метад раздзялення і ачысткі біялагічна актыўных рэчываў. Заснаваны на іх спецыфічным (адпаведна біял.функцыі) узаемадзеянні з лігандамі, якія звязаны з носьбітам кавалентнай сувяззю. Выкарыстоўваецца ў навук. даследаваннях для вылучэння ферментаў, антыцелаў, антыгенаў, гармонаў, вірусаў, клетак і вывучэння механізму іх дзеяння, а таксама ў медыцыне пры біяхім. аналізе. Гл. таксама Храматаграфія.
Літ.:
Туркова Я. Аффинная хроматография: Пер. с англ. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАНУЛАЦЫТО́З,
алейкія, рэзкае памяншэнне колькасці або амаль поўнае знікненне з крыві гранулацытаў. Агранулацытоз можа быць сімптомам прамянёвай хваробы, лейкозу, малярыі, брушнога тыфу, віруснага гепатыту, грыпу і інш., а таксама самаст. хваробай (востры агранулацытоз), агранулацытоз міэлатаксічны ўзнікае пры парушэнні ўтварэння гранулацытаў у касцявым мозгу, агранулацытоз імунны назіраецца пры разбурэнні гранулацытаў крыві. Можа сведчыць пра парушэнне функцыі крывятворнай,. імуннай і інш. сістэм арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЯЯ АПЕРАТЫ́ЎНАЯ ГРУ́ПА ЦК КП(б)Бу Вялікую Айчынную вайну.
Створана ў сак. 1942 паводле рашэння ЦККП(б)Б для наладжвання сувязі з падп.парт. органамі і партыз. фарміраваннямі на ПдУ і Пд Беларусі. Дыслацыравалася ў паласе Бранскага фронту. Узначальваў сакратар ЦККП(б)Б І.І.Рыжыкаў. 2.6.1942 расфарміравана, яе функцыі часткова перададзены Паўночна-Заходняй аператыўнай групе ЦККП(б)Б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ЛІ́НІЯ,
плоская трансцэндэнтная крывая, форму якой набывае пад уздзеяннем сілы цяжару гнуткая аднародная і нерасцягвальная важкая нітка з замацаванымі канцамі. Яе ўраўненне y = ach(x/a), дзе ch(x/a) — гіпербалічны косінус (гл.Гіпербалічныя функцыі). Выкарыстоўваецца ў разліках, звязаных з правісаннем правадоў, тросаў і інш. Паверхня, утвораная вярчэннем дугі Л.л. вакол восі Ox, наз.катэноідам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПЕРМІ́Я
(ад а... + грэч. sperma семя),
адсутнасць у семі сперматазоідаў і клетак сперматагенезу. Пры гэтым у час палавога акта захоўваецца выдзяленне невял. колькасці вадкасці (складаецца з сакрэту прастаты і семявых пузыркоў) і аргазм. Прычыны асперміі — прыроджаная адсутнасць або недаразвіццё семявыносных пратокаў або іх закупорка пры захаванні нармальнай генератыўнай функцыі яечак (абтурацыйная аспермія), а таксама няздольнасць яечак выпрацоўваць сперматазоіды (тэстыкулярная аспермія). Аспермія — адна з прычын мужчынскага бясплоддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДЭРГА́ЛЬДЭН (Abderhalden) Эміль
(9.3.1877 — 5.8.1950),
швейцарскі біяхімік. Замежны чл.-кар.АНСССР (1925). У 1904—45 працаваў у Германіі; з 1946 у Цюрыхскім ун-це. Сінтэзаваў (разам з Э.Г.Фішэрам) поліпептыд з 19 амінакіслот (1916). Даследаваў структуру і функцыі бялкоў, ролю тлушчаў, вітамінаў, гармонаў пры харчаванні; адкрыў т.зв. ахоўныя ферменты, якія ўтвараюцца ў арганізме пры цяжарнасці, пухлінах і інш. Аўтар «Падручніка фізіялагічнай хіміі» (рус.пер. 1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВАГРУ́ДЗІ,
прасома, аддзел цела членістаногіх, які ўтвараецца ў выніку зліцця галаўных і грудных сегментаў. Уласцівы вышэйшым ракападобным і хеліцэравым (павукападобныя, мечахвосты і некаторыя вымерлыя). У хеліцэравых у склад галавагрудзей уваходзяць элементы галаўной лопасці і наступных 6 сегментаў з канечнасцямі, якія выконваюць жавальную і рухальную функцыі. Галавагрудзі часта наз. сківіцагрудзі вышэйшых дзесяціногіх ракападобных разам з галавой, якія ўтвараюцца пры зліцці 6 галаўных і 7 грудных сегментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНГЛІЯБЛАКА́ТАРЫ,
гангліяблакіравальныя сродкі, рэчывы, якія блакіруюць перадачу нерв. ўзбуджэння ў сінапсах вегетатыўных гангліяў і зменьваюць функцыіўнутр. органаў. Пад уплывам гангліяблакатараў пашыраецца прасвет перыферычных сасудаў, бронхаў, зніжаецца маторыка страўнікава-кішачнага тракту, тонус мачавога пузыра, пачашчаецца сэрцабіцце, зніжаецца артэрыяльны ціск. Лек. выкарыстанне гангліяблакатараў: пры спазмах сасудаў і ўнутр. органаў, ацёках лёгкіх, гіпертанічных крызах, пры анестэзіі. Да гангліяблакатараў належаць пахікарпін, пірылен, пентамін, тэмехін, бензагексоній, дымекалін, кватэрон і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РБУРГ (Warburg) Ота Генрых
(8.10.1883, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія — 1.8.1970),
нямецкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань Э.Фішэра. Вучыўся ў Берліне і Гайдэльбергу. З 1930 кіраўнік Ін-та фізіялогіі клеткі ў Берліне. Даследаваў акісляльна-аднаўляльныя працэсы ў жывой клетцы, прыроду і функцыі ферментаў. Растлумачыў механізм клетачнага дыхання ўздзеяннем ферментаў. Навук. працы па фотасінтэзе і анкалогіі, хіміі браджэння. Нобелеўская прэмія 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДСКІ АБВІНАВА́ЎЦА,
асоба, якая па даручэнні грамадскай арганізацыі або працоўнага калектыву прымае ўдзел у судовым разглядзе справы і выконвае функцыі грамадскага абвінавачання. Грамадскі абвінаваўца самастойны ўдзельнік судовага працэсу і не звязаны з пазіцыяй па справе дзярж. абвінаваўцы — пракурора. Ён мае права адмовіцца ад абвінавачання, калі даныя судовага следства даюць для гэтага падставу. Працэсуальнае становішча грамадскага абвінаваўцы ў Рэспубліцы Беларусь рэгламентавана крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.