ПЯТКЕ́ВІЧ Аляксей Міхайлавіч (н. 30.3.1931, в. Новы Свержань Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, краязнавец. Канд.філал.н. (1963), праф. (1994). Скончыў БДУ (1954). З 1957 працуе ў Гродзенскім ун-це. Даследуе праблемы сучаснай прозы і паэзіі, творчасць бел. пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага. асветніцкі рух у Беларусі 19—20 ст., асаблівасці культуры Гродзеншчыны і інш. Аўтар манаграфіі «Сюжэт. Кампазіцыя. Характар» (1981), сааўтар «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст.» (2-е выд. 1998), зб. «Наднёманскія былі» (1968). Культуры Гродзеншчыны прысвечаныкн. «Літаратурная Гродзеншчына: Мясціны. Людзі. Кнігі» (1996), «Людзі культуры з Гродзеншчыны» (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРУ́Н Васіль Рыгоравіч (н. 10.3.1926, в. Глоўсевічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. краязнавец, археолаг, пісьменнік. Вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, скончыў Мінскі пед.ін-т (1969). Настаўнічаў. У 1947 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Інце і Варкуце. Вярнуўся на Беларусь у 1956. 25 гадоў працаваў на будаўніцтве. Друкуецца з 1943. У вершах патрыят. пафас, роздум над няпростым часам: зб-кі «Крык» (1993), «Рэха абуджаных дзён» (1994), «Незабыўныя ксівы» (1997), «Жыць для Беларусі» (1998). Як археолаг у 1963—69 вёў даследаванні ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Кн. «За смугою часу» (1994), «Дзеі над Шчарай» (2000) прысвечаныархеал. помнікам і гісторыі Слонімшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМА́РА, Тамар (сярэдзіна 1160-х г. — 1207),
царыца Грузіі [1184—1207]. Прадаўжала дзейнасць Давіда Будаўніка па аб’яднанні Грузіі. Груз. войскі перамаглі азерб. атабека Абубекра і яго саюзнікаў каля Шамхора (1194), румскага султана Рукнаддзіна каля Басіяні (1202), узялі г. Карс (1204) і падпарадкавалі ўладзе Т. амаль усё Закаўказзе. Пры Т. развіваўся гандаль, раслі гарады, узводзіліся крэпасці, цэрквы і манастыры, развіваліся л-ра і мастацтва, пабудаваны караванная дарога Тбілісі — Джавахеты, Алазанскі і Самхорскі каналы. Т. прысвечаны оды Чахрухадзе, Шаўтэлі, «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі. У 1185 стала жонкай князя Юрыя — сына вял. князя ўладзімірскага Андрэя Багалюбскага, у 1189 — жонкай Давіда Саслані, прадстаўніка асецінскай галіны груз.Багратыёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́РФ (Whorf) Бенджамін Лі (24.4.1897, г. Уінтрап, штат Масачусетс, ЗША — 26.7.1941),
амерыканскі мовазнавец і этнограф. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1918). З 1926 даследаваў праблему суадносін мовы і мыслення, вывучаў мовы амер. індзейцаў, семіцкія мовы. Першыя працы, у т. л. «Фанетычная ацэнка характэрных асаблівасцей пісьменнасці майя» (1933), прысвечаны дэшыфроўцы і лінгвістычнай інтэрпрэтацыі пісьменнасці майя. Пад уплывам ідэй Э.Сепіра і ў выніку назіранняў за юта-ацтэкскімі мовамі (асабліва хопі) сфармуляваў гіпотэзу пра лінгвістычную адноснасць (гіпотэза Сепіра—У.). Зрабіў вял. ўклад у распрацоўку тэорыі грамат. катэгорый.
Літ.:
Звегинцев В.А. Теоретико-лингвистические предпосылки гипотезы Сепира—Уорфа // Новое в лингвистике. М., 1960. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТА́ВА, ухвала,
спецыяльны прававы акт ВКЛ у 16 ст., прысвечаны асобным пытанням цывільнага, крымін. і працэсуальнага права, а таксама дзярж. кіраванню краіны. Мела сілу закона. Паводле сцвярджэння гісторыка М.Н.Ясінскага ў працы «Устаўныя земскія граматы Літоўска-Рускай дзяржавы» (Кіеў, 1889), назва акта адрознівалася ў залежнасці ад суб’екта заканадаўства: акт, які прымаў вял. князь, наз. «ўстава», акт, што прымаў сойм — «ухвала». У. наз. таксама пісьмовыя распараджэнні ваявод пра ўстанаўленне цэн на пэўныя харч. тавары, віно, прыправы і рамесныя вырабы, што ўвозіліся з-за мяжы. Гэтыя своеасаблівыя прэйскуранты выдаваліся ў кожным ваяводстве звычайна двойчы на год, яны абвяшчаліся і вывешваліся на рынках і ў інш. людных месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́ПКА Вітаўт (Віктар Кузьміч; н. 21.8.1961, Мінск),
бел. пісьменнік. З 1981 працаваў на Мінскім трактарным заводзе і інш. З 1990 у час. «Хрысціянская думка», «Спадчына», «Беларуская мінуўшчына»; з 1998 у «Беларускім гістарычным часопісе». Аўтар гіст. рамана «Храм без бога» (1992) пра падзеі на Беларусі ў 16 ст. Кнігі гіст.-літ. нарысаў «Імя ў летапісе» (1994) і «Уладары Вялікага княства» (1996) прысвечаны славутым постацям бел. гісторыі 10—17 ст.Зб. нарысаў «Гісторыя нашага імя» (1995) пра паходжанне назваў «Белая Русь» і «Літва». Даследуе язычніцкую культуру Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РКМАН Юзаф (4.8.1838, г. Валожын Мінскай вобл. — 19.7.1919),
бел. жывапісец. Скончыў гімназію ў Вільні. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це, маст. адукацыю атрымаў у Пецярбургскай АМ. За ўдзел у паўстанні 1863—64 на Беларусі сасланы ў Сібір, дзе і жыў пасля адбыцця катаргі; у Іркуцку меў жывапісную майстэрню. З 1877 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1880 — у Лібаве (цяпер г. Ліепая, Латвія). Пісаў пераважна сцэны з паўстання і жыцця ссыльных паўстанцаў («Труна Серакоўскага», «Смерць Нарбута»). Гэтай жа тэматыцы прысвечаны серыі акварэляў (да Вял.Айч. вайны захоўваліся ў Львоўскай карціннай галерэі). Сярод работ жывапісныя карціны «Коннік з двума канямі», «Тройка» (абедзве 1877), «Чацвёрка» (1914) і інш. Большасць твораў захоўваецца ў Іркуцкім маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЯВІ́ЦІНАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч (26.9.1805, Масква — 27.3.1827),
рускі паэт. Прадстаўнік філас. плыні ў рус. рамантызме. Скончыў Маскоўскі ун-т (1824). Адзін з заснавальнікаў «Таварыства любамудрасці». Рамантычная паэзія Венявіцінава насычана філас. матывамі ў духу шэлінгіянства. Многія вершы прысвечаны высокаму прызначэнню паэта і паэзіі, культу дружбы і братэрства паміж людзьмі. Аўтар любоўных элегій («Запавет», «Элегія», «Да майго пярсцёнка», «Паэт і сябра», «Апошнія вершы» і інш.), паэмы «Еўпраксія» (выд. 1829). Перакладаў з лац., франц. і ням. моў (Вергілій, Ш.Мільвуа, І.В.Гётэ, Э.Т.А.Гофман і інш.). Пісаў філас. і літ.-крытычныя артыкулы.
Тв.:
Полн. собр. соч.М.; Л. 1934;
Стихотворения;
Проза. М., 1980.
Літ.:
Тартаковская Л.А. Дмитрий Веневитинов: (Личность. Мировоззрение. Творчество). Ташкент, 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ТГЕР (Grottger) Артур (11.11.1837, в. Атыневічы Львоўскай вобл., Украіна — 13.12.1867),
польскі жывапісец і графік, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў Львове ў Я.Машкоўскага і Ю.Косака (1848—52), Кракаўскай школе прыгожых мастацтваў (1852—54), Венскай АМ (1855—58). Напачатку пісаў акварэллю батальныя і жанравыя сцэны, пазней — гіст. кампазіцыі, партрэты, карыкатуры. У работах — элементы акадэмізму, містычная сімволіка, тэатр. пафас: цыклы кардонаў «Варшава I» (1861), «Варшава II» (1862), «Палонія» (1863), «Літуанія» (1864—66; абедзве прысвечаны паўстанню 1863—64), аўтапартрэт (1867), жывапісныя творы «Пераход праз мяжу» (1865), «Развітанне», «Паход у Сібір» (абедзве 1866) і інш. Аўтар цыкла «Вайна» (1866—67), у якім карціны нац. трагедыі і нар. гераізму.
Н.К.Мазоўка.
А.Гротгер. Пушча. З графічнага цыкла кардонаў «Літуанія». 1866.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛГАКО́ЎСКІ Дзмітрый Гаўрылавіч (1845—1918?),
бел. этнограф, фалькларыст, краязнавец. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1869). У 1902 адмовіўся ад духоўнага сану. Працаваў настаўнікам рус. і царк.-слав. моў у Ваўкавыску. Друкаваў артыкулы, фальклорна-этнагр. творы ў газетах «Новое время», «Санкт-Петербургские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости» і інш. Аўтар прац «Беларускія песні. Валачобныя» (1868), «Практычны дапаможнік па наглядным засваенні рускага правапісу» (1873), «Гістарычны нарыс Ваўкавыска, павятовага горада Гродзенскай губерні» (1881) і інш. У 1890 выдаў фальклорна-этнагр. зборнік «Пінчукі», прысвечаны духоўнай культуры насельніцтва цэнтр. часткі Палесся (уключае песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, а таксама апісанні вераванняў, абрадаў і звычаяў). Аўтар рамана «Блізняты» (1903), аповесці «У баку ад жыцця» (1909; на аўтабіягр. матэрыяле).