РЫДЛЕ́ЎСКАЯ Ларыса Леанідаўна (н. 3.9.1969, г. Жагань, Польшча),
бел. цымбалістка. Засл. арт. Беларусі (2002). Скончыла Бел. кансерваторыю (1992). З 1989 у Бел. філармоніі, з 1990 салістка-артыстка Дзярж. акад. нар. аркестра Беларусі імя І.Жыновіча. Адначасова выступае сольна і з ансамблямі. Першая выканаўца арыгінальнай музыкі для цымбалаў У.Кур’яна, В.Кузняцова, В.Капыцько. Лаўрэат конкурсаў 1-га імя Жыновіча (г. Мінск, 1986) і 1-га Міжнар. выканаўцаў на нар. інструментах «Кубак Поўначы» (г. Чарапавец, 1992; на абодвух 1-я прэмія).
т. 18, кн. 1, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)