Я́СЕВА Ніна Мікалаеўна (н. 4.3.1938, в. Кравец Падляскага ваяв., Польшча),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла Брэсцкае муз. вучылішча (1956). У 1958—93 салістка хору Бел. тэлебачання і радыё, кіраўнік жан. квартэта і актэта пры хоры. Валодае мяккім голасам прыемнага тэмбру, тэмперыраванай тэмпераванай* інтанацыяй, высокай вак. тэхнікай. Выканаўца сольных партый у вак. творах, у т. л. «Тры птушкі» М.Равеля, «Ціхая мелодыя» С.Рахманінава і інш., бел.нар. песень, у т. л. «Ой, не шумі ты, гаю» ў апр. Ю.Семянякі, «Ляцелі гуселькі» ў апр. Г.Вагнера і інш.
латышская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1969). Скончыла Латв. кансерваторыю (1950). У 1950—75 салісткаЛатв.т-ра оперы і балета. Дасканалае вак. майстэрства спалучаецца ў яе творчасці з яркім драм. талентам. Сярод партый: Банюта («Банюта» А.Калніньша), Спідола («Агонь і ноч» Я.Медыня), Гундэга («Прынцэса Гундэга» А.Скултэ), Леанора, Дэздэмона, Аіда, Тоска, Віялета («Трубадур», «Атэла», «Аіда», «Тоска», «Травіята» Дж.Вердзі), гал. партыі ў операх Р.Вагнера «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Валькірыя» і інш. Выканала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л.Бетховена, «Рэквіеме» Вердзі, «Асуджэнні Фауста» Г.Берліёза і інш.Дзярж. прэмія Латвіі 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСЕ́ЛЬНІКАВА Ніна Іванаўна (н. 2.10.1924, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. і рус. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Засл. арт. Беларусі (1951). Скончыла Бел. кансерваторыю (1950). У 1949—52 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, у 1952—64 — Вял.т-ра ў Маскве. На бел. сцэне стварыла пранікнёныя вобразы Марфы («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Антаніды («Іван Сусанін» М.Глінкі), Мікаэлы («Кармэн» Ж.Бізэ), Джыльды, Віялеты («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Лакмэ («Лакмэ» Л.Дэліба), Цэрліны («Фра-Д’ябала» Ф.Абера), Разіны («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Аксаны («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Дуні («Марозка» М.Красева). Лаўрэат конкурсу 2-га Сусв. кангрэсу студэнтаў (1950, Прага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМА́НАВА Роза Умбетаўна (н. 16.4.1928, г. Акцюбінск, Казахстан),
казахская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1959). Скончыла Алма-Ацінскую кансерваторыю (1954), з 1977 выкладае ў ёй (праф. з 1987). У 1962—78 старшыня Казахскага тэатр.т-ва. З 1953 салістка Казах. т-ра оперы і балета. Сярод партый у нац. операх — Кыз Жыбек («Кыз Жыбек» Я.Брусілоўскага), Сара («Біржан і Сара» М.Тулебаева), Ажар («Абай» А.Жубанава і Л.Хамідзі), у класічных — Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан, Мімі («Чыо-Чыо-сан», «Багема» Дж.Пучыні), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Амелія («Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія Казахстана 1972.
руская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1984). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953), з 1976 выкладае ў ёй (з 1982 праф.). З 1954 салістка Свярдлоўскага т-ра оперы і балета, у 1956—88 — Вял.т-ра Расіі. Вядомая прадстаўніца рус. школы бельканта. Сярод партый: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ, спявала з М. дэль Монака), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава). Спявала ў Міланскім т-ры «Ла Скала» і інш. Старшыня цэнтр. праўлення Усерас.муз.т-ва (з 1986). Ленінская прэмія 1978.
Літ.:
Попов И.Е. И. Архипова: Творческий портрет. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІПЕ́НКА Раіса Васілеўна (н. 8.12.1926 Гомель),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1954). Скончыла Бел. кансерваторыю (1951, клас. Я.Віцінга). У 1951—82 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Вылучалася драм. тэмпераментам, добрай вак. школай. Сярод партый: у нац. рэпертуары Алеся («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Саўка («Марынка» Р.Пукста), Надзея Дурава (у аднайм. оперы А.Багатырова), Мальвіна («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Васілеўна і Маці («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера); у класічным — Ядвіга («Страшны двор» Манюшкі), Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Вольга («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Клітэмнестра («Арэстэя» С.Танеева), Зібель («Фауст» Ш.Гуно).
кіргізская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1958). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1949). З 1941 салістка Кіргізскага т-ра оперы і балета. Валодала высокай танц. культурай і нац. своеасаблівасцю. Значна паўплывала на станаўленне і развіццё кірг.нац. балета. Сярод партый: Чалпон і Айдай («Чалпон» М.Раўхвергера), Анар, Сайра («Анар», «Вясна ў Ала-Тоа» У.Уласава і У.Ферэ), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Марыя і Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Дзярж. прэмія Кіргізіі імя Тактагула 1970.
французская спявачка (мецца-сапрана), кампазітар. Дачка і вучаніца ісп. спевака М.Гарсія, сястра М.Малібран. Вучылася ў Ф.Ліста (фп.). У 1839—63 салісткаІтальян. оперы ў Парыжы. Выступала на буйнейшых сцэнах Еўропы. Яе творчасць вылучалася віртуознай тэхнікай, глыбокім і экспрэсіўным увасабленнем муз.-сцэн. вобразаў: Сафо («Сафо» Ш.Гуно), Арфей («Арфей і Эўрыдыка» К.Глюка), Разіна, Папялушка, Дэздэмона («Севільскі цырульнік», «Папялушка», «Атэла» Дж.Расіні). Выкладала ў Парыжскай кансерваторыі (1871—75). Сярод яе вучняў Д.Арто. Аўтар камічных опер на лібр. І.С.Тургенева, рамансаў.
руская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1986). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1967), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1988). У 1967—87 салістка Маскоўскага муз.т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Гаянэ («Гаянэ» А.Хачатурана), Флёр дэ Ліс («Эсмеральда» Ц.Пуні), Медора («Карсар» А.Адана), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба). Яе творчасці ўласцівы віртуознае валоданне тэхнікай класічнага танца, элевацыя, драм. выразнасць. Лаўрэат міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1972, Балгарыя) і Маскве (1973). Прэмія імя Г.Паўлавай (Парыж, 1968). Дзярж. прэмія Расіі 1980.
польская спявачка (сапрана). Вучылася ў Вышэйшай муз. школе ў Лодзі (1952—57). З 1957 у Оперным т-ры ў Кракаве. З 1960 у ФРГ: салістка оперных т-раў у гарадах Обергаўзен, Дортмунд, Дзюсельдорф. Выступае ў буйнейшых т-рах свету. Валодае моцным рухомым голасам прыгожага тэмбру, вял.муз. культурай, акцёрскім майстэрствам. Адна з лепшых сучасных выканальніц партый у операх В.А.Моцарта. Сярод інш. партый: Дэздэмона, Леанора, Віялета («Атэла», «Трубадур», «Травіята» Дж.Вердзі), Чыо-Чыо-сан, Тоска (аднайм. оперы Дж.Пучыні), Манон («Манон» Ж.Маснэ), Ліза («Пікавая дама» П.Чайкоўскага). Мае вял. камерны рэпертуар.