АНАРТАКЛА́З
(ад ан... + артаклаз),
мінерал з групы палявых шпатаў, (K, Na)[AlSi3O8]. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі, пры награванні — у манакліннай. Крышталі здвоеныя, таблітчастыя. Бясколерны ці белы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)