. канструктар). Навук. працы па касм. і лазернай сувязі, стварэнні ракетна-касм. радыёэлектронікі. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія 1978.
Тв.:
Опыт работы молекулярного генератора на ИСЗ (разам з М.Г.Басавым) // Косм. исслед. 1967. Т. 5;
Особенности построения радиосистем для космических аппаратов. М., 1969.
Літ.:
Гусев Л.И. Из истории НИИ космического приборостроения // Космонавтика и ракетостроение. 1996. № 6;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ Сяргей Мікалаевіч (н. 6.8.1959, г. Дзяржынск Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механікі, матэрыялазнаўства і буд. канструкцый. Д-ртэхн.н. (2000), праф. (2003). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (2001) і Бел. акадэміі архітэктуры (2002). Скончыў БПІ (1981). У 1985—2001 навук. супрацоўнік н.-д. лабараторый, дацэнт Бел.нац.тэхн. ун-та (БНТУ), у 1995—98 нам. дырэктара Рэсп.адукац. цэнтра БНТУ па навук. рабоце, з 2000 дырэктарМіжнар.адукац. цэнтра буд. ф-та БНТУ, з 2001 заг. кафедры. Навук. працы па эксперым. і выліч. механіцы разбурэння бетону і жалезабетону, даўгавечнасці, карозіі і метадах аховы матэрыялаў і канструкцый.
Тв.:
Разрушение бетона и его долговечность. Мн., 1997 (у сааўт.);
Трещиностойкость и долговечность бетона и железобетонных элементов в терминах силовых и энергетических критериев механики разрушения. Мн., 1999;
Автоматизация в строительстве. Мн., 2003 (у сааўт.);
Технология усиления строительных конструкций. Мн., 2003.