горад на ПдУ Вялікабрытаніі, на р. Уэнсем. Адм. ц. графства Норфалк. Каля 125 тыс.ж. (1998). Трансп. вузел. Прам-сць: абутковая (гал. цэнтр краіны), маш.-буд., паліграф., харчовая. Ун-т. Музеі. Раманска-гатычны сабор (11—15 ст.), замак (12 ст.), фрагменты гар. муроў канца 13 — пач. 14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛЕК ((Bilek) Францішак) (6.11.1872, Хінаў, каля г. Табар, Чэхія — 13.10.1941),
чэшскі скульптар; прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў АМ у Празе (1887—90) і ў акадэміі Каларосі ў Парыжы (1891—92). Сярод работ: рэльеф «Тлумачэнне слова «Мадонна» (1897), «Распяцце» (1899, саборсв. Віта, Прага), «Жах» (1907), помнік воінам, што загінулі ў Горжыцы (1922) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМЕРЫ́Я (Almeria),
горад на Пд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія. Адм. ц. правінцыі Альмерыя. 141 тыс.ж. (1981). Порт на Міжземным м.Харч., лёгкая, цэлюлозна-папяровая, цэментная прам-сць, вытв-сцьмуз. інструментаў; вінаробства. Руіны арабскай крэпасці Алькасаба (8—11 ст.), сабор (15—16 ст.).
Да арт.Альмекі. Каменная галава — помнік альмекскай манументальнай скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДАХО́С (Badajoz),
горад на ПдЗ Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Эстрэмадура, на р. Гвадыяна. Адм. ц. правінцыі Бадахос. Засн. рымлянамі ў 1 ст. 127 тыс.ж. (1990). Транзітны гандлёвы пункт каля мяжы з Партугаліяй. Гарбарная, тэкст., фаянсавая, мылаварная прам-сць, вінаробства. Араб. замак (11 ст.), гатычны сабор (13 ст.), арачны мост (16 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВО́РНА (Livorno),
горад у Цэнтр. Італіі. Адм. ц. правінцыі Ліворна. 167 тыс.ж. (1991). Порт на Лігурыйскім м.Прам-сць: судна- і маторабудаванне, нафтаперапр., хім., металург., буд. матэрыялаў. Марская акадэмія. Музей мастака Дж.Фаторы (нарадзіўся ў Л.). Марскі акварыум. Арх. помнікі: рэнесансавыя Старая і Новая крэпасці (16 ст.), сабор (16—17 ст.). Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАМАСКО́ЎСК,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Днепрапятроўскай вобл.
Прыстань на р. Самара (прыток р. Дняпро). Засн. ў 1650. 77 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. З-ды: трубны, жалезабетонных вырабаў і інш., хлебакамбінат, мэблевая, швейная ф-кі. Маст. музей нар. прыкладнога мастацтва. Рэшткі манастыра (17 ст.), драўляны Троіцкі сабор (18 ст., цяпер гіст.-краязнаўчы музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМЭ́РА, Асмара,
горад, сталіца Эрытрэі. На Эфіопскім нагор’і, на выш. 2340 м. 350 тыс.ж. (1993). Чыг. і аўтамаб. шляхамі злучана з портам Масаўа на Чырвоным м.Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл. і культ.цэнтр. Харчовая, тэкст., металаапр.прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т. Археал. музей. Саборсв. Іосіфа, копцкая царква св. Марыі, вял. мячэць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕВІ́З ФРА́ЗІН, Алевіз (Aloisio) Новы,
італьянскі архітэктар канца 15 — пач. 16 ст. У 1503—04 пабудаваў у Бахчысараі палац хана Менглі-Гірэя (захаваўся разны мураваны партал). З 1504 па запрашэнні Івана III у Маскве, дзе, паводле летапісу, пабудаваў 11 цэркваў (не захаваліся) і Архангельскі сабор у Крамлі (1505—08), у дэкар. апрацоўцы якога выкарыстаў элементы архітэктуры італьян. Адраджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІФАКС, Халіфакс (Halifax),
горад на ПдУ Канады. Адм. ц. правінцыі Новая Шатландыя. Засн. Ў 1749. 320,5 тыс.ж. (1991). Адзіны порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. ў Канадзе, які не замярзае зімой. Канцавы пункт трансканадскай чыгункі. Важная рыбалавецкая база. Нафтаперапрацоўчая, рыбакансервавая, аўтамаб.прам-сць. Суднабудаванне. 3 ун-ты (першы заснаваны ў 1749). Царква св. Паўла (1750), кафедральны сабор (1820).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́РБІ (Derby),
горад у цэнтр. Вялікабрытаніі, на З ад г. Нотынгем, на р. Дэруэнт. 227,1 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд. (авіярухавікі, інш. галіны трансп. машынабудавання), тэкст. (тканіны баваўняныя, шаўковыя, з хім. валокнаў), трыкат., гарбарная, фарфоравая. Вытв-сць карункаў. Арх. помнікі 14—19 ст. (царква Сент-Пітэр, Зала сходаў, сабор). Маст. галерэя.