Я́СЕВА Ніна Мікалаеўна (н. 4.3.1938, в. Кравец Падляскага ваяв., Польшча),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла Брэсцкае муз. вучылішча (1956). У 1958—93 салістка хору Бел. тэлебачання і радыё, кіраўнік жан. квартэта і актэта пры хоры. Валодае мяккім голасам прыемнага тэмбру, тэмперыраванай тэмпераванай* інтанацыяй, высокай вак. тэхнікай. Выканаўца сольных партый у вак. творах, у т. л. «Тры птушкі» М.Равеля, «Ціхая мелодыя» С.Рахманінава і інш., бел. нар. песень, у т. л. «Ой, не шумі ты, гаю» ў апр. Ю.Семянякі, «Ляцелі гуселькі» ў апр. Г.Вагнера і інш.
Дз.М.Жураўлёў.
т. 18, кн. 1, с. 307
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)