ВІ́ЛАНД ((Wieland) Генрых) (4.6.1877, г. Пфорцгайм, Германія — 5.8.1957),
нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Д-р філасофіі (1901), праф. (1909). Замежны чл.-кар.АНСССР (1929). Вучыўся ў Мюнхенскім і Берлінскім ун-тах, Вышэйшай тэхн. школе ў Штутгарце. У 1899—1917 і 1925—52 у Мюнхенскім ун-це, у 1917—18 у Ін-це хіміі ў Берліне, у 1921—25 у Фрэйбургскім ун-це. Навук. працы па хіміі гармонаў, стэроідаў, алкалоідаў, жоўцевых кіслот і інш. Прапанаваў тэорыю дэгідрыравання, што растлумачыла механізм акісляльных рэакцый, у т. л. працэс біял. акіслення. Нобелеўская прэмія 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛКС ((Vilks) Эвалд) (сапр.Лаціс; 8.2.1923, г. Валка, Латвія — 21.12.1976),
латышскі пісьменнік. Друкаваўся з 1941. Першы зб. «Людзі адной праўды» (1949) пра падзеі Вял.Айч. вайны. У зб-ках апавяданняў «У асеннія дні» (1955, Дзярж.прэмія Латвіі 1957), «Зялёнае дрэва» (1960), «З-за мінуты спазнення» (1961), «Дзікун» (1968), «Добры знаёмы» (1973) і інш. праблемы сучаснасці, характары людзей працы, карціны роднай прыроды. Яго творы вызначаюцца паглыбленым раскрыццём сац. вытокаў псіхалогіі чалавека. На бел. мову асобныя творы Вілкса пераклаў М.Арочка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЦЫНЬ, Вілцыня (Vilciņa) Велта (Аўсма) Эйнаўна (н. 13.12.1928, Упесгрыва Талсінскага р-на, Латвія), латышская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1965). Скончыла балетную студыю пры Рыжскім т-ры оперы і балета (1948). У 1949—73 салістка, з 1968 педагог-рэпетытар Рыжскага т-ра. Сярод партый: Баранеса («Сакта свабоды» А.Скултэ), Скайдрытэ («Стабурадзе» А.Калніньша, Дзярж.прэмія Латвіі 1958), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына) і інш. У 1956 і 1958 выступала ў Вял. т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬКО́ЦКІ (Марат Антонавіч) (н. 2.1.1947, в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1970). З 1973 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ, з 1995 у ін-це Дзіпрасувязь. Навук. працы па тэорыі і тэхніцы антэн, радыёпразрыстых акон і радыёфіз. вымярэнняў. Распрацаваў метады памяншэння радыёлакацыйнай прыкметнасці антэн, стат. аналізу дыфракцыйных абцякальнікаў і вымяральных сістэм.Дзярж.прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Применение статистических методов для анализа характеристик радиоголографических измерительных систем (у сааўт.) // Вопр. радиоэлектроники. Сер. ОВР. М., 1986. Вып. 13.
нямецкі хімік і біяхімік. Праф. (1913). Вучыўся ў Берлінскім і Фрэйбургскім ун-тах. З 1900 у Берлінскім, у 1901—13 у Фрэйбургскім, з 1913 у Інсбрукскім ун-тах. У 1915—44 дырэктар Ін-та хіміі Гётынгенскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні будовы стэрынаў, у прыватнасці халестэрыну. Вызначыў утварэнне вітаміну D з эргастэрыну пад уздзеяннем УФ прамянёў. Сінтэзаваў гістамін. Адначасова з Г.Віландам вызначыў будову жоўцевых кіслот (1913) і даказаў іх роднасць з халестэрынам. Вывучаў хім. будову сапанінаў, сардэчных гліказідаў і інш. біялагічна актыўных рэчываў. Нобелеўская прэмія 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНЬЁ ((Vigneaud) Вінсент Дзю) (18.5.1901, г. Чыкага, ЗША — 11.12.1978),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1944). Скончыў Ілінойскі ун-т (1923) і Мед. школу Рочэстэрскага ун-та (1927). З 1929 у Ілінойскім ун-це, з 1932 праф. ун-та Дж.Вашынгтона, у 1938—75 Корнелскага ун-та. Навук. працы па хіміі гармонаў, вітамінаў, антыбіётыкаў. Даследаваў хім. будову інсуліну і біяціну, устанавіў структуру і сінтэзаваў вазапрэсін, аксітацын, вітаміны групы В. Прапанаваў метады сінтэзу, ачысткі і вылучэння антыбіётыкаў. Нобелеўская прэмія 1955.
Літ.:
Волков В.А., Вонскнй Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 157.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЛЬФ ((Wolf) Крыста) (н. 18.3.1929, г. Гожув-Велькапольскі, Польшча),
нямецкая пісьменніца. Чл. Акадэміі мастацтваў ГДР (1974). Аўтар раманаў «Расколатае неба» (1963, экранізавана ў 1964), «Роздумы пра Крысту Т.» (1968), «Узор аднаго дзяцінства» (1976), аповесцей «Маскоўская навела» (1961), «Няма месца. Нідзе» (1979), «Касандра» (1983), «Аварыя» (1987), апавяданняў, літ.-крытычных эсэ і артыкулаў, сцэнарыяў. Піша аб трагедыі расколатай Германіі, асэнсоўвае праблемы асобы і часу, індывід. лёсу і гісторыі, асабістай адказнасці і духоўнага сталення. Нац.прэмія ГДР 1964.
рускі паэт. У гады Вял.Айч. вайны ў блакадным Ленінградзе. Скончыў Ленінградскі ун-т (1952). Працаваў на камсамольскай рабоце, гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1959—65), адказным сакратаром газ. «Правда» (1965—68), сакратаром праўлення СП СССР (1982—86). Аўтар кніг «Сіла жыцця» (1966), «Блакада» (1968; Дзярж.прэмія Расіі 1985), «Памяць» (1971), «Вуліца Росі» і «Белыя ночы» (абедзве 1979), «Шалі» (1986). Большасць вершаў прысвечана блакаднай тэме. На рус. мову перакладаў вершы Г.Пашкова. Творы Воранава на бел. мову перакладалі Я.Семяжон, Пашкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́ЙСКІ (Арэст Георгіевіч) (н. 20.7.1915, в. Аносава Смаленскай вобл., Расія),
рускі графік. Нар. мастак СССР (1983). Правадз.чл.АМСССР (1983). Сын Г.С.Вярэйскага. У 1936—38 свабодны слухач Ленінградскай АМ. Асн. работы: ілюстрацыі да кн. «Васіль Цёркін» А.Твардоўскага (1942—48); «Ціхі Дон» (1951—52), «Лёс чалавека» (1958) і «Паднятая цаліна» (1967) М.Шолахава і інш. Выканаў серыі станковых работ: «Твар ворага» (1942), «А.В.Сувораў» (1950), «Ангара» (1959—60), «Петраградцы 1917 г.» (1967) і інш.Дзярж.прэміяСССР 1978.
Н.В.Шаранговіч.
А.Вярэйскі. Рыгор і Аксіння. Ілюстрацыя да кнігі М.А.Шолахава «Ціхі Дон». 1951—52.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́ЙСКІ (Георгій Сямёнавіч) (30.7.1886, г. Хмяльніцкі, Украіна — 19.12.1962),
рускі графік. Правадз.чл.АМСССР (1949). Нар. мастак Расіі (1962). Скончыў Пецярб.ун-т (1912). Вучыўся ў Пецярбургу (1913—16) у М.Дабужынскага, Б.Кустодзіева, Г.Астравумавай-Лебедзевай. У 1918—30 — хавальнік аддзела гравюр у Эрмітажы. Майстар графічнага партрэта (літаграфія, афорт, малюнак). Стварыў серыі літаграфій: альбомы «Партрэты рускіх мастакоў» (1922, 1927), «Вёска» (1924), «Партрэты рускіх пісьменнікаў» (т. 1—2, 1927—29). Пейзажы Вярэйскага вызначаюцца тонкім лірызмам («Сад Рускага музея», 1925). Аўтар артыкулаў па мастацтвазнаўстве. Дзярж.прэміяСССР 1946.