ФО́ДЖА (Foggia),

горад у Паўд. Італіі. Адм. ц. аднайм. правінцыі. 160 тыс. ж. (1999). Трансп. вузел. Прам-сць: с.-г. машынабудаванне, харч. (вытв-сць макароны, віна, сыру, цукру, алею), папяровая, хім., дрэваапр.; вытв-сць буд. матэрыялаў. Музеі, у т. л. карцінная галерэя. Бат. сад. Сабор 12 ст.

т. 16, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)