скіфскі цар 2 ст. да н.э. Вядомы з твораў Страбона, Плутарха, з надпісаў на манетах г. Ольвія. Пры ім познаскіфскае царства (ахоплівала панізоўі Паўд. Буга, Дняпра, стэпавы Крым) дасягнула значнага росквіту: мела флот, у Ольвіі чаканіла манету, вяло гандаль. Каб пашырыць свае ўладанні і атрымаць выхад да мора, С. заключыў ваен. саюз з сармацкім племем раксаланаў і пачаў вайну. Аднак пантыйскі цар Мітрыдат VI Еўпатар узяў пад абарону Херсанес. У час вайны з Мітрыдатам С. памёр, а Скіфія каля 108—107 да н.э. пацярпела паражэнне. У сталіцы царства Неапалі скіфскім (цяпер на тэр.г. Сімферопаль, Украіна) выяўлены грэч. надпіс з імем цара С. і яго маўзалей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛО́ВА І СПРА́ВА ГАСУДА́РАВА»,
сістэма паліт. вышуку ў Расіі 17—18 ст. Пашырылася з часоў царавання Міхаіла Фёдаравіча [1613—45). Кожны падданы пад страхам смерці абавязаны быў даносіць уладам пра вядомыя яму злыя намеры супраць цара або членаў яго сям’і, аб знявазе царскага імя і тытула, аб дзярж. здрадзе. Пры гэтым ужываўся ўмоўны выраз: «Слова і справа гасударава!» або проста «Слова і справа!». Даносчыка і абгавораных ім людзей падвяргалі перакрыжаваным допытам і катаванням. Такія справы разглядалі ў Разрадным, Разбойным, Стралецкім і інш. прыказах; з 1702 — у Праабражэнскім прыказе, у 1721—26 — у Тайнай канцылярыі, у 1731—62 — у Канцылярыі тайных і вышуковых спраў. Адменена ў 1762.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛ Майсей Барысавіч (5.10.1904, г. Жмерынка Вінніцкай вобл., Украіна — 8.3.1975),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыў Маскоўскую тэатр. студыю «Культур-ліга» (1924). Працаваў у Харкаўскім, з 1927 у Дзярж.яўр. т-ры Беларусі, дзе паставіў спектакль «Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема (1939; выконваў і гал. ролю). З 1949 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Выканаўца драм. і характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся псіхал. дакладнасцю і яркім вонкавым малюнкам. Сярод значных роляў: Блазан («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Суддзя («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Том («Хаціна дзядзькі Тома» паводле Г.Бічэр-Стоу), Сілан, Рабінзон («Гарачае сэрца», «Беспасажніца» А.Астроўскага), Шпрых («Маскарад» М.Лермантава), Якаў Трошын («Дзеці сонца» М.Горкага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́КТРЫ АПТЫ́ЧНЫЯ,
спектры вылучэння (эмісіі), паглынання (адсорбцыі), рассеяння і адбіцця эл.-магн. выпрамянення ў інфрачырвоным, бачным і ультрафіялетавым дыяпазонах шкалы электрамагнітных хваль. Рэгіструюцца з дапамогай фатагр. метадаў, лічыльнікаў фатонаў (для ультрафіялетавай вобласці), тэрмаэлементаў і балометраў (для інфрачырвонай вобласці) і інш. С.а. бачнага святла назіраюцца візуальна.
Узнікаюць пры квантавых пераходах паміж узроўнямі энергіі атамаў, малекул, а таксама валкіх і цвёрдых цел. Пры адсутнасці тэрмадынамічнай раўнавагі для атамаў характэрны лінейчасты спектр (гл.Атамныя спектры); для малекул — паласатыя спектры, абумоўленыя пераходамі паміж электроннымі, вагальнымі і вярчальнымі ўзроўнямі энергіі (гл. Малекулярныя спектры). С.а. выкарыстоўваюцца для вывучэння характарыстык крыніц святла, структуры і стану рэчыва, а таксама працэсаў, якія працякаюць у ім. Гл. таксама Спектраскапія, Спектральны аналіз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЯ́РСКІ Пётр Саламонавіч (30.11.1871, г.п. Ліпавец Вінніцкай вобл., Украіна — 29.4.1944),
украінскі скрыпач-педагог; адзін з заснавальнікаў сав. скрыпічнай школы. Нар.арт. Украіны (1939) Скончыў Адэскае муз. вучылішча Рас.муз.т-ва (1900). З 1898 скрыпач у аркестры Адэскага опернага т-ра, адначасова з 1911 выкладаў у засн.іммуз. школе. З 1920 выкладаў у Адэскай кансерваторыі (з 1923 праф.), пры ёй разам з інш. музыкантамі арганізаваў школу-дзесяцігодку, на ўзор якой створаны шматлікія сярэднія муз. школы краіны. Распрацаваў новы метад прафес. навучання дзяцей ігры на скрыпцы. Сярод вучняў Л.Гілельс, Д.Ойстрах і інш.
Літ.:
О нашем учителе: К столетию П.С.Столярского: (Д.Ойстрах, С.Фурер, Л.Мордкович) // Сов. музыка. 1972. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАБАСКАПІ́ЧНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
дэманстрацыйныя ці кантрольна-вымяральныя прылады, прынцып дзеяння якіх грунтуецца на страбаскапічным эфекце. Прызначаны для назірання хуткіх вярчальных або вагальных рухаў цела. Даюць магчымасць вымяраць скорасць аб’екта без мех. кантакту з ім.
Бываюць оптыка-мех., эл.-аптычныя, электронныя і інш. У оптыка-мех. С.п. (стробатахометраў) перыяд. перарыванне святла ажыццяўляецца абтуратарам, у эл.-аптычных — аптычнымі затворамі, прынцып дзеяння якіх заснаваны. напр., на Кера эфекце, у электронных — імпульснымі крыніцамі святла, якімі кіруюць з дапамогай спец. генератараў. Пры даследаваннях перыяд. электронных працэсаў карыстаюцца асцылаграфічнымі С.п., стробарэзананснымі гальванометрамі і інш. Існуюць С.п., якія працуюць у інш. дыяпазонах эл.-магн. выпрамянення. Напр., для назірання за работай клапанаў сэрца карыстаюцца рэнтгена-імпульснымі С.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЖАЎ,
старажытны горад Полацкай зямлі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127—28 у сувязі з паходамі кааліцыі паўд.-рус. князёў на Полацкую зямлю «... а Всеволоду Олговичю провеле ити с своею братею на Стрежев к Борисову». Іпацьеўскі летапіс называе гэты горад яшчэ раз пад 1159: «Рогволод ... а Всеволоду да Стрежев». Аднак С. пакуль не лакалізаваны. Адны даследчыкі атаясамлівалі яго з в. Стрыжава Бешанковіцкага р-на. Аднак рэшткі ўмацаванага паселішча часоў Кіеўскай Русі тут не выяўлены. Другія шукалі С. на месцы сучаснага г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на. У ім даследаваны 2 археал. помнікі 12 ст. Але гэты населены пункт размешчаны далёка ад паўд. мяжы Полацкай зямлі, што ставіць пад сумненне існаванне тут летапіснага С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ РЭФО́РМА 1864у Расіі.
На аснове судовых статутаў рэформа распрацавала прынцыпы суда і судаводства: абвясціла незалежнасць суддзяў, галоснасць, вуснасць і спаборнасць суд. працэсу, скасавала саслоўны суд; уведзены суд прысяжных, адвакатура, міравыя суды. Прагрэс. значэнне рэформы заключалася ў стварэнні новай суд. сістэмы, якая замяніла раздробленую сістэму судоў. Былі створаны дзве сістэмы судоў: міравыя (разглядалі дробныя крымін. і цывільныя справы) і агульныя (уключалі акр. суды і суд. палаты). Пры іх знаходзіліся суд следчыя, суд. прыставы, пракуратура. Вышэйшы нагляд за пракуратурай ажыццяўляў генерал-пракурор (з 1802 ім быў міністр юстыцыі). Вярх. і касацыйным судом, а таксама вышэйшым органам суд. нагляду быў Сенат, дзе існавалі 2 касацыйныя дэпартаменты — цывільны і крымінальны.
польскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры; адзін са стваральнікаў польскай арх. школы 20 ст. Вучыўся ў АМ у Кракаве (1918—21), Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1922—24). Скончыў політэхн.ін-т у Варшаве (1922), выкладаў у ім (з 1949 праф.). Адзін з заснавальнікаў і тэарэтык аб’яднання архітэктараў «Прэзенс» (з 1926). Працаваў разам з жонкай Геленай С. У 1920—30-я г. будаваў асабнякі ў духу функцыяналізму (віла ў Саснаўцы, каля г. Пінск Брэсцкай вобл., 1933—34). У 1940—60-я г. вёў работу па уніфікацыі тыпавога жыллёвага буд-ва (забудова раёна Кола ў Варшаве, 1947—62). Аўтар публікацыі «Варшава функцыяналістычная» (1934, з Я.Хмялеўскім).
рымскі імператар [98—117] з дынастыі Антанінаў. Ваен. трыбун, потым намеснік (у 97) правінцыі Верхняя Германія. Пры імРым. імперыя дасягнула сваіх максімальных межаў. У выніку войнаў 101—102 і 105—106 заваяваны Дакія, у 106 — Набатэйская дзяржава. Вынікам усх. паходу 114—117 стала далучэнне Вял. Арменіі і ўсёй Месапатаміі. Т. карыстаўся падтрымкай сената, шляхам пазык імкнуўся стрымаць разарэнне дробных і сярэдніх землеўладальнікаў, даваў правінцыялам правы рым. грамадзянства, пашыраў сістэму аліментацыі. Пры Т. шырока вялося будаўніцтва ў Рыме і правінцыях (Траянава калона, рэшткі траянавых валоў ва Усх. Еўропе).
Літ.:
Федорова Е.В. Императорский Рим в лицах. 2 изд. Смоленск. 1995.