КЕРНІ́Т (ад назвы радовішча Керн, штат Каліфорнія, ЗША),
мінерал класа баратаў, водны барат натрыю, Na2B4O7∙4H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя або клінападобныя. Бясколерны або белы. Бляск шкляны. Цв. 2,5. Шчыльн. 1,9 г/см³. Трапляецца ў вулканагенна-асадкавых радовішчах бору. Уваходзіць у склад борных руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙКАДЭ́РМА (ад грэч. leukos белы + дэрма),
парушэнне пігментацыі скуры ў выніку змяншэння ці знікнення ў ёй пігменту меланіну. Праяўляецца ў выглядзе шматлікіх больш светлых за колер скуры плям невял. памераў. Адрозніваюць Л. лекавую, прафесійную (пад уздзеяннем хім. рэчываў) і сіфілітычную пры другасным рэцыдыўным сіфілісе. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ (Аляксандр Якаўлевіч) (н. 5.10.1944, г.п. Алавяная Чыцінскай вобл., Расія),
расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1983). Нар.арт. Расіі (1992). Скончыў Далёкаўсходні ін-т мастацтваў (1969, г. Уладзівасток). З 1970 у Саратаўскім драм. т-ры, з 1980 у Маскоўскім т-ры імя М.Ярмолавай, з 1985 у Малым т-ры. Творчая манера М. адметная рамантычнасцю, мяккім лірызмам, глыбінёй псіхал. характарыстык, шчырасцю і арганічнасцю: Дорн і Міхаіл Львовіч («Чайка» і «Лясун» А.Чэхава), цар Іван Васілевіч («Цар Іаан Грозны» А.Талстога), Канстанцін («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Джэймс («Доўгі дзень адыходзіць у ноч» Ю.О’Ніла) і інш. З 1974 здымаецца ў кіно: «Прыезджая» (1978), «Выкраданне «Савойі» (1979), «Белы снег Расіі» (1980), «Белы воран» (1981), «Мужыкі!» (1982, Дзярж. прэмія Расіі 1983), «Адзінокім даецца інтэрнат» (1983), «Каханне і галубы» (1984), «Змеялоў» (1985), «З новым шчасцем...» (1999, тэлефільм) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЕ́Ц (Alopex lagopus),
млекакормячая жывёла сям. воўчых атр. драпежных. Пашыраны ў тундрах і лесатундрах арктычнага ўзбярэжжа і на астравах, трапляецца ў Сібіры да воз. Байкал, на Д. Усходзе да р. Амур. У ледавіковы перыяд быў пашыраны на тэр. Рускай раўніны (рэшткі знойдзены нават у Крыме). 2 формы: П. белы (футра летам шаравата-бурае, зімою белае) і блакітны ( і летам, і зімою дымчата-шэры). На Беларусі выкапнёвы від; рэшткі выяўлены на палеалітычных стаянках Бердыж Чачэрскага, Юравічы Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл. і каля г. Смаргонь Гродзенскай вобл.
Даўж. цела 75 см, хваста 52 см, маса да 11 кг. Усёедныя, асн. корм — грызуны. Манагамы, часам палігамы. Нараджаюць 7—10, зрэдку да 25 шчанят. Каштоўны пушны звер, аб’ект зверагадоўлі.
Э.Р.Самусенка.
Пясец: 1 — белы (а — у зімовым футры; б — у летнім футры); 2 — блакітны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТЛАНДЦЭМЕ́НТ [ад назвы п-ва Портленд (Вялікабрытанія)],
найбольш пашыраны ў буд-ве від цэменту, які складаецца ў асн. з гідрасілікатаў кальцыю. Атрымліваецца сумесным тонкім здрабненнем клінкеру, невял. колькасці (1—3%) гіпсу і мінер. дабавак (да 10%). Акрамя звычайнага, П. бывае хуткацвярдзеючы, пластыфікаваны. гідрафобны, сульфатаўстойлівы, белы, каляровы і інш. Выкарыстоўваецца для прыгатавання бетону, буд. раствораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАВІ́Т, Свентавіт, Светавіт,
язычніцкае божаства ў зах.-славянскай міфалогіі. Ушаноўваўся таксама як бог вайны і дастатку. Увасабляўся ў выглядзе чатырохгаловага ці чатырохтварага ідала. Атрыбуты С. — белы конь, меч і коп’і. У г. Аркон на в-ве Руген (Германія) знаходзіўся культавы цэнтр С. — чатырохслуповы храм-свяцілішча (разбураны ў 1168).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Баркун (род раслін) 2/37, 153, 593; 5/446
- » - белы 2/153 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЮ́БІНСК,
горад у Казахстане, цэнтр Акцюбінскай вобл., на р. Ілёк. Засн. ў 1869 на месцы крэпасці Акцюбэ (у пер. на бел. мову — «белы ўзгорак»), 248 тыс.ж. (1987). Чыг. станцыя. Чорная металургія, машынабудаванне (рэнтгенаапаратура, с.-г. машынабудаванне і інш.), хім. (пластмасы), лёгкая і харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭНЛА́НДСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПАРК (Grønland),
на ПнУ в-ва Грэнландыя. Засн. ў 1974. Пл. каля 70 7 млн.га. Ландшафты арктычных пустынь, на схілах узгоркаў — травяная расліннасць. У фауне звычайныя аўцабык, белы мядзведзь, маржы, цюлені, пясцы, заяц, гарнастай, з птушак — белая курапатка, гага, белашчокая казарка, гусь Роса, белая сава, крэчат. Біясферны рэзерват.