АСТАПЕ́НЯ (Павел Васілевіч) (27.12.1901, в. Маглысоўшчына Слуцкага р-на Мінскай вобласці — 13.11.1981),
бел. гігіеніст. Д-рмед.н. (1958), праф. (1967). Засл. дз. навукіБеларусі (1971). Скончыў БДУ (1927). З 1937 дырэктар Бел. санітарнага ін-та. У 1946—63 дырэктар Бел.сан.-гігіенічнага НДІ; у 1968—73 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні гідрахім. асаблівасцяў крыніц водазабеспячэння для складання воднага кадастру, ген. схемы рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў Беларусі.
Тв.:
Биологические пруды в практике очистки сточных вод. Мн., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СІК (Рыгор Іванавіч) (н. 5.1.1935, в. Іванкавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Засл. меліяратар Беларусі (1980). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1958). З 1960 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства, з 1992 заг. аддзела. Навук. працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыенуклідамі.
Тв.:
Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ РА́ДНЫ»,
часопіс, орган муніцыпалітэтаў т.зв. самаўрадаў у Зах.Беларусі. Выдаваўся з 27.11.1927 да 16.2.1929 (неперыядычна) у Вільні на бел. мове. Рэдактары-выдаўцы Я.Ярош, Т.Вернікоўскі, кіраўнік рэдакцыі Г.Канапніцкі. Асвятляў становішча ў Зах.Беларусі, дзейнасць органаў мясц. самакіравання і адносіны да іх польск. ўрада. Інфармаваў пра стан адраджэння краю, зруйнаванага 1-й сусв. вайной, пра яго прыродныя багацці і патэнцыяльныя эканамічныя магчымасці. Змяшчаў муніцыпальную і краёвую хроніку, юрыд. парады, матэрыялы па навуцы і тэхніцы і інш. Выйшла 12 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ СЦЯГ»,
штомесячны грамадска-паліт. і літ. часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў крас.—вер. 1922 у Каўнасе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Дуж-Душэўскі. Гал. мэта выдання — абарона бел. дзяржаўнасці, павышэнне грамадскай свядомасці, умацаванне волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў бел. жыцця. Разглядаў з нац.-дэмакр. пазіцый паліт. і грамадскія падзеі ў Зах.Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызв. руху і будучыні бел. народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі. Выйшлі 4 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЫ́ГА (Эдмунд Іванавіч) (каля 1840—23.9.1902),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і на Беларусі. Вучыўся (з 1857) у Пецярбургскім ун-це, зблізіўся з К.Каліноўскім. Член віленскага Камітэта руху 1863 (пазней Літоўскага правінцыяльнага камітэта), удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання, у ліст. 1862 вёў перагаворы ў Варшаве з Цэнтр.нац. к-там, адстойваў інтарэсы Літвы і Беларусі. 3.3.1863 арыштаваны, пасля працяглага зняволення ў віленскіх турмах прыгавораны да 8 гадоў катаргі. Пакаранне адбываў у Кадаінскіх капальнях разам з М.Г.Чарнышэўскім. Пасля працаваў у Пецярбургу і на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТО́ХІН (Іван Андрэевіч) (4.10.1884, г. Жырнаўск Валгаградскай вобл., Расія — 27.3.1959),
бел. фізіёлаг. Чл.-кар.АНБеларусі (1947), д-рбіял.н. (1940), праф. (1926). Скончыў Казанскі ун-т (1917). З 1927 у Пермскім ун-це, з 1936 у Мінскім мед. ін-це (адначасова да 1949 праф.БДУ). У 1937—41 дырэктар Ін-та тэарэт. і клінічнай медыцыны АНБеларусі. Навук. працы па нервовых механізмах рэгуляцыі функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы, фізіялогіі працы. Упершыню прасачыў кальцавы ход узбуджэння ў жывой тканцы. Старшыня Бел.т-ва фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936—59).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДУ́К (Фердынанд Міхайлавіч) (н. 27.3.1940, в. Шалькаўшчына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1990). Засл. дз. аховы здароўя Беларусі (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1968). З 1969 працуе ў ім (у 1987—89 прарэктар), адначасова ў 1973—87 гал. дзіцячы псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па біял. асновах псіхічных расстройстваў, праблемах дзіцячай псіхіятрыі, псіхічных наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Практическое пособие по основам психосоматической медицины и психотерапии. Мн., 1996 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́ШКІ,
1) бел. традыцыйная страва, вядомая і інш.слав. народам. На Беларусіназ. таксама палюхі. Рабілі з грэцкай, жытняй, пшанічнай, ячнай мукі. Цеста крута замешвалі, качалі галушкі рознай велічыні або ў адну качулку і рэзалі на кавалкі. Галушкі варылі, потым заскварвалі салам, залівалі малаком, часам падсмажвалі ў сале. Галушкі з юшкаю гатавалі як рэдкую страву. Вядомы па ўсёй Беларусі. На Палессі галушкі варылі на памінкі і елі з сытою, цёртым макам.
2) Пшанічная булачка. Існаваў звычай пячы на саракі 40 галушак. Цяпер сустракаецца спарадычна на Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РМАЛА (Peganum),
род кветкавых раслін сям. парналіснікавых. 6 відаў. Пашыраны на поўдні Еўропы, у Зах., Сярэдняй і Цэнтр. Азіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы (Мексіка). На Беларусі ў Цэнтр. батанічным садзе АНБеларусі вырошчваюць гармалу звычайную, або магільнік (P. harmala).
Шматгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем. Лісце рассечанае на ланцэтна-лінейныя сегменты Кветкі двухполыя, буйныя, адзіночныя, белыя. Плод — трохгнездавая каробачка. Фарбавальныя (з насення атрымліваюць трывалыя фарбы для шарсцяных і шаўковых тканін), лек.дэкар. і ядавітыя расліны. Маюць алкалоіды (гармалін, гармін і інш.), якія выкарыстоўваюць у медыцыне і ветэрынарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСЬКО́Ў (Валерый Уладзіміравіч) (н. 12.3.1932, г. Іркуцк, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. навукі і тэхн.Беларусі (1982). Скончыў Томскі політэхн.ін-т (1953). З 1963 у БПА. Навук. працы па сістэмным аналізе і сінтэзе параметраў мабільных машын. Распрацаваў асновы тэорыі ўзаемадзеяння рухачоў мабільных машын з апорнай паверхняй і аптымізацыі параметраў аўтамабіляў і трактароў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Оптимальные параметры сельскохозяйственных тракторов. М., 1966;